зая́ва, ‑ы, ж.

1. Пісьмовая просьба, складзеная па ўстаноўленай форме. Падаць заяву. □ На заяве была напісана рэзалюцыя: «Даць разлік». Дадзіёмаў.

2. Чыё‑н. выказванне, паведамленне, звычайна катэгарычнае, рашучае. Зрабіць заяву. Выступіць з заявай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аса́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Паступовае апусканне, асяданне (збудавання, грунту і пад.).

А. снегу.

А. дома.

2. Глыбіня апускання судна ў ваду (спец.).

Глыбокая а.

3. Тое, што і асада² (у 2 і 3 знач.).

Нож з дарагой асадкай.

Партрэт у новай асадцы.

4. Пісьмовая прылада, ручка.

Пісаць асадкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ру́чка1 памянш.-ласк. ’рука’, ’дзяржанне’, ’пісьмовая прылада’ (ТСБМ), сюды ж ру́чку звяза́ць ’павянчаць, абручыць’ (брасл., Нар. сл.), ру́чкі ’драбіны ў возе’ (міёр., Нар. сл.; Маслен.), ру́чыца ’ручка, дзяржанне’ (ТС). Усё з метанімічным пераносам да рука (гл.).

Ру́чка2 ’ручайка’ (Сл. Брэс.). Да рука, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апіса́нне, ‑я, н.

Слоўная, пісьмовая або вусная, абмалёўка каго‑, чаго‑н. Трэцяе апавяданне пачынаецца апісаннем вечара: як заходзіла сонца, як узнімаўся туман, як пахлі веснавыя дрэвы. Чорны. Тут пачну я апісанне, Як пішацца ў казках, Бо іначай не выходзіць — Слухайце, хто ласкаў! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаві́днасць, ‑і, ж.

1. Прыватны від якой‑н. агульнай катэгорыі, якога‑н. тыпу, з’явы. Пісьмовая разнавіднаць мовы. □ Як жанр, як эпічная разнавіднасць .. [фальклорна-рамантычная] паэма знікае недзе ў канцы 20‑х гадоў. Бярозкін.

2. Група асобных індывідаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў) унутры віду, якія вылучаюцца некаторымі асаблівасцямі сярод іншых індывідаў таго ж віду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадстаўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадстаўляць — прадставіць і прадстаўляцца — прадставіцца.

2. Пісьмовая заява, пісьмовы даклад у вышэйшую інстанцыю. У прадстаўленні гродзенскага губернатара на імя віленскага генерал-губернатара ад 15 красавіка 1862 г. паведамляецца, што акружны генерал 9‑й акругі ўнутранай варты прыслаў яму пракламацыю «Што трэба рабіць войску». Лушчыцкі.

3. Тэатральны спектакль. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тайга́ ’хвойныя лясы Поўначы’ (ТСБМ). З рус. тайга́ ’тс’, запазычанае сібірскае слова, непасрэднай крыніцай якога з’яўляецца цюрк.-манг. (Мурзаеў, РР, 1969, 1, 90 і наст.) або мясцовае тат. taiga ’лес’ (найменне зафіксавана каля 1735 г., але першая пісьмовая фіксацыя ў А. Радзішчава) з семантычным пераходам ’лес, тайга’ < ’скалістыя бязлесныя горы’ (падрабязна Анікін (524–525 з літ-рай) і слушным абвяржэннем версіі аб якуцкай крыніцы tai̯gatai̯ɣa ’лес; залатыя прыіскі’, якая хутчэй ужо з рускай мовы. Гл. таксама Фасмер, 4, 11; Чарных, 2, 224–225; ЕСУМ, 5, 503.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

за́піс, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. запісваць — запісаць ​1 (у 1, 2, 3 і 4 знач.).

2. Пісьмовая перадача, змест чаго‑н.; запісаныя на паперы думкі, заўвагі і пад. Блакнот з запісамі. □ Пасля летніх канікул на першым жа ўроку рускай літаратуры Фядот Андрэевіч Кудрынскі сабраў у вучняў другога класа сшыткі з запісамі народных песень і казак. С. Александровіч.

3. Уст. Назва некаторых афіцыйных дакументаў. Нічыпару здаецца, што ўсё тое было нейкім неверагодным, блытаным сном. Вяселле, вянчанне ў царкве, даравальны запіс і год недарэчнага жыцця. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пи́сьменный пісьмо́вы;

пи́сьменный знак пісьмо́вы знак;

пи́сьменный ответ пісьмо́вы адка́з;

пи́сьменные принадле́жности пісьмо́выя прыла́ды;

пи́сьменный прибо́р пісьмо́вы прыбо́р;

пи́сьменная рабо́та школ. пісьмо́вая рабо́та;

пи́сьменный стол пісьмо́вы стол;

пи́сьменный экза́мен пісьмо́вы экза́мен;

в пи́сьменной фо́рме у пісьмо́вай фо́рме.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да рука (у 1 знач.).

2. Частка прадмета, за якую бяруцца рукой пры карыстанні ім. З калідора нехта ўзяўся за ручку дзвярэй. Васілёнак. На куфэрку ручка з медзі, Зверху ручку ўбачыш ледзьве. Дубоўка. // Прыстасаванне ў машынах, апаратах, якое служыць для прывядзення іх у дзеянне шляхам пакручвання рукой. Клімянок пакруціў ручкі прыёмніка. Шыцік.

3. Пісьмовая прылада ў выглядзе палачкі, стрыжня, куды ўстаўляецца пяро. Потым я дастаў з дзедавай шафы чарніліцу, ручку. Бядуля.

•••

Аўтаматычная ручка — тое, што і аўтаручка.

Шарыкавая ручка — аўтаматычная ручка з шарыкам замест пяра для падачы чарнільнай масы.

Дабіць да ручкі гл. дабіць.

Давесці да ручкі гл. давесці.

Дайсці (дабіцца) да ручкі гл. дайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)