Засмя́гнуць, засма́гнуць ’звянуць, высахнуць’. Рус., кур., смал. засмягнуть ’пакрыцца гноем, каростай’, ’высахнуць’, бранск. засма́гнуть ’высахнуць’, укр. засма́гнути ’загарэць (на сонцы)’, ’запякацца; пакрывацца налётам ад смагі (пра губы)’, чэш. zasmahnouti ’засмажыць да карычневага колеру’. Гл. смягнуць, смага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́га, ‑і, ДМ празе, ж.

1. Жаданне, патрэбнасць піць. Дыхаць цяжка, грудзі ўспухлі, Точыць смага, прага піць. А. Александровіч.

2. чаго, да чаго. Моцнае жаданне чаго‑н. Відаць, у гэтага чалавека жалезная самадысцыпліна, велізарная прага да жыцця. М. Ткачоў. Прага помсты за спаленыя вёскі і смерць блізкіх падвоіла рады партызан. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смігану́ць ‘пакурыць’ (Жд. 2), смы́гнуць ‘зрабіць зацяжку (пры курэнні)’ (Яўс.). З польск. śmignąć ‘хвоснуць, сцебануць, стрэльнуць’, роднаснае śmagać ‘сцябаць’ < smaga (Брукнер, 533; 502), гл. смага. Нельга выключыць гукапераймальнае паходжанне (параўн. цмыг!, гл. цмыгаць), што з улікам лінгвагеаграфіі здаецца больш прымальным. Параўн. смыжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўто́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што нельга здаволіць, наталіць. Няўтольны голад. Няўтольная смага. □ Некаторыя птушкі маюць няўтольны апетыт. Гавеман. / Пра пачуцці, перажыванні і пад. Жалі парабчанкі — і ціха луналі іх песні над полем, песні жальбы і скаргі, песні гора няўтольнага. Хадкевіч. Перада мной [аўтарам], па сутнасці, былі толькі руіны крэпасці, а ў сэрцы — няўтольнае жаданне напісаць аб іх. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неутоли́мый няўто́льны; (не утихающий) несуце́шны;

неутоли́мый го́лод няўто́льны го́лад;

неутоли́мая жа́жда няўто́льная сма́га;

неутоли́мая печа́ль няўто́льны (несуце́шны) сму́так;

неутоли́мая жа́жда зна́ний няўто́льная пра́га ве́даў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сма́гла1, смаґла, шма́ґло ‘прагна’, ‘старанна’, ‘моцна’ (Сл. ПЗБ), ‘дужа, моцна, са смагай’ (Мар. дыс.). Да смага1, гл. (< ‘са смагай, з моцным жаданнем’).

Сма́гла2, шма́ґло ‘хутка’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagło ‘тс’, якое да польск. smagnąć ‘ударыць’; аб польскім слове гл. Борысь, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́лад ’голад’. Рус. го́лод, укр. го́лод, польск. głód, чэш. hlad, серб.-харв. гла̑д, ст.-слав. гладъ. Прасл. *goldъ ’тс’. Параўн. ст.-інд. gárdha‑смага, прага’. Далей параўноўваюць з ц.-слав. жльдѣти, жьлдѣти ’прагнуць, жадаць’, серб.-харв. жу́дјети ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 430; Слаўскі, 1, 294; Трубачоў, Эт. сл., 6, 199–201.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смя́га ‘сухасць на губах’, ‘смага’ (Нас., Касп.), ‘млявасць, млосць’ (Ласт.), смя́гнуць ‘запякацца, засыхаць ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп.), ‘смажыцца ў зачыненым посудзе’ (Касп.), ‘вянуць’ (Гарэц.), ‘пячыся на сонцы, адчуваць прагу да вады, быць мляўкім’ (Варл.), смя́глы ‘засохлы ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), смя́гці, смя́хці ‘сохнуць (па кім-небудзь)’ (віл., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. смя́гнуть, пересмя́гнуть ‘перасохнуть (аб губах), патрэскацца’: смя́га во рту, стараж.-рус. прѣсмѧгнути ‘высахнуць, запячыся’, чэш. osmahlý ‘загарэлы’, славац. zusmehlý, славен. prismegniti ‘пасохнуць (пра расліны)’. У рускай таксама формы з ‑к‑: пересмя́клый, пересмякло во рту. Зыходнае *smęgnoti — вынік назалізацыі каранёвага галоснага, прадстаўленага ў *smog‑, гл. смаголь (Куркіна, Диал. структура, 73). Паводле Махэка (гл. Фасмер, 3, 695), гэта экспрэсіўная палаталізацыя зыходнага смага (гл.) або яго кантамінацыя з *mekъkъ (гл. мяккі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́га ’пякотка’ (гом., лун., Шатал.), жо́га (Мат. Гом., Бяльк.). Рус. арл., кур. жёга ’пякотка’, укр. жага́смага’, чэш. žáha, в.-луж. žaha, славац. žáha (Калал, паводле Шафарыка, дае і žiaha), укр. зга́гасмага, пякотка’, польск., н.-луж. zgaga, славац. zhaka, серб.-харв. zgȁga ’пякотка’; параўн. балг., макед. жега, серб.-харв. же̏га, ц.-слав. жєгꙗ ’спёка’. Бяссуфікснае, відаць, яшчэ прасл. утварэнне ад кораня žeg‑ (< *geg‑); магчыма, варыянт жа́га адлюстроўвае форму з а < ě < *e, а варыянт жо́га — форму з о < e < . Семантычны ход той самы, што і ў пякоткапячы. Махэк₂ (727) бачыць у žáha ступень *gōg‑; у гэтым выпадку патрабуе тлумачэння пераход *g > ; ступень *gōg‑ прадстаўлена ў формах тыпу згага. Голуб-Копечны (441), абапіраючыся на ст.-чэш. zháha, лічаць форму žáha пазнейшай, утворанай у выніку кантамінацыі zháhažhu. Гл. Мяркулава, ОЛА, 1974, 255–257. Гл. зґа́ґа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смаго́ль ‘галавешка ад смольнага палена’ (Шат.), сюды ж, відаць, смагалі́ ‘грыбы белага колеру з крэмавым адценнем’ (смаляв., Весці АН БССР, 1972, 1, 83), смуго́ль ‘загарэлы на сонцы’ (Барад.). Рус. зах. смо́голь ‘смоль’, пск. смо́гарье ‘дровы для начной лоўлі рыбы’, польск. smogorz ‘торф’, н.-луж. smogor ‘тс’, ст.-чэш. smogor. З прычыны наяўнасці ў іншаславянскіх формах каранёвага ‑o‑ лічыцца звязаным чаргаваннем галосных з смага, гл. (Фасмер, 3, 689).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)