Службі́ста ‘добры працаўнік’ (смарг., беласт., Сл. ПЗБ). З польск. służbista ‘тс’. Таксама з польскай прыметнік службо́вы (ТСБМ) < służbowy і дыял. служонца, служо́нцая ‘служанка’ (Сл. ПЗБ) < służący.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абслу́га, -і, ДМу́зе, ж.

1. Сістэма сродкаў бытавога абслугоўвання насельніцтва; сэрвіс.

На добрым узроўні а. ў горадзе.

2. зб. Службовы персанал, які абслугоўвае каго-н.

Сабралася на сход а. бальніцы.

|| прым. абслуго́вы, -ая, -ае.

А. персанал.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

должностно́й службо́вы;

должностно́е лицо́ службо́вая асо́ба;

должностно́е поруче́ние службо́вае даручэ́нне;

должностно́е преступле́ние службо́вае злачы́нства.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прэфекту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.

1. У Рымскай імперыі: адміністрацыйная адзінка.

2. У Францыі і некаторых іншых краінах: службовы апарат прэфекта (у 2 знач.).

3. У Францыі і некаторых іншых краінах: канцылярыя прэфекта (у 2 і 3 знач.).

4. У Японіі, Марока і некаторых іншых краінах: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

|| прым. прэфекту́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чын¹, -у і -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. -у. Службовы разрад у вайсковых і цывільных служачых.

Ч. маёра.

На заводзе ў яго быў вялікі ч., дырэктарскі.

2. -а. Пасада або асоба, якая займае пасаду (разм.).

Чыны дыпламатычнага рангу.

Класныя чыны — цывільныя званні, якія прысвойваюцца пракурорска-следчым работнікам пракуратуры.

Ніжні чын — салдат у царскай арміі ў адрозненне ад афіцэраў.

Чын чынам (чынаром); чын па чыну (разм.) — найлепш; так, як трэба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пару́бшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца парубкай, высечкай лесу. [Турава:] — Гэта ж каб мне ножкі маладыя, хіба не пабегла б я ў лес, да тых парубшчыкаў? Савіцкі. // Той, хто займаецца незаконнай парубкай. Але ляснік мог спяшацца і на засаду супроць парубшчыкаў. Паслядовіч. Шэраг апавяданняў Коласа прысвечаны жыццю леснікоў, людзей, у службовы абавязак якіх якраз і ўваходзіць лавіць парубшчыкаў, зладзеяў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыно́ўнік, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі і буржуазных краінах — дзяржаўны служачы. Я падаў чыноўніку свой дакумент — чорную кніжку з гербам Савецкага Саюза на вокладцы і залацістымі літарамі: «Службовы пашпарт». Новікаў.

2. перан. Асоба, служачы, які выконвае сваю работу фармальна, раўнадушна, без жывога інтарэсу, строга па інструкцыі. [Ладынін:] — Малады чалавек, а такі... чыноўнік. Нічога яго не хвалюе, не радуе. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абслу́га, ‑і, ДМ ‑слузе, ж.

1. Сістэма сродкаў бытавога абслугоўвання насельніцтва; сервіс. На вышыні абслуга там: Швейцар, парадак строгі, Стаяць каля салідных дам Бульдогі, мопсы, догі. Зарыцкі.

2. Службовы персанал, які займаецца абслугоўваннем каго‑н. [Бусла] даглядалі ўсе сёстры... Уся абслуга бальніцы наведвала яго кожны дзень. Пестрак.

3. Баявы разлік гарматы і пад. Абслуга гарматкі збянтэжана прыпала да зямлі... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пост¹, паста́, мн. пасты́, пасто́ў, м.

1. Асоба або група людзей, якія вядуць назіранне за чым-н. або ахоўваюць што-н.

Міліцэйскі п.

2. Месца, пункт, адкуль вядзецца назіранне, дзе знаходзіцца ахова.

Баявы п.

Памерці на пасту (перан.: пры выкананні абавязкаў).

3. Адказная пасада.

Заняць высокі п.

4. Месца, у якім сканцэнтравана кіраванне рознымі тэхнічнымі сродкамі, сігналамі.

Цэнтральны п.

|| прым. паставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2 і 4 знач.).

Паставая будка.

Паставая служба.

Паставая ведамасць (службовы дакумент каравула).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́драс, -а, мн. -ы́, -о́ў м.

1. Надпіс на паштовым адпраўленні, які называе атрымальніка і месца назначэння.

Дакладны а. на пасылцы.

Зваротны а. — гэта адрас адпраўшчыка.

2. Месцазнаходжанне, месцажыхарства, а таксама абазначэнне, назва месцазнаходжання, месцажыхарства.

Службовы а.

Пісаць на а.

3. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой-н. урачыстай падзеі, юбілею.

Віншавальны а.

|| прым. а́драсны, -ая, -ае.

Адрасны стол — установа, якая рэгіструе асоб, што жывуць у пэўнай мясцовасці, і выдае даведкі пра іх месцажыхарства.

Адрасная кніга — кніга са спісам адрасоў асоб і ўстаноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)