Стрыганёнаксваяк’ (Мат. Маг.). З *стрыянёнак < стрый (гл.) з частай менай й ↔ г у гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гузы́нства ’сяброўства’ (Касп.). Ці не з *кузынства (да *кузын ’дваюрадны брат’)? Параўн. польск. kuzyn ’дваюрадны брат, сваяк’, kuzynostwo ’сваяцтва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бе́дніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.

Разм. Прыбядняцца. [Аляксей:] — А вы ведаеце, што ў гэтага самага Архіпа Мікуця, які вам пашкадаваў хлеба пакласці на стол, аж дзве ямы засыпаны збожжам.. А ён бедніцца, ведае, што старшыня сваяк — не зачэпіць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які добра насычае; пажыўны. Згоду замацавалі сытным абедам. Бядуля. Фасоля — самы лепшы, самы сытны прадукт на свеце. Сяркоў. // Багаты на яду; заможны, без нястач. Шаліма ва ўсіх дэталях ведае гісторыю свайго суседа: заможны сваяк зычыў яму сытнае жыццё. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.

Б. лес.

Жыць блізка (прысл.).

2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.

Блізкае будучае.

3. Які мае кроўныя сувязі; родны.

Б. сваяк.

Страціць блізкіх (наз.).

4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.

Блізкія адносіны.

5. Падобны.

Блізкія па змесце творы.

6. Добра вядомы, дарагі.

Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.

|| наз. блі́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапяля́вы, ‑ая, ‑ае.

Які вымаўляе мяккія с, з з шыпячым адценнем. Шапялявае дзіця. □ Прыбіўся нейкі матчын сваяк з Хвоенкі, барадаты, шапялявы. Мележ. // Няправільны, скажоны ў вымаўленні мяккіх с, з. Шапялявае вымаўленне. □ Бабка Кацярына спыніла працу і, разглядаючы .. [піянераў] з-пад далоні, адказала ціхім шапялявым голасам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

своя́к

1. (муж жениной сестры) шва́гер, -ра м.;

2. (человек, находящийся в свойстве с кем-л.) свая́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ро́дзіч1, ро́діч, ро́дзічка, ро́дічка ’член роду’, ’сваяк, чалавек, блізкі паводле паходжання’ (ТСБМ, Гарэц., Бес., Нас., Стан., Ян., Байк. і Некр., Мат. Гом., Растарг., ТС), суро́дзічы ’радня’ (Нас.; касцюк., клім., ЛА, 3), ро́дічі, ро́дычі, ро́дычэ, ро́дычы ’тс’ палес. (там жа), (далёкія) ро́дзічы ’продкі’ (лоеў., ЛА, 3), ро́дічы ’дзяды’ (Растарг.), ро́дзічы ’дзяды (абрад)’ (ветк., Мат. Гом.). Укр. ро́дичсваяк’, ’бацька’, польск. старое rodzic ’бацька’, rodzice ’бацькі’, чэш. rodiče ’тс’, славац. rodič ’бацька’, rodičia ’бацькі’, серб. родuћ, харв. rodić (з XVIII ст.) ’сям’я’. З прасл. *rodičь < *rod‑i‑kъ + . Да радзі́ць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Утрымаць сябе ад праяўлення якіх‑н. пачуццяў, ад здзяйснення якіх‑н. жаданняў. — А мужычкам і нядрэнна жывецца на свеце, — сказаў сваяк пана ляснічага, пазіраючы на сялян. — Кастусь, пачуўшы гэтыя словы, ледзь стрымаўся. С. Александровіч. Я хацеў агрызнуцца, але стрымаўся. Маці зла не жадае. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зяць ’муж дачкі’. Рус., укр. зять ’муж дачкі, сястры, залоўкі’, польск. zięć, палаб. ząt, чэш. zeť, славац. zať, славен. zèt ’муж дачкі’, серб.-харв. зе̏т, балг., макед. зет ’муж. дачкі ці сястры’. Ст.-слав. зѧть. Ст.-рус. зять. Прасл. zętь. Літ. žéntas ’зяць’, лат. znuôts ’зяць, сваяк’, грэч. γνωτόςсваяк, брат’, ст.-інд. jñātíṣсваяк’. Да і.-е. *gʼen‑ ’нараджаць’, адкуль *gʼenǝt‑. Трубачоў, История терм., 128–131; Фасмер, 2, 112; Шанскі, 2, З, 116; Махэк₂, 715; Скок, 3, 651–652; БЕР, 1, 636–637. Шаўр (Etymologie, 56–59) звяртае ўвагу на верагоднасць сувязі *zęt‑ з пастуляваным Іллічам–Світычам (Проблемы индоевр. языкозн., 1964, 7) і.-е. *gʼam‑ ’жаніцца’, не выключаючы разам з тым сувязі з і.-е. *gʼen(ǝ) ’нарадзіць — ведаць ад нараджэння’, на якую указваў Ісачанка, Зб. Гаўранку, 125–127 Трэба ўлічваць гіпатэтычнасць пабудовы Ілліча–Світыча, які лічыў, магчыма, што і.-е. корань < сяміцк. *d̯‑m, які этымалагізуецца праз ’запрагаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)