розна... (а таксама разна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «розны», напрыклад: рознагалосы, рознабаковы, разнастайны, разнастопны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отли́чный

1. (различный) ро́зны, адме́тны;

2. (превосходный) выда́тны, ве́льмі до́бры, надзвы́чай до́бры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Размаі́ты, розмаі́тырозны, разнастайны’ (астрав., лід., шальч., трак., вільн., ігн., гарад., Сл. ПЗБ; Нар. Гом.), размаі́це ’па-рознаму’ (астрав., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. rozmaityрозны, разнастайны’, rozmaicie ’па-рознаму, разнастайна’. Сюды ж форма з устаўным ‑в‑ размаві́та ’разнастайна’ (гродз., Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сеа́нс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паказ або выкананне чаго-н. у пэўны прамежак часу без перапынку.

С. адначасовай гульні.

Тры сеансы інгаляцыі.

2. Адзін з некалькіх (у розны час дня) паказаў фільма ў кінатэатры.

Вячэрні с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разнамёт ’рознакаляровасць’ (Юрч. СНЛ). Верагодна, узнікла ў выніку складання слоў ро́зны і ме́тка, ме́ціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уся́кі, -ая, -ае, займ. азнач.

1. Кожны, любы.

У. раз адно і тое ж.

Усякая птушка сваё гняздо бароніць (прыказка).

2. Розны, усялякі.

Усякія людзі бываюць.

3. У спалучэнні з прыназоўнікам «без», узмацняючы прыназоўнік, азначае: зусім без.

Без усякай мэты.

Без усякіх цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыферэнцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Неаднолькавы, розны пры розных умовах. Дыферэнцыяльная рэнта. Дыферэнцыяльны тарыф.

2. Які мае адносіны да дыферэнцыяла (у 1 знач.). Дыферэнцыяльнае вылічэнне. Дыферэнцыяльныя ўраўненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амо́графы, ‑аў; адз. амограф, ‑а, м.

Спец. Словы ці формы слоў, якія аднолькава пішуцца, але маюць рознае значэнне і розны націск (пара і пара, прыклад і прыклад).

[Грэч. honós — аднолькавы і gráphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гло́мазд, ‑у, М ‑дзе, м.

Абл. Ламачча, смецце. Было падобна да таго, што чалавек цэлы век збіраў адусюль розны гломазд — цаглінкі, каменьчыкі, чарапкі, усё, што траплялася пад руку. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валачы́ць, -лачу́, -ло́чыш, -ло́чыць; незак.

1. каго-што. Тое, што і валачы (але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова і ў розны час).

Валачыў воўк, павалаклі і ваўка.

2. Выцягваць з металу (спец.).

В. дрот.

|| наз. валачэ́нне, -я, н.

|| прым. валачы́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

В. стан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)