Карыйская пісьмовая сістэма 8/452

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Фрыгійская пісьмовая сістэма 8/452

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПІСЬМО́ВАЯ МО́ВА,

мова, на якой створана пісьменнасць і якая мае пісьмовую традыцыю. Пры дапамозе П.м. ажыццяўляюцца зносіны паміж людзьмі, фіксуецца і перадаецца інфармацыя. Для перадачы П.м. ствараюцца сістэмы графічных знакаў (літар, іерогліфаў, лічбаў і інш., гл. Пісьмо), правіл (арфаграфіі, пунктуацыі і інш.), а таксама неабходны матэрыял (папера, скура, тканіна і інш.).

П.м. адрозніваецца ад вуснай мовы тым, што разлічана на зрокавае ўспрыманне, больш позняя па часе ўзнікнення. Яна характарызуецца стройнасцю і паслядоўнасцю выкладання думкі, ужываннем складаных і ўскладненых сінтакс. канструкцый, абстрактнай, спец. і тэрміналагічнай лексікі; адсутнасцю дапамогі з боку жэстаў, мімікі, гукавой інтанацыі.

П.м. неабходная для многіх стыляў мовы. напр., навук., афіц.-дзелавога. Калі П.м. губляе сувязь з жывым маўленнем, то становіцца мёртвай мовай. Існуюць пісьмовыя штучныя мовы.

Пісьмовая беларуская мова пачала фарміравацца ў 13 ст. Зараз яна рэалізуецца ў разнавіднасцях: уніфікаваная, літ. П.м. — агульнапрынятая, без парушэнняў норм сучаснай бел. літаратурнай мовы; неліт. П.м. — з вял. парушэннем агульнапрынятых літ. норм, напр., фанет. транскрыпцыя дыялектнай мовы (гл. Дыялект), сац. жаргонаў і інш.; стылізаваная П.м. — матываваная літ.-гутарковая, літ.-прастамоўная, літ.-дыялектная П.м., якая часта сустракаецца ў мове маст. твораў і служыць для стварэння адпаведнага каларыту.

Літ.:

Булыка А.М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мн., 1970;

Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. 2 выд. Мн., 1984.

М.​В.​Абабурка.

т. 12, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

петы́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

Калектыўная пісьмовая просьба, накіраваная да ўлад.

|| прым. петыцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэс-пап’е́, нескл., н.

Пісьмовая прылада ў выглядзе акруглай асновы з нацягнутай на яе прамакальнай паперай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перака́з, -у, м.

1. гл. пераказаць.

2. мн. -ы, -аў. Пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго-н. прачытанага, пачутага.

Зрабіць п. аповесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадстаўле́нне, -я, н.

1. гл. прадставіцца, прадставіць.

2. мн. -і, -яў. Пісьмовая заява з прапановай аб чым-н. (афіц.).

П. аб пераводзе на новую пасаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рапарці́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Кароткая пісьмовая справаздача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пісьмо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пісьмо́вы пісьмо́вая пісьмо́вае пісьмо́выя
Р. пісьмо́вага пісьмо́вай
пісьмо́вае
пісьмо́вага пісьмо́вых
Д. пісьмо́ваму пісьмо́вай пісьмо́ваму пісьмо́вым
В. пісьмо́вы (неадуш.)
пісьмо́вага (адуш.)
пісьмо́вую пісьмо́вае пісьмо́выя (неадуш.)
пісьмо́вых (адуш.)
Т. пісьмо́вым пісьмо́вай
пісьмо́ваю
пісьмо́вым пісьмо́вымі
М. пісьмо́вым пісьмо́вай пісьмо́вым пісьмо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зая́ва, -ы, мн. -ы, зая́ў, ж.

1. Афіцыйнае паведамленне ў вуснай або пісьмовай форме.

Зрабіць заяву для друку.

2. Пісьмовая просьба аб чым-н.

Падаць заяву на адпачынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)