Разры́нуцца (разри́нуцьца) ’разваліцца, седзячы або лежачы’ (Нас., Гарэц.), ’растаўсцець’ (Нас.). Сюды ж, відаць, розруні́цца ’зрабіцца тоўстым, раздацца’ (ТС), у такім выпадку, магчыма, да руні́цца ’усходзіць, зелянець’, што да руно́ ’густая рунь’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разру́шиться
1. разбуры́цца, мног. паразбу́рвацца, паразбура́цца; развалі́цца, мног. паразва́львацца;
2. перен. разбуры́цца, сапсава́цца; расстро́іцца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
развары́цца, ‑варыцца; зак.
Рассыпацца, разваліцца пры варцы. Курыца разварылася. Гарох разварыўся. □ На стале, у густым воблаку пары — белая, сопкая бульба. Яна разварылася так, што, здаецца, вось-вось рассыплецца на кавалкі. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распаўзці́ся, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зе́цца; -зёмся, -зяце́ся, -зу́цца; распо́ўзся, -паўзла́ся, -ло́ся; зак.
1. Папаўзці ў розныя бакі.
Мурашкі распаўзліся па сцежцы.
2. Расплыцца, расцячыся на паверхні чаго-н., страціць пэўныя абрысы.
Чарнільная пляма распаўзлася па паперы.
3. Разваліцца, разлезціся ад доўгай носкі, ад старасці (разм.).
Куртка распаўзлася па швах.
|| незак. распаўза́цца, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
распа́сться сов., прям., перен. распа́сціся; (развалиться) развалі́цца;
от взры́ва стена́ распа́лась ад вы́буху сцяна́ распа́лася (развалі́лася);
кружо́к распа́лся гурто́к распа́ўся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разлама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Пры ломцы, удары распасціся на кавалкі, пераламацца. Акраец разламаўся на роўныя дзве часткі там, дзе быў раней нарэзаны. Чорны.
2. Разм. Разбурыцца, разваліцца, зламацца. Паркан разламаўся. □ Складваў, стараўся, а будыніна крывілася, хілілася, гатова была ў любы момант разлезціся, разламацца. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разваліцца, разбурыцца.
Старая хата развярнулася.
2. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху.
3. Пра наяўнасць месца для пэўных дзеянняў.
Там не р., малы ўчастак.
4. Размясціцца ў шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спец.).
|| незак. разваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. разваро́т, -у, М -ро́це, м. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разле́зціся, ‑лезецца; пр. разлезся, ‑лезлася; зак.
Разм. Распасціся на часткі, разваліцца, звычайна намокшы, прамокшы. [Газета] размокла і разлеглася. Шматкі яе пачапляліся за вядро і папрыліпалі. Мурашка. Хацеў памыць .. [кашулю], але яна Разлезлася ў руках яго шматкамі. З. Астапенка. [Юзік] падумаў, што ў Зосі таксама палатаныя чаравікі, зараз зусім разлезуцца. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падла́дзіць, ‑ладжу, ‑ладзіш, ‑ладзіць; заг. падладзь; зак., што.
1. Падрамантаваць. Давай лепш падладзім крыху гэтую хату, што нам далі, а то разваліцца. Кулакоўскі. Падладзіць.. [бляхар], скажам, вядро — яно і паслужыць гаспадару яшчэ які год. П. Ткачоў. // Разм. Прывесці ў парадак; паправіць. Падладзіў [Клім] гаспадарку, як кажуць, стаў на ногі. Шахавец.
2. Разм. Настроіць музычны інструмент на пэўны лад. Падладзіць балалайку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскіда́цца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, разбурыцца, разваліцца на часткі.
Печ раскідалася.
2. перан. Разладзіцца, расстроіцца.
Вяселле раскідалася.
3. Размясціцца на вялікай прасторы, далёка адзін ад аднаго.
Рэдкія бярозкі раскідаліся на пагорку.
4. Раскінуць рукі, ногі (у сне).
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць непрыгодным, немагчымым для язды (пра дарогу напрадвесні і ранняй вясной; разм.).
6. Захапіцца кіданнем чаго-н. (разм.).
7. Нарадзіць дзіця (разм.).
8. Заняцца адначасова многімі справамі, не засяроджваючыся ні на чым.
|| незак. раскіда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і раскі́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)