размышле́ние ср.

1. (действие и состояние) ро́здум, -му м.;

дать вре́мя на размышле́ние даць час на ро́здум;

2. (рассуждение) разва́га, -гі ж., разважа́нне, -ння ср.;

по́сле до́лгих размышле́ний пасля́ до́ўгіх разва́г (разважа́нняў);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бада́ць1, бадану́ць (Нас.), бадлі́вы (Шат.), баду́н ’бадлівы’ (Нас.), бадзючы ’калючы; бадлівы’ (Нас., Касп.), басці, баду́ (Шат., БРС, КЭС, лаг.), басці́ся (Касп., Яруш.). Рус. бода́ть (ст.-рус. бости), укр. бости́, польск. bóść, bodać, чэш. bůsti, bodati, ст.-слав. бости, балг. бода́, серб.-харв. бо̀сти, ба́дати. Прасл. bosti, bodǫ і ітэратыў bodati, badati (bosti адлюстроўваецца ў бел. мове ў басці́, баду́, гл. Гарэц., Др.-Падб.). Параўноўваюць з літ. bèsti, bedù, лат. badīt, badu ’рыць, капаць’, лац. fodio ’капаю, рыю’, літ. badýti, badaũ ’калю’. І.‑е. *bhed‑: *bhod‑. Бернекер, 66; Траўтман, 29; Фасмер, 1, 183; Фрэнкель, 41.

Бада́ць2 ’дапытвацца, дамагацца’ (Сцяшк.), ’меркаваць, разважаць; дамагацца, дапытвацца, вывучаць, даследаваць’ (Інстр. лекс.). Ст.-бел. бадати ’вывучаць’ (Гіст. лекс., 96; Булыка, Запазыч.; параўн. Бярында, 20, 50, 51). Ст.-укр. бадатися дапытвацца, дашуквацца’. Запазычанне з польск. badać ’тс’ (гл. Цімчанка, 49; Жураўскі, Гіст. лекс., 196). Паходжанне польск. дзеяслова няяснае: 1) з *ob‑ada‑ti да і.-е. *od‑ ’нюхаць’, Бернекер, 24; Ваян, RÉS, 19, 300; Махэк₂, 41; параўн. таксама Развадоўскі, RS, 1, 254; 2) ітэратыў да прасл. *bosti ’калоць’, Брукнер, 10; Слаўскі, 1, 25; асабліва Слаўскі, RS, 23 (1), 153. Неверагодна Штрэкель, AfslPh, 12, 452: < італ. badare звяртаць увагу’. Аддзеяслоўнае бада́ннеразважанне; угадванне’ (Нас.) таксама з польск. badanie, гл. Кюнэ, Poln., 42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Кінуць, апусціць унутр, у сярэдзіну чаго‑н. Укінуць камень у ваду. Укінуць ліст у паштовую скрынку. □ [Іван] дастаў чамадан, сабраў свае рэчы, укінуў у мяшок інструмент, пацалаваў дачку. Гаўрылкін. // перан. Разм. Пасеяць. Картоплю садзіць пара, проса якую жменю ды грэчкі хоць трохі ўкінуць, — прыспешвалі [ўдовы і дзяды] старшыню камбеда. Грахоўскі. // перан. Разм. Уставіць, дадаць што‑н. у чыю‑н. гутарку, размову. Я паспрабаваў укінуць слова, каб крыху суцішыць струмень разгневанага красамоўства егеравай жонкі і накіраваць яго ў другі бок. В. Вольскі. Грэчка ўкінуў сваё глыбакадумнае разважанне: — Цвік малатка не баіцца. Няхай.

2. Налажыць, дабавіць чаго‑н. у што‑н. Укінуць два драбкі цукру ў чай. // Разм. Даць корму. [Маці:] — А я .. [коням] патрошку ўкінула, каб не стаялі над пустым жолабам. Чарнышэвіч.

3. Разм. Зняволіць. Укінулі ў канцлагер нас дзве групы, Куды ні глянь — кругом калючы дрот. Смагаровіч.

4. перан. Разм. Адлупцаваць. [Бухман:] — А цяпер прызнаешся? Ану, Тулуп! Укінь яму [палоннаму] яшчэ. — Зноў удары, зноў стогн. С. Александровіч.

5. Спец. Зацягнуць нітку асновы ў ніты. Укінуць ніткі ў ніты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схілі́цца, схілюся, схілішся, схіліцца; зак.

1. Нахіліцца, нагнуцца. Над Нёманам схіліліся рабіны. Грахоўскі. З дзесятак галоў Схілілася ўміг над паперай. Танк. Чырвонажалобныя сцягі Схіліліся ў горы. Глебка. // на што. Апусціўшы, прыхіліць да чаго‑н., пакласці на што‑н.; апусціцца на што‑н. Засне сяло... Нідзе нікога... Не спіцца ўвечар аднаму, — Каня сядлаеш варанога, На грыву схілішся яму Ды мчышся віхрам на дарогу. Трус. // перан. Пакарыцца каму‑, чаму‑н.; падпарадкавацца каму‑, чаму‑н. [Сонца:] — Прыгрэю я — і твой мароз міне, а прыпяку — слядоў яго не стане! Павінен ты схіліцца да зямлі перада мной, маёй бязмежнай сілай! Дубоўка. Сам [Каўпак] ад іх [хлопцаў] прысягу Прымае пад сцягам: Кожны хай клянецца Нідзе не схіліцца, Покуль сэрца б’ецца, За Радзіму біцца. Зарыцкі. Ішлі ка мне то сцежкай, то гасцінцам бацькі і дзеці, сёстры і браты — усе, хто не схіліўся прад чужынцам, хто ў прысаку застаўся... Федзюковіч. // перан. Прызнаць чый‑н. аўтарытэт, зведаць пачуццё павагі да чаго‑н. Схіліцца перад веліччу ленінскіх ідэй.

2. Узяць кірунак, павярнуць да якіх‑н. межаў (часавых або прасторавых). Ужо і дзень схіліўся к вечару. Чорны. Сонца толькі-толькі схілілася з самага зеніту і пячэ неміласэрна. С. Александровіч. Месяц схіліўся за лес, і на крутых паваротах дарогі было цёмна. Мяжэвіч. // Пра гутарку, разважанне. Гаворка схілілася да хвалюючай тэмы.

3. Аддаць перавагу якой‑н. думцы, перакананню і пад. — Бясконца адступаць не будзем, некалі трэба прарывацца з блакады, — да такой думкі схілілася большасць камандзіраў. Новікаў.

4. перан. Паддаўшыся ўгаворам, згадзіцца на што‑н. З-пад Нарачы рыбацкія хваляванні пашырыліся на ўсю азёрную частку Заходняй Беларусі .. Буржуазны друк, напалоханы размахам падзей, заклікаў урад прымірыцца .. Урад схіліўся на шлях кампрамісаў. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́сто ср.

1. в разн. знач. ме́сца, -ца ср.;

уступи́ть ме́сто уступі́ць ме́сца;

ме́сто заключе́ния ме́сца зняво́лення;

де́тское ме́сто анат., разг. плацэ́нта;

ме́сто о́бщего по́льзования ме́сца агу́льнага карыста́ння;

населённое ме́сто офиц. насе́ленае ме́сца;

2. (должность) ме́сца, -ца ср., паса́да, -ды ж.;

3. (местность) мясці́на, -ны ж.;

на ме́сте преступле́ния на ме́сцы злачы́нства;

не к ме́сту недарэ́чы (не да ме́сца);

к ме́сту дарэ́чы;

о́бщее ме́сто агу́льнае ме́сца (разважа́нне);

больно́е ме́сто сла́бае (балю́чае, хво́рае) ме́сца;

ни с ме́ста ні з ме́сца;

име́ть ме́сто мець ме́сца;

у́зкое ме́сто ву́зкае ме́сца;

с ме́ста на ме́сто з ме́сца на ме́сца;

глаза́ на мо́кром ме́сте во́чы на мо́крым ме́сцы;

ме́ста (себе́) не находи́ть ме́сца (сабе́) не знахо́дзіць;

се́рдце (душа́) не на ме́сте (у кого) сэ́рца (душа́) не на ме́сцы (у каго);

знать своё ме́сто ве́даць сваё ме́сца;

с ме́ста в карье́р з ме́сца ў кар’е́р;

нет ме́ста, не должно́ быть ме́ста (чему) няма́ ме́сца, не паві́нна быць ме́сца (чаму).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)