наско́к, -у, м.

1. Імклівы напад, скачок з мэтай нападу.

Н. звера.

2. перан. Грубыя, беспадстаўныя нападкі, абвінавачанні супраць каго-н.

Адміністрацыйны н.

З наскоку — не падумаўшы як след, добра не разабраўшыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зацяжны́ затяжно́й;

а́я хваро́ба — затяжна́я боле́знь;

з. скачо́к — затяжно́й прыжо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыско́к, ‑у, м.

Невялікі скачок; падскок. Слава падхапіў кацялок і з прыскокам пабег да вады. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насці́льны, -ая, -ае.

1. Плаўны, які ідзе амаль па прамой лініі (спец.).

Н. скачок.

2. Які ідзе паралельна паверхні зямлі на пэўнай вышыні (спец.).

Н. агонь.

Насцільная траекторыя палёту куль.

|| наз. насці́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шост, шаста́, М шасце́, мн. шасты́, -о́ў, м.

Доўгая тонкая палка ці жэрдка.

Скачок з шастом (у спорце).

|| памянш. шасто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

|| прым. шаставы́, -а́я, -о́е (спец.).

Шаставая лінія сувязі (на шастах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насці́льны спорт., воен. насти́льный;

н. скачо́к — насти́льный прыжо́к;

н. аго́нь — насти́льный ого́нь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трайны́ тройно́й;

т. скачо́кспорт. тройно́й прыжо́к;

о́е пра́віламат. тройно́е пра́вило

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нырэ́ц, нырецскачок у ваду’ (Бяльк., ТСБМ), ’від качкі’ (Грыг., Гарэц.), нырэ́ц, норэ́цскачок у ваду; балотная птушка, чомга’ (ТС), нырэц, нурэ́ц ’вадзяная птушка нур’ (Дразд.), сюды ж нырок‑чубацік ’чэрнець чубатая’ (Інстр. 2). Ад ныра́ць, гл. таксама нор, нурок, нырка2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

антраша́, нескл., н.

Балетнае па, лёгкі скачок уверх, у час якога танцор ударае некалькі разоў нагой аб нагу.

•••

Выкідваць антраша гл. выкідваць ​1.

[Фр. entrechat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саско́к, ‑у, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. саскочыць; скачок. Саскок з парашутам. □ На перакладзінах у Лісіцкага нічога падобнага не было. А па брусах? Саскок экстракласа. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)