злучы́ць¹, злучу́, злу́чыш, злу́чыць; злу́чаны; зак.

1. каго-што. Саставіць з многага (многіх) адно цэлае, аб’яднаць, зліць адно з другім.

З. намаганні.

З. свае сілы.

З. два прадпрыемствы ў адно.

2. што. Змацаваць, звязаць адно з другім.

З. правады.

3. што з чым. Звязаць, спалучыць.

З. тэорыю з практыкай.

4. каго-што з кім-чым. Устанавіць зносіны, сувязь паміж кім-, чым-н.

З. гарады чыгункай.

З. каго-н. з кім-н. па тэлефоне.

|| незак. злуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. злучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

змяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Мяшаючы, перамешваючы, злучыць у адно што‑н. разнароднае; саставіць сумесь ці раствор. Віктар падбег да балота, зачарпнуў у жменю вады, змяшаў з пяском і прынёс Мірону. Маўр. Масла з вадой не змяшаеш. З нар.

2. Парушыць парадак размяшчэння чаго‑н.; пераблытаць, перамяшаць. — Будзем гуляць ці не? — Відаць, не, — змяшаў фігуркі служачы. Караткевіч. // Парушыць баявы парадак, строй (войска). Змяшаць шарэнгі.

•••

Змяшаць з граззю (з зямлёй) каго — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соста́вить сов.

1. (вместо или сверху вниз) саста́віць, мног. пасаста́ўляць, скла́сці, мног. пасклада́ць, паскла́дваць; (сборник, словарь и т. п. — ещё) укла́сці; (из предметов, химических элементов) саста́віць, мног. пасастаўля́ць;

соста́вить сту́лья в у́гол саста́віць крэ́слы ў куто́к;

соста́вить цветы́ с подоко́нника на́ пол саста́віць кве́ткі (вазо́ны) на падло́гу;

соста́вить предложе́ние скла́сці сказ;

соста́вить слова́рь скла́сці (укла́сці) сло́ўнік;

соста́вить протоко́л скла́сці пратако́л;

соста́вить акт скла́сці акт;

2. (организовать) скла́сці, мног. пасклада́ць, паскла́дваць, арганізава́ць;

соста́вить хор скла́сці (арганізава́ць) хор;

3. (скопить) сабра́ць, мног. пазбіра́ць, скла́сці;

соста́вить библиоте́ку сабра́ць бібліятэ́ку;

4. (образовать какое-л. количество) скла́сці;

расхо́ды соста́вят не бо́льше миллио́на рубле́й выда́ткі складу́ць не больш чым (як) мільён (не больш за мільён) рублёў;

5. (создать путём наблюдений или логических заключений) скла́сці;

соста́вить мне́ние скла́сці ду́мку;

6. (явиться, представить) скла́сці; з’яві́цца (чым); (быть) быць (чым);

э́то не соста́вит затрудне́ния сде́лать гэ́та не ця́жка зрабі́ць;

7. (приобрести) здабы́ць; (достичь) дасягну́ць;

соста́вить себе́ и́мя здабы́ць сабе́ імя́;

соста́вить чьё-л. сча́стье зрабі́ць каго́е́будзь шчаслі́вым;

соста́вить вы́годную (хоро́шую) па́ртию уст. вы́гадна ажані́цца (вы́йсці за́муж).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скле́іць, склею, склеіш, склеіць; зак., што.

1. Змацаваць пры дапамозе клею. Склеіць лісты паперы. // Зляпіць, прымусіць зліпнуцца (пра што‑н. клейкае). Кісель чамусьці склеіў зубы. Агняцвет. // Зрабіць або аднавіць што‑н. (разбітае, разламанае, разарванае), змацоўваючы часткі клеем. Склеіць разбітую вазу. □ Другім разам, калі Мішы Міхайлавіча не было ў майстэрні, хлопцы вырашылі самі склеіць крэсла. Вядома, спяшаліся і прыставілі спінку не тым бокам. Нядзведскі. // перан. Сабраць, саставіць, скласці (з якіх‑н. частак або няўмела, абы-як). [Клерык:] — Справа ў тым, што ў ксяндза Марашэўскага гэта камедыйка расцягнута на тры акты, а ксёндз Марцэвіч склеіў усё ў адным акце. Бядуля.

2. перан. Разм. Наладзіць, аднавіць. Пасля сваркі дружбу цяжка склеіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́злы, ‑аў; адз. няма.

1. Сядзенне для фурмана ў перадку экіпажа. — У горад, бацька — сказала.. [Алаіза Пашкевіч] старому, што кляваў носам, седзячы на козлах. С. Александровіч.

2. Прыстасаванне для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж. Яшчэ з раніцы Еўдакім паклікаў Юрку на дрывотнік. Тут стаялі козлы, на іх ляжала навостраная піла. Курто. // Падстаўка такой формы для ўсякіх іншых мэт. Пад адным з .. [дубкоў] стаяў збіты наспех стол на козлах. Мележ. Большасць трактароў, уведзеных у майстэрню, ужо была разабрана: адзін стаяў на козлах, без матора і кабіны, побач ляжалі на падлозе гусеніцы. Хадкевіч.

3. Спосаб расстаноўкі вінтовак у адным месцы па 3–6 штук крыж-накрыж з апорай на прыклад, штыкамі ўверх. Саставіць вінтоўкі ў козлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. што і чаго. Паступова беручы, узяць нейкую колькасць чаго-н.; назбіраць.

Н. кніг у бібліятэцы.

Н. кош грыбоў.

2. Зачарпнуць, напоўніць чым-н.

Н. вады ў вёдры.

3. каго-што. Наняць, прыняць.

Н. рабочых.

Н. вучняў.

4. што. Скласці з друкарскіх літар тэкст або надрукаваць яго пры дапамозе камп’ютара.

5. што. Саставіць з некалькіх лічбаў, знакаў.

Н. нумар тэлефона.

6. што і чаго. Дасягнуць якой-н. ступені ў сваім развіцці, руху і г.д.

Самалёт набраў вышыню.

Н. хуткасць.

7. што і чаго. Атрымаць у выніку спаборніцтва, экзаменаў і пад.

Н. дзесяць балаў.

8. чаго. Купіць, набыць.

Н. тканіны на сукенку.

Набраць сабе ў галаву (разм.) — умацавацца ў якой-н. думцы, многа думаць пра што-н.

|| незак. набіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. набіра́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).

|| наз. набо́р, -у, м. (да 1—6 знач.).

Здаць кнігу ў н.

Н. у ліцэй.

Н. вышыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пабудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

1. Паставіць, зрубіць дом; узвесці будынак, збудаванне. Дом быў стары, і яго даўно трэба было разбурыць, а на яго месцы пабудаваць новы. Арабей. Гады з два таму тут пабудавалі новы, высокі ды моцны мост. Зарэцкі. // Вырабіць, выпусціць (машыны, механізмы і пад.). Хлапчукі ўздыхнулі. Нехта задуменна сказаў: — Вось бы самалёты такія пабудаваць, як буслы. Лынькоў. // Зрабіць, змайстраваць, зляпіць.

2. перан. Стварыць. Разам з усім савецкім народам працоўныя Беларусі пабудавалі сацыялізм. «Беларусь».

3. Аснаваць на чым‑н. Саўка ведаў, што асуджаныя за «палітыку» карыстаюцца памагаю з боку шырокіх колаў грамады. На гэтым ён і пабудаваў сваю тактыку. Колас.

4. Вычарціць якую‑н. геаметрычную фігуру. Пабудаваць паралелепіпед.

5. Саставіць, скласці што‑н. Пабудаваць фразу. Пабудаваць сказ.

•••

Пабудаваць на пяску — аснаваць што‑н. на ненадзейных, хісткіх звестках, фактах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфармірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Надаць каму‑, чаму‑н., якую‑н. форму, выгляд. Сфарміраваць кроку дрэва.

2. Надаць каму‑, чаму‑н. устойлівыя, закончаныя рысы, уласцівасці. Сфарміраваць характар. Сфарміраваць светапогляд. □ Адзін рэжысёр не можа сфарміраваць аблічча тэатра. «ЛіМ». // Выпрацаваць тып каго‑н. ва ўсёй сукупнасці характэрных для яго якасцей, уласцівасцей. Максіма Танка як свядомага грамадзяніна сфарміравала рэвалюцыйная барацьба заходнебеларускага народа за сваё вызваленне. Бугаёў.

3. Арганізаваць, скласці, стварыць (калектыў, установу і пад.). Сфарміраваць у рад. Сфарміраваць разведачную экспедыцыю. // Арганізаваць, камплектуючы людзьмі, матэрыяльнай часткай (пра воінскія падраздзяленні). Сфарміраваць полк. □ Мінькову даручылі за тры дні .. сфарміраваць для дапамогі партызанскаму краю зборны атрад, забраўшы са сваёй і дзвюх суседніх брыгад па дзве ўзмоцненыя роты. Хадкевіч.

4. Саставіць (поезд), счапляючы вагоны. — Калі .. [ворагі] падыходзілі да горада, мы паспелі сфарміраваць эшалон і адагнаць яго ў Смаленск, — расказваў Медны. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх або ўсё, многае. [Рыль:] — Людзі, дзядзька Рыгор, ёсць. Пазбіраць іх толькі трэба ды на добрую дарогу паставіць ды даць ім добрага камандзіра. Колас.

2. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад. [Фаня:] — Трэба гэты гарох пазбіраць, а то тут можна ўпасці. Чорны. // Падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае. [Маці] схадзіла на гарод, пазбірала ў адну кучу альховыя тычкі, якімі падпірала ўлетку фасолю. Чыгрынаў. І калі хлопцы пазбіралі ды спалілі ўсё бліжэйшае галлё, тады толькі яны наваліліся на зямлю і паснулі. Маўр.

3. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго‑н. Пазбіраць станкі.

4. Размясціць у выглядзе складак, зборак што‑н. або ўсё, многае. Пазбіраць складкі на сукенцы.

5. і чаго. Збіраць што‑н. на працягу нейкага часу. Пасля трэцяга ўрока ўся школа пайшла на высокі бераг пацешыцца з прыгажосці яснага дня, пазбіраць грыбоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суд ’орган для разгляду судовых спраў’, ’судовы працэс’, ’думка, меркаванне’ (ТСБМ, Пас., Байк. і Некр.), ’суд (судовы орган і працэс)’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’лёс, наканаванне’: nie toj ŭmiraje chto chud, da toj kamu sud (Пятк. 2), ст.-бел. судъ ’судовая ўстанова, інстанцыя’, ’судовы акт, прысуд’, ’судовы працэс’, ’цяжба’ (Сташайтэне, Абстр. лекс.), ’тс’, ’меркаванне’ (Альтбаўэр). Укр., рус. суд, стараж.-рус. судъ, польск. sąd, в.-луж., н.-луж. sud, чэш. soud, славац. súd, серб.-харв. су̑д, славен. sọ́d ’суд, прыгавор’. балг. съд, макед. сад, ст.-слав. сѫдъ ’суд, судовы працэс, прыгавор, рашэнне, справядлівасць’. Прасл. *sǫdъ, якое з *som‑ і і.-е. кораня *dhē‑ ’класці, ставіць’ (гл. дзеяць), параўн. блізкае ст.-інд. samḍhiṣ, samdhā́ ’дагавор, сувязь, аб’яднанне’, літ. samdà ’найманне, арэнда’, samdýti, sámdaũ ’наймаць’, гл. Мее, 162, 234; Траўтман, 48; Фасмер, 3, 794. З першаснага значэння ’складанне, злучэнне’, відаць, развілася далей ’складанне думак, унясенне прапаноў, устанаўленне думак, ацэнак, і г. д.’, адкуль з’явілася спецыялізаванае значэнне ’асуджэнне каго-небудзь, судовы працэс’ → ’тыя, хто вядзе судовы працэс, вырашае спрэчкі, суд’; гл. Борысь, 539. Іншая словаўтваральная мадэль у Бязлая (3, 283–284): ад прасл. *sъ‑dětiсаставіць, злажыць’, параўн. славен. zdẹ́ti ’злажыць’, ст.-чэш. sdieti ’тс’. Шустар-Шэўц (1376) мяркуе, што корань ‑dъ у славянскім слове меў і значэнне ’гаварыць’, параўн. в.-луж. стар. dzieć, н.-луж. źaś, чэш. díti ’гаварыць’, адкуль *sǫdъ ’прыгавор’ з ’што-небудзь сумесна абмеркаванае і аб’яўленае (выказанае)’. Менш верагодная версія Семерэньі (гл. Шустар-Шэўц, там жа) аб сувязі *sǫdъ з лат. censeo < і.-е. *kendh‑ ’судзіць, даваць ацэнку’, што падтрымлівае Махэк₂ (568); супраць Трубачоў (Ремесл. терм., 236), які падкрэслівае адзіную крыніцу паходжання *sǫdъ ’суд’ і *sǫdъ ’су́д(ы)’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 64–66) звязвае з асновай прасл. *sědti, *sędǫ ’сесці’; таксама Ондруш, Этимология–1984, 178. Гл. яшчэ Сной, 590; ЕСУМ, 5, 467; ESJSt, 14, 861–862.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)