стернь и стерня́ ж., с.-х. іржы́шча, -шча ср.; (после гласных) ржы́шча, -шча ср., іржэ́ўнік, -ку м.; (после гласных) ржэ́ўнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прага́ліна, ‑ы, ж.

1. Незарослае дрэвамі месца ў лесе; палянка. На палянках, на прагалінах.. гэтага лесу мы пасвілі кароў або коней. Ермаловіч. // Голае, пазбаўленае покрыву месца на якой‑н. паверхні. Ад белай выкашанай прагаліны аж сюды на ржышча цягнуліся крывыя свежыя зялёныя пракосы. Пташнікаў.

2. Вольнае месца паміж чым‑н. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца рыжым, рыжэйшым. Валасы рыжэюць. □ Лён ужо даўно адцвіў, зялёныя буйныя галоўкі пачыналі рыжэць, перашэптваліся на ветры. Гурскі. Заставалася яшчэ з паўгадзіны часу да заходу сонца, а сена было ўжо ўсё згрэбена і зложана ў копы, каб не рыжэла ад расы. Колас.

2. Вылучацца сваім рыжым колерам, віднецца (пра што‑н. рыжае). На высокіх узгорках рыжэла ржышча. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жнивьё, обл. жни́ва, жни́во

1. іржы́шча, -шча ср., (после гласных) ржы́шча, -шча ср., іржэ́ўнік, -ку м., (после гласных) ржэ́ўнік, -ку м.;

2. обл. (жатва) жніво́, -ва́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́жня ж.

1. (стерня) іржы́шча, -шча ср., (после гласной) ржы́шча, -шча ср.; іржэ́ўнік, -ку м., (после гласной) ржэ́ўнік, -ку м.;

2. (луг) сенажа́ць, -ці ж., обл. по́жня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аржаны́. Яшчэ Чачот адзначаў адсутнасць у беларускай мове кантынуантаў слова *ръжь пры наяўнасці прыметніка аржаны паралельна з жытні; праўда, у рукапісным слоўніку Грыгаровіча 1851 г. адзначана аржа ’жыта’ (Яшкін, 14). Слова аржаны фіксуецца ў старабеларускай мове (Булахаў, Працы IM, 7, 143), яго прыводзіць ужо Насовіч, яно шырока ўжываецца (Карскі, 1, 260), як і іншыя словы, утвораныя ад яго асновы: аржанішча, аржонняржышча’, таксама: аржышча, (а)ржэўнік; параўн. назвы раслін: аржаніцааржэвінаСцяшк.); аржаніна ’жытні хлеб’ (Касп.); аржануха ’гарэлка’ (Нас.), ’зад’ (Мядзв.). Утворана з пратэтычным а‑ (іржышча — з пратэтычным і‑) і суф. ‑ан‑ ад агульнаслав. *rъžь ’жыта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пру́ткі, ‑ая, ‑ае.

1. Цвёрды, але гнуткі. Свежае, яшчэ пруткае ржышча пахла жытам. Лобан. Шамцяць жыты неяк ціха-звонка, так шамцяць хіба яшчэ толькі пругкія густыя чараты на рацэ. Мурашка. Пазвоньвае пруткімі голлямі клён. Бялевіч. // Спружыністы, лёгкі ў рухах. [Старавойтаў] сярэдняга росту, сухі, але яшчэ пруткі. Гурскі. Пругкія Рыгоравы рукі здрыгануліся ад штуршка, але ён не выпусціў лемяша з зямлі. Гартны.

2. Жорсткі, каляны; цвёрды. Калошы былі мокрыя і пругкія, як бляха, і закасваць іх было няспрытна. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распаго́дзіцца, ‑дзіцца; зак.

1. Стаць ясным, лагодным. Раніца распагодзілася. □ Часам, як вецер не свішча і распагодзіцца дзень, бель паву[ці]ння на ржышча бабскае лета кладзе. Машара. // перан. Перастаць быць хмурным, невясёлым; прасвятлець. [Рэктар] нешта запісаў, і твар яго, перад гэтым насцярожаны, распагодзіўся. Пестрак. У бежанкі, як у мадонны, аж распагодзіўся твар, Калі Лысуха [карова] з далоні захрумстала шэры сухар. В. Макарэвіч.

2. безас. Пра наступленне яснага, пагоднага надвор’я. Было зусім ціха. Распагодзілася. Колас. Пакуль я ляжаў, распагодзілася, і ў акно зазіраў нізкі і круглы месяц. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго‑н. або ад дотыку чаго‑н.; шуршэць. На дварэ курылася замець. Шарпалі па шыбах голыя галінкі бэзу, нібы прасіліся ў хату пагрэцца. Шашкоў. Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку ржышча. Гарэцкі.

2. што. З шумам дакранацца да чаго‑н., кратаць, драпаць што‑н. Чутно стала, як аб пясок разбіваюцца хвалі, нібы якісьці звер шлёпае лапамі па вадзе і шарпае гальку. Дуброўскі. // Шукаць. Мусатаў збялеў. — Вось якія справы. Калі ўжо шарпаць, то не ў Хаданоўскай пушчы, а ў Янавай. Ды і Кортаўскі востраў памацаць не шкодзіла б. Караткевіч.

3. што. Драць. Шарпаць адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцёран1 (сцёрин) ’вось сукалкі, на якую насаджана махавае кола’ (Нік., Оч.). Узводзіцца (з пытальнікам) да прасл. *stьrnъ (Трубачоў, Этимология–1963, 23; яго ж, Ремесл. терм., 113). Гл. наступнае слова.

Сцёран2 ’іржышча’ (Мат. Гом., Ян.), сцёрань ’зжатае поле’ (ДАБМ, камент., 850–851), сте́рэнь ’тс’ (Лексика Пол.), сцярнуё ’ільнішча’ (Сцяшк. Сл.), сцёрнішча ’іржышча’ (Мат. Гом.), сцярні́шчаржышча’ (лях., Янк. Мат.). Параўн. укр. дыял. сте́рень ’жніўё’, рус. стернь ’тс’, польск. ścierń ’пожня на полі’, чэш. дыял. strn ’тс’, в.-луж. ścierń, серб.-харв. stȓn ’зерневыя культуры’, славен. stȓn ’жніўё, пожня’, strnišče ’тс’, балг. дыял. стрънь ’палеглае збожжа’, стъ́рнище ’жніўё’, макед. стрниште ’зжатае поле’. Прасл. *stьrnъ/*stьrnь (апошняе разглядаецца як зборнае, гл. Новое в рус. этим., 218) і вытворныя *stьrnьje, *stьrnišče, сюды ж як варыянт без s‑ *tьrnъ (гл. цёран), што да і.-е. *(s)ter‑n‑ ’вострая частка расліны’ < *(s)ter‑ ’быць цвёрдым, цвярдзець’ (Борысь, 612; Сной₂, 706; Шустар-Шэўц, 1416). Гл. таксама стырня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)