разбазі́каць

‘разнесці чутку, расказаць усім што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. разбазі́каю разбазі́каем
2-я ас. разбазі́каеш разбазі́каеце
3-я ас. разбазі́кае разбазі́каюць
Прошлы час
м. разбазі́каў разбазі́калі
ж. разбазі́кала
н. разбазі́кала
Загадны лад
2-я ас. разбазі́кай разбазі́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час разбазі́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наба́яць, -ба́ю, -ба́еш, -ба́е; -ба́й; зак., што і чаго (разм.).

1. Расказаць казку, байку або многа казак, баек.

2. Узвесці на каго-н. паклёп.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раска́заны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад расказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папараска́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што, чаго, пра каго-што, аб кім-чым, з дадан. і без дап. (разм.).

Расказваць доўга, неаднаразова; расказаць многа чаго-н.

П. анекдотаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раззвані́ць, -званю́, -зво́ніш, -зво́ніць; зак., што, аб чым, пра што і з дадан. (разм.).

Расказаць усюды, усім.

Р. навіну.

Р. пра свой намер.

|| незак. раззво́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наба́яць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм.

1. Сказаць, расказаць што‑н., нагаварыць многа чаго‑н.

2. Расказаць казку, байку або многа казак, баек. Набаяць баек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раска́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расказваць — расказаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -каза́ў, -за́ла; -кажы́; -ка́заны; зак., што.

1. Расказаць, выкласці сваімі словамі што-н.

П. змест паэмы.

2. і з дадан. сказам. Паведаміць пра што-н. вусна; перадаць на словах чыю-н. просьбу, даручэнне і пад.

П. дома ўбачанае ў горадзе.

Перакажыце маім, што прыеду ў выхадны.

3. Расказаць падрабязна, паслядоўна пра ўсё, многае.

П. усе навіны.

|| незак. перака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перака́з, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изложи́ть сов. вы́класці; (выразить) вы́казаць; (рассказать) расказа́ць; (объяснить) вы́тлумачыць; см. излага́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перевра́ть сов., разг. сказі́ць; няпра́вільна расказа́ць (паўтары́ць, назва́ць, пада́ць); см. перевира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)