пазабіва́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.
1. Забіцца, разбіцца насмерць — пра ўсіх, многіх.
2. Схавацца куды-н. — пра ўсіх, многіх.
Дзеці пазабіваліся на печ.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засмеціцца, закупорыцца — пра ўсё, многае.
Трубы пазабіваліся пяском.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Расчахну́ць, росчахну́ць ’расхапаць; разарваць’ (ТС), русчахну́ты ’разадраць, раскалоць удоўж (два ствалы, дзве галіны)’, русчахну́тысь ’разадрацца’ (брэсц.), расчахну́цца (рошчэхну́цца) ’разбіцца’ (хойн., ГЧ). Вытворнае ад чахаць (гл.), што да гукапераймання чах, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
распылі́цца, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.
1. Ператварыцца ў пыл.
2. Ператварыўшыся ў пыл, разляцецца, рассеяцца.
3. Разбіцца, рассеяцца на дробныя групы. Сілы праціўніка распыліліся. // перан. Разм. Заняцца адначасова многімі справамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разбітны́ ’лоўкі’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’развіты’ (Касп.), розбітны́ ’кемлівы, бойкі’ (ТС), рус. разбитно́й ’прабіўны, зарадны; прайдошлівы’. Прыставачны аддзеяслоўны прыметнік ад разбіць (гл.), параўн. прасл. *bitьnъ(jь) ’баявы, доблесны, бравы’ (ЭССЯ, 2, 102–103), а таксама біту́н ’задзірысты чалавек’ (КЭС). Да семантыкі параўн. разбі́цца ў ляпёшку ’дасягнуць мэты насуперак усяму’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разго́гаць ’разбіць’, разго́гацца ’разбіцца’ (Нас.). Да го́гаць ’біць адно аб другое’, го́гнуць ’стукнуць’, го́ганне ’удар аднаго звонкага прадмета аб другі’ (Нас.), укр. го́гіт ’іржанне’, ’моцны і працяглы гук, шум’. Гукапераймальныя ўтварэнні, параўн. ЭССЯ, 6, 194–195. Звонкі варыянт у раско́каць ’разбіць’ (што звязана з кока ’яйка’, ко́кнуць, гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разгрупава́цца, ‑пуецца; зак.
Разбіцца на групы, размясціцца групамі. Было прынята рашэнне: атрадам разгрупавацца на шырокім фронце і падарваць калі не кожны пралёт дваццаціпяцікіламетровага ўчастка, дык ва ўсякім разе знявечыць чыгунку так, каб фашысты не маглі на скорую руку аднавіць яе. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блін (род. бліна́) м. блин;
◊ пячы́ як бліны́ — печь как блины́;
разбі́цца ў б. — расшиби́ться в лепёшку;
пе́ршы б. камяко́м — посл. пе́рвый блин ко́мом
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
патаўчы́ся, ‑таўкуся, ‑таўчэшся, ‑таўчэцца; ‑таўчомся, ‑таўчацеся; ‑таўкуцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаўчыся, здрабніцца ад таўчэння. Бульба патаўклася. Перац патоўкся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Дабіцца, разбіцца. Пасуда патаўклася.
3. Разм. Пахадзіць туды-сюды, пасланяцца. Рынак быў на ранейшым месцы. Захацелася зайсці туды, патаўчыся сярод натоўпу, пачуць родную гамонку вясковых людзей. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насме́рць, прысл.
1. Так, што падыходзіць смерць; да смерці. Раніць насмерць. Забіць насмерць. □ Урэшце [мужчыны] знайшлі некалькі выступаў і палезлі ўверх, рызыкуючы кожны момант паляцець уніз і разбіцца насмерць. Маўр. // Не шкадуючы жыцця, да канца. Біцца насмерць. □ Атака ішла за атакай. Але абаронцы горада стаялі насмерць. «Звязда».
2. перан. Разм. Вельмі моцна. Перапалоханыя насмерць бандыты, страціўшы свайго атамана, пакідаліся на падлогу. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разразі́ць ’растрывожыць’: пабіў калена і так разразіў рану, што аж гніць пачала (Сцяшк. Сл.), розразі́ць ’сапсаваць, атруціць’ (ТС), з іншым трываннем, разража́ць ’раздражняць’ (Ян.), ’узбуджаць’ (Юрч.), разража́цца ’запаляцца, чырванець’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад раз- і разіць (гл.). Паводле Варбат (Зб. Трубачову, 26), сюды ж рус. дыял. разрази́ть ’растрывожыць, растравіць (рану)’, ’раздражніць, расстроіць’, укр. разрази́ти ’раздражніць, растравіць’ (< прасл. *orzraziti), а таксама стараж.-рус. раздразити ’разбіцца’, ст.-польск. rozdrazic się ’тс’, ст.-слав. роздразити ’разбіць’ з выдзяленнем асновы *draziti > *dražiti, гл. дражніць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)