а́драс, -а, мн. -ы́, -о́ў м.

1. Надпіс на паштовым адпраўленні, які называе атрымальніка і месца назначэння.

Дакладны а. на пасылцы.

Зваротны а. — гэта адрас адпраўшчыка.

2. Месцазнаходжанне, месцажыхарства, а таксама абазначэнне, назва месцазнаходжання, месцажыхарства.

Службовы а.

Пісаць на а.

3. Пісьмовае прывітанне ў гонар якой-н. урачыстай падзеі, юбілею.

Віншавальны а.

|| прым. а́драсны, -ая, -ае.

Адрасны стол — установа, якая рэгіструе асоб, што жывуць у пэўнай мясцовасці, і выдае даведкі пра іх месцажыхарства.

Адрасная кніга — кніга са спісам адрасоў асоб і ўстаноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)