пёстрый

1. страка́ты, пярэ́сты; (рябой) рабы́; (разноцветный) рознакаляро́вы;

пёстрая ло́шадь рабы́ (пярэ́сты) конь;

пёстрый пёс рабы́ саба́ка;

2. перен. (неоднородный) неаднаста́йны, ро́зны; (цветистый) квяці́сты;

пёстрый соста́в населе́ния неаднаста́йны (ро́зны) склад насе́льніцтва;

пёстрый стиль квяці́сты стыль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Піжа́стыпярэсты’ (Сцяшк. Сл.), ’пра сукенку ў вялікія каляровыя палосы ці плямы’ (Варл.). З польск. pierzasty ’падобны да пер’я’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́ґель ’птушка з доўгімі нагамі’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з літ. dẽglas ’стракаты, пярэсты’, dẽglis ’той, хто плямісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пярэ́сціць¹, -э́шчу, -э́сціш, -э́сціць: незак.

1. што. Рабіць пярэстым, надаваць пярэсты выгляд чаму-н.

Цені ад дрэў пярэсцяць поле.

2. звычайна безас. Пра адчуванне пярэстасці ў вачах.

Аж пярэсціць уваччу ад мільгання тэлеграфных слупоў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваёй пярэстасцю сярод чаго-н.

На лузе пярэсцяць кветкі.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чым і ад чаго. Быць пярэстым ад чаго-н.

Сцяна пярэсціць афішамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Перапало́сыпярэсты (аб карове)’ (бых., рагач., ЛА, 1), перэполо́сы ’рабы’ (ТС). З перапялёсы ’тс’ (гл.), другая частка лексемы зменена пад уплывам паласа́ (гл.) у выніку яе пераасэнсавання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перала́сы: перала́ссая карова ’пярэстая, у палосы’ (бабр., ЛА, 1). У выніку кантамінацыі лексем пярэ́сты і пяля́сы ’з белымі палосамі на чорным фоне ці з чорнымі на светлым’ (Нас.). Параўн. яшчэ перапялёсы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапя́сыпярэсты (вол, карова)’ (мазыр., ЛА, 1), ’масць вала, кабана’ (Янк. 2). З перапялясы ’з доўгімі палосамі’ (Нас.) (гл.) з менай ‑ля‑ на ‑я‑ пад уплывам лексемы пояс ’пас. паласа’. Параўн. таксама перапалосы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабы́, ‑ая, ‑ое.

1. Не адной масці, пярэсты. Рабая свіння. □ Рабы .. [сабака] Пірат ляжыць побач са мною, выцягнуўшы да вогнішча дзве чыстыя лапы. Карамазаў. // Не аднаго колеру, пярэсты, з плямамі іншага колеру. Рабая посцілка. □ У зялёным гушчары, Дзе мох сцелецца рабы, Паспрачаліся грыбы. Танк. Справа на ўзгорку стаяў рабы ад ваеннай маскіроўкі будынак, глухі і пануры. Асіпенка.

2. З рабаціннем. Нос востры і ўвесь твар — адно рабацінне. Нават на руках рабацінне, — от да чаго [Лявон] быў рабы! Чарнышэвіч. Выглядаў .. [Верас] непрывабна: высокі, крыху сутулы, крыху рабы з воспы. Дамашэвіч. / у знач. наз. рабы́, ‑ога, м.; раба́я, ‑ой, ж. Назаўтра на рэчку я не пайшоў. Не хацелася болей сустракацца з рабым. Якімовіч.

3. З рабаціннем, дробным хваляваннем (пра паверхню вады). Дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык.

•••

Абое рабое гл. абое.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шматкаляро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Афарбаваны ў розныя колеры; рознакаляровых пярэсты. Высока над лесам красавалася шматкаляровая вясёлка. Бядуля. Па вялізным квадратным стале побач са столікам, на якім была размешчана радыёапаратура, ляжала шматкаляровая карта зоны. Хадкевіч.

2. Спец. Звязаны з атрыманнем адбіткаў тэксту, ілюстрацый, узораў і інш. у фарбах. Шматкаляровы друк. Шматкаляровая машына. // Надрукаваны ў некалькі фарбаў, некалькі колераў. Шматкаляровы малюнак. Шматкаляровая ілюстрацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сёмісты ‘ў крапінку, рабы’: сёміста курыца (Скарбы), сі́мынисти ‘рабаціністы’ (пруж., Ск. нар. мовы). Магчыма, да се́мя ‘насенне льну’, г. зн. як бы ‘пасыпаная семем’, параўн. укр. дыял. сіме́ня ‘рабая курыца’, семена́стий ‘у крапінку, пярэсты’, што выводзіцца з сі́мʼя ‘насенне’ (ЕСУМ, 5, 254).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)