раскудла́ціцца, ‑лачуся, ‑лацішся, ‑лаціцца; зак.

Разм. Растрапацца, збіцца ў кудлы (пра валасы, прычоску). Косы [Верыны] раскудлаціліся, на пачырванелым носе павісла слязінка. Карпаў. Чорныя валасы раскудлаціліся, рукі павіслі, як нежывыя. Няхай. // Растрапаць, раскідаць сваю прычоску, валасы. Дзяўчынка раскудлацілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Растрапэ́йла ’неахайная жанчына’, (Сл. рэг. лекс.), рострэ́па ’неахайная і бесклапотная жанчына’ (ТС), растрэ́паніца ’неахайніца’ (Сцяшк. Сл.). Ад растрапа́ць ’разарваць, раскудлаціць’ (гл. трапаць) з экспрэсіўнай фанетыкай і суфіксацыяй. Сюды ж растро́па ’расцяпа’ (ганц., Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскудла́ціць, ‑лачу, ‑лаціш, ‑лаціць; заг. раскудлач; зак., каго-што.

Разм. Растрапаць; збіць у кудлы (валасы, прычоску). [Юльян:] — Маці! Хуценька распранайся, раскудлач валасы ды кладзіся ў пасцель! Новікаў. // Прывесці ў беспарадак, зрабіць кудлатым. Вецер ужо раскудлаціў на .. [стрэхах] пачарнелую салому. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Раскаштро́біцьрастрапаць’, роскоштро́бъяны ’растрапаны (аб валасах)’ (Клім.). Да коштро́ба ’непрычасаны, непрычасаная’ (драг., Клімчук, вусн. паведамл.), якое, у сваю чаргу, звязана з каструбаваты (гл.) і пад. Змену зычнага ў корані слова (с → ш) трэба тлумачыць экспрэсіўным ужываннем. Параўн. раскатрубачыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растрапа́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрапаць.

2. у знач. прым. Які растрапаўся; раскалмачаны. [Алесь] прыціснуў .. [Ганну] да сябе, ілбом прытуліўшыся да яе растрапаных валасоў. Чорны. Цяжка, з намаганнем узмахвае варона сваімі растрапанымі крыламі. В. Вольскі. У пакой убегла Галя. У цыратавым фартушку, крыху растрапаная. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвіхры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Узняць віхрам, закружыць, завярцець. Прапелер узвіхрыў слупы пылу. Краўчанка. Мацней дыхнуў сіб[е]рны вецер, гайсануў вершалінамі дрэў-прысад, узвіхрыў хмары снегу, засвістаў, загуў. Сіняўскі. / у перан. ужыв. Дзве сілы абудзілі, узвіхрылі Міцевы пачуцці: вайна і Сюзана. Навуменка. // Паставіць віхром, растрапаць (пра валасы). Узвіхрыць чупрыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раску́рстаць (раску́рштаць, раску́страць) ’разбудзіць, раскатурхаць’ (Сл. ПЗБ), раску́рстацца ’прыйсці да памяці’ (Варл., Сл. ПЗБ). Да ку́рстацца2 ’корпацца, церабіцца’ (гл.), для якога прапануецца крыніца ў літ. kùrstytis ’спяшацца’, што цяжка вытлумачыць у семантычным плане. Магчыма ўзыходзіць да прасл. *kustrati, параўн. славен. razkuštrati ’узбіць, разлахмаціць валасы’, славац. kustriť, kuštriť ’трапаць, растрапаць’ і інш. (гл. ЭССЯ, 13, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

раскалашма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго-што.

Разм. Разбіць, растрапаць. Валейбольнага мяча не было. Яго за зіму раскалашмацілі меншыя Тарабаны. Навуменка. // Разбіць, разграміць у бойцы. [Сяляне:] — Мы звяжамся там з партызанамі і разам раскалашмацім пару камендатур. Галавач. — Эх, была б рацыя, — уздыхнуў Сяргей. — Зараз жа паведамілі б нашаму камандаванню, дзе .. [нямецкіх лётчыкаў] асінае гняздо. Тут іх і раскалашмацілі б... Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Райсто́пы мн. ’калготы’, расто́пы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), растро́пы ’тс’ (Сл. рэг. лекс.). Відавочна, запазычанне з польск. rajstopy ’тс’, дзе, магчыма, на народны манер была адаптавана англійская канструкцыя rayon stockings, што азначае ’калготы ці шкарпэткі са штучнага шоўку’. Менавіта гэтае значэнне сведчыць аб нядаўнім запазычанні як у польскую, так і ў беларускую мовы. Бел. растопы, растропы, магчыма, пад уплывам растаптаць ’разнасіць’, растрапаць ’тс’ (магчыма, іранічныя ўтварэнні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Замухры́шка ’неахайны, непрыглядны чалавек’, замухрысты (Колас). Рус. замухры́шка < замухры́шка < замухры́га < мухры́га ’неахайны чалавек, ашуканец’ < му́хрый ’кепскі, кволы, мізэрны’. Шанскі, 2, З, 48. Апошні прыметнік пакуль што не растлумачаны. Фасмер (3, 19) звязваў мухрыга з мухлевать, што неабгрунтавана. Ці не трэба ў элеменце мухр‑ убачыць сувязь з махор, махры (’непрычасаны’, ’у абшарпаным адзенні’), што, паводле Фасмера (2, 666), звязваецца з мох, але, можа, зазнала ўздзеянне назвы тканіны, вядомай з XVI ст., як мухояр ’тканіна з ангорскай воўны ці з яе дадаткам’, запазычанай з араб. muh̯ajjar, магчыма, у іншым фанетычным выглядзе (параўн. пазнейшыя запазычанні таго ж слова праз франц. муар і праз англ. махер)? Параўн. варонеж. замухры́житься ’растрапацца, запэцкацца’ і пск. заму́хлитьрастрапаць, узлахмаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)