ссаць, смактаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дасмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

Скончыць смактаць; высмактаць, сасмактаць да канца. Дасмактаць цукерку. □ Васіль заўважыў на сабе зайздрослівы позірк канакрада, які прасіў акурачак, але зрабіў выгляд, што не здагадваецца, дасмактаў цыгарку сам. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сусо́лить несов., прост.

1. (медленно пить) цадзі́ць; (сосать) смакта́ць;

2. (пачкать) слі́ніць, цухмо́ліць;

3. (разглагольствовать) перен. даліка́тнічаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засоса́ть сов.

1. (начать сосать) разг. засса́ць, пача́ць ссаць; засмакта́ць, пача́ць смакта́ць;

2. прям., перен. (поглотить) засмакта́ць, усмакта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смактуны́, смоктуны́ ‘пакрывец лекавы, Anchusa officinalis L.’ (бяроз., Нар. лекс.). Відавочна, да смактаць (гл.). Параўн. іншую назву гэтай расліны: мядоўка (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смо́калкі ‘зарніца звычайная, Linaria vulgaris Mill.’ (КЭС). Няясна. Магчыма, ад *смокаць < смактаць, таму што дзеці некалі смакталі салодкія кветкі гэтай расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́сла ’соска’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), сысо́лка ’тс’, ’лядзяш’ (Стан.), сюды ж сы́сліцьсмактаць’ (Сцяшк. Сл.). Гл. сусла; фанетыка, магчыма, пад уплывам папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасці; смактаць, сусліць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вампі́р, ‑а, м.

1. У павер’ях некаторых еўрапейскіх народаў — мярцвяк, які ноччу выходзіць з магілы, каб смактаць кроў людзей.

2. Бязлітасны эксплуататар; крывасмок. Капайце яму, далакопы, Каб у яе халодны жвір Упаў навек тыран Еўропы, Крывавы прывід і вампір. Колас.

3. Род буйных кажаноў.

[Ням. Vampir.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Моўзаць, лельч., ельск. моўзать ’кусаць без зубоў, дзяснамі’, укр. моўзатʼ (Бел.-укр. ізал.). Да прасл. melzti ’ссаць’, ’даіць’ (рус. ц.-слав. мълсти, рус. цвяр., уладз., ярасл. молсатьсмактаць, абгрызаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)