ро́зны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ро́зны ро́зная ро́знае ро́зныя
Р. ро́знага ро́знай
ро́знае
ро́знага ро́зных
Д. ро́знаму ро́знай ро́знаму ро́зным
В. ро́зны (неадуш.)
ро́знага (адуш.)
ро́зную ро́знае ро́зныя (неадуш.)
ро́зных (адуш.)
Т. ро́зным ро́знай
ро́знаю
ро́зным ро́знымі
М. ро́зным ро́знай ро́зным ро́зных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ро́зны, -ая, -ае.

1. мн. Неаднолькавы, непадобны чым-н.

Розныя погляды.

Яны розныя людзі.

2. мн. Не адзін і той жа, іншы.

Дабіраліся рознымі шляхамі.

3. Разнастайны.

Розныя віды зброі.

Розныя дробязі.

Сабраліся самыя розныя людзі.

|| наз. ро́знасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Р. поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́зны

1. (неодинаковый) ра́зный;

~ныя ко́леры — ра́зные цвета́;

2. ра́зный, вся́кий, вся́ческий, разли́чный;

3. непа́рный, разро́зненный;

4. (разобщённый) разде́льный;

апыну́цца на ро́зных берага́х — очути́ться на ра́зных берега́х;

гавары́ць на ро́зных мо́вах — говори́ть на ра́зных языка́х;

на ро́зныя (на ўсе) лады́ — на ра́зные (на все) лады́;

пад ро́знымі со́усамі — под ра́зными со́усами

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Неаднолькавы, непадобны. [Тацяна:] — Вы такія розныя, ані не падобныя адна на адну. Васілёнак.

2. Другі, іншы, не той самы. Трэба будзе ехаць рознымі дарогамі, каб, барані божа, ніхто не заўважыў. Скрыган.

3. Разнастайны. Сялянскія фурманкі партызанскіх абозаў развозілі па ўсіх кутках пушчы розныя віды зброі. Брыль. Пакуль Марыся ўпраўлялася на кухні, Іваноў гасцінна ўсаджваў Пятра і Міколу, гаварыў пра розныя дробязі. Новікаў. / у знач. наз. ро́знае, ‑ага, н. Лезе ў галаву рознае: вайна, незасеяны агарод, які не прыдумаць чым сеяць, і Глёкава Каця стаіць у вачах. Сяркоў.

•••

Апынуцца (быць) на розных берагах гл. апынуцца.

Гаварыць на розных мовах гл. гаварыць.

На розныя лады гл. лад ​1.

Розных масцей гл. масць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́зны verscheden, verschedenartig, unterschiedlich; divers [-´vɛrs]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал. ’дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różnyрозны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз‑ (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ро́зный уст. ро́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разли́чный

1. (неодинаковый) ро́зны;

2. (всевозможный) уся́кі, усяля́кі, ро́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рознакалі́берны, -ая, -ае.

1. Розны па калібры.

Рознакаліберныя гарматы.

2. перан. Розны па стылі, фасоне, памерах і пад.

Рознакаліберныя талеркі.

|| наз. рознакалі́бернасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разноро́дный разнаро́дны, разнаста́йны, ро́зны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)