ржы́шча гл. іржышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ржы́шча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ржы́шча
Р. Ржы́шча
Д. Ржы́шчу
В. Ржы́шча
Т. Ржы́шчам
М. Ржы́шчы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ржы́шча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. ржы́шча
Р. ржы́шча
Д. ржы́шчу
В. ржы́шча
Т. ржы́шчам
М. ржы́шчы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ржы́шча ср. нивьё, стерня́ ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ржы́шча,

гл. іржышча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржы́шча і (пасля галосных) ржы́шча, -а, н.

1. Зжатае поле.

Каровы пасвіліся на ржышчы.

2. Астаткі сцёблаў ад зжатага збожжа на полі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ржы́шча, рыжы́шчо, ржы́шчо ’іржышча, поле на якім зжата жыта’ (ТСБМ, Чуд., Бяльк., Выг.; віл., Сл. ПЗБ; паўсюдна, ДАБМ), ’зжатае поле’ (карэліц., Нар. лекс. і ДАБМ, камент., 852; Сцяшк.), ’сцелішча’ (стаўбц., ЛА, 4), ржы́шчыка ’іржэўнік’ (Юрч. СНЛ). Да іржышча (гл.). Сюды ж жы́ршча ’іржышча’ (Сл. ПЗБ) у выніку перастаноўкі пачатковых ржы‑ ў жыр‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іржы́шча і ржы́шча, ‑а, н.

1. Астаткі сцяблоў ад зжатага збожжа на полі. Яна скалола ў кроў Іржышчам жорсткім босенькія ногі. З. Астапенка. Заворвалася ржышча, якое не паспела яшчэ падсохнуць. Нікановіч.

2. Зжатае поле. Паабапал шашы.. цягнуліся .. палі: іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая.. кукуруза. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ржэ́ўнік, -ку м., см. ржы́шча

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жы́ршчаржышча’ (Сл. паўн.-зах.). Метатэза з ржы́шча. Дакладная паралель у н.-луж. žyršśo, ržyšćo ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)