разважа́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
разважа́нне |
разважа́нні |
| Р. |
разважа́ння |
разважа́нняў |
| Д. |
разважа́нню |
разважа́нням |
| В. |
разважа́нне |
разважа́нні |
| Т. |
разважа́ннем |
разважа́ннямі |
| М. |
разважа́нні |
разважа́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
разважа́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Вывад, рад думак, выкладзеных у лагічна паслядоўнай форме.
2. звычайна мн. Выказванні, абмеркаванні, размовы.
Многа часу траціцца на разважанні.
◊
Без разважання (разм.) — адразу, доўга не думаючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
разважа́нне ср. рассужде́ние;
◊ без ~нняў — без рассужде́ний
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
разважа́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разважаць 1.
2. Думкі, меркаванні, вывады, якія з’явіліся ў выніку роздуму над чым‑н. — Справа Карпавіча закончана, нават суд адбыўся. Звычайна яны падсаджваюць правакатараў да такіх палітвязняў, над якімі яшчэ ідзе следства. — Наіўнае разважанне! Хто ім забароніць узнавіць справу, калі з’явяцца новыя матэрыялы? Машара.
3. звычайна мн. (разважа́нні, ‑яў). Выказванні, размовы. Прося ў сваіх разважаннях ніколі не вызначалася лагічнай паслядоўнасцю — так было і на гэты раз. Васілевіч. — Верас! А-а-а!.. — здзівілася Юзя, але траціць часу на разважанні не стала. Бажко. Цяпер нярэдка можна пачуць разважанні аб тым, што байка, нібыта, аджыла ўжо свой век. Казека.
•••
Без разважання — адразу, доўга не думаючы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́ма¹, -ы, мн. -ы, дум, ж.
1. Роздум, разважанне.
Думу думаць.
2. Жанр украінскай гістарычнай народнай песні.
Казацкія думы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ле́пет, -у, М -пеце, м.
1. Няскладная, невыразная мова, уласцівая дзецям.
Л. дзіцяці.
2. перан. Непераканаўчае, невыразнае разважанне, тлумачэнне.
◊
Дзіцячы лепет — пра што-н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аляпава́ты, ‑ая, ‑ае.
Зроблены без густу, груба. Аляпаваты ўзор. // перан. Грубы, няўклюдны. Аляпаватае разважанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
словаблу́дства, ‑а, н.
Кніжн. Пустаслоўе, балбатня, якія падаюцца як сур’ёзнае разважанне аб чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
філасо́фстваванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. філасофстваваць.
2. Разм. Абстрактнае мудрагелістае разважанне. Беспрадметнае філасофстваванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассужде́ние ср. разважа́нне, -ння ср., разва́га, -гі ж.;
без рассужде́ний без разважа́нняў;
пра́вильное рассужде́ние пра́вільнае разважа́нне;
пуска́ться в рассужде́ния пачына́ць разважа́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)