свая́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. свая́к сваякі́
Р. сваяка́ сваяко́ў
Д. сваяку́ сваяка́м
В. сваяка́ сваяко́ў
Т. сваяко́м сваяка́мі
М. сваяку́ сваяка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

свая́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто знаходзіцца ў сваяцтве з кім-н.

С. па маме.

Далёкі с.

|| ж. свая́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свая́к, -ка́ м.

1. ро́дственник, родня́ ж.;

с. па ба́цьку — ро́дственник (родня́) по отцу́;

2. разг. сво́йственник;

3. только мн. ро́дственники, родны́е, родня́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свая́к, ‑а, м.

Той, хто знаходзіцца ў сваяцтве з кім‑н. Па другі дзень раніцай Эма сказала маці, што едзе пагасціць да сваякоў у Глыбокае. Машара. Дзядзька Лявон даводзіўся Міколу нейкім сваяком у восьмым ці ў дзевятым калене. Корбан. У Дабрынічах гэтых Пальчыкаў добрая палова, і ўжо цяжка разабрацца, хто каму сваяк і ў якім калене. Дамашэвіч. На трэці дзень прыйшлі падводы, Усе сваякі папрыязджалі. Колас. // Расліны і жывёлы, якія адносяцца да аднаго віду. Расліна гэта завецца індыйскі фікус баніян — продак і самы блізкі сваяк нашага хатняга фікуса. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свая́к ‘той, хто знаходзіцца ў сваяцтве з кім-небудзь’, ‘швагер’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Варл., Мат. Гом.), своя́к ‘тс’ (ТС), свая́кінь ‘тс’ (Мат. Гом.), ст.-бел. своякъ, сюды ж своя́чка (ТС), свая́кіня (Мат. Гом., Мат. Маг.) ‘сваячка; сястра жонкі’, свая́чына ‘сястра мужа’ (Ян., Мат. Гом.). Укр., рус. своя́к, ст.-рус. своякъ, польск. swojak ‘зямляк’, swakсваяк’, в.-луж., н.-луж. swak, ст.-чэш. svakсваяк’, славац. svák ‘муж цёткі’, серб.-харв. сво̏ја̑к, svȃk ‘муж сястры жонкі’, славен. svákсваяк’, балг. дыял. сва́ко ‘швагер’, ‘пляменнік’. Прасл. *svojakъ ‘суродзіч’. Дэрыват ад прасл. *svojь ‘свой’ з суф. ‑акъ; гл. Фасмер, 3, 584; Трубачоў, История терм., 140 і наст.; у заходнеславянскіх і паўднёваславянскіх формах адбылося сцяжэнне галосных, гл. Сной₁, 621. Шустар-Шэўц (1382–1383) і БЕР (6, 533) рэканструююць прасл. *svakъ аналагічна *svatъ; Шаўр дапускае другаснае *svojak на базе аднаўлення сувязі з *svojь (Шаўр, Etymologie, 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сваяк, свой, родны; радня (зб.); родзіч (разм.), радняк, крэўны (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

свая́чка гл. сваяк.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́дственник свая́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сво́йственник свая́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радня́, -і́; ж.

1. зб. Сваякі.

Блізкая р.

Сабралася ў госці ўся р.

2. Тое, што і сваяк (разм.).

Яна мне р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)