пярэ́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з рознакаляровых плям, палос; рознакаляровы.

Пярэстая тканіна.

2. перан. Неаднародны, з розных элементаў.

П. склад слухачоў.

3. 3 вялікімі плямамі, крапінамі (пра масць коней).

П. конь.

|| наз. пярэ́стасць, -і, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пярэ́сты пярэ́стая пярэ́стае пярэ́стыя
Р. пярэ́стага пярэ́стай
пярэ́стае
пярэ́стага пярэ́стых
Д. пярэ́стаму пярэ́стай пярэ́стаму пярэ́стым
В. пярэ́сты (неадуш.)
пярэ́стага (адуш.)
пярэ́стую пярэ́стае пярэ́стыя (неадуш.)
пярэ́стых (адуш.)
Т. пярэ́стым пярэ́стай
пярэ́стаю
пярэ́стым пярэ́стымі
М. пярэ́стым пярэ́стай пярэ́стым пярэ́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пярэ́сты

1. прям., перен. пёстрый;

2. (о масти животных) пе́гий;

3. (о масти лошади) пе́гий, чуба́рый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пярэ́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, паверхня якога пакрыта плямамі, палосамі рознага колеру, які складаецца з чаго‑н. пафарбаванага ў розныя колеры; стракаты, рознакаляровы. Пярэсты дыван. Пярэстая тканіна. □ Марынка была ў шэрай вязанай кофтачцы, надзетай паверх сіняй, паношанай ужо сукенкі, на галаве — пярэстая хустачка, ражкі якой былі завязаны пад падбародкам. Хадкевіч. Вясною захапляюся ўсім: Зялёны бор шуміць над галавой, У новым гомане пярэстыя палі. Броўка.

2. перан. Неаднолькавы па свайму складу; мяшаны, неаднародны. У асноўным жа часопіс [«Трыбуна мастацтва»] налягаў на рэкламу пярэстага рэпертуару тых часоў, даваў разнастайную інфармацыю. Ліс.

3. З вялікімі плямамі, крапінамі; плямісты (пра масць жывёл). [Вінцук] адчыніў хлеў. Адтуль паважна выйшла пярэстая Рагуля, за ёй малодшая чорная Ліпка, а потым выскачыла сёлетняя цялушачка Зорка. Чарнышэвіч. У Хведаравых быў пярэсты — чорны з белым конь: ён кульгаў на адну нагу і кусаўся. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярэ́сты ’шматколерны, пярэсты’ (ТСБМ; гродз., брэсц., мін., ЛА, 1; Шат., Гарэц.; Мал.), ’стракаты, рабы’ (Сцяшк.), ’назва масці: з вялікімі белымі і чорнымі, белымі і чырвонымі ці бурымі плямамі’ (Янк. 3.), пярэ́сты, пяро́сты, парэ́сты ’рабы; брудны’ (дзятл., лід., лях., ганц., нясвіж., ваўк., Сл. ПЗБ), перэ́сты ’стракаты’ (ТС), пырі́стый ’з белымі палосамі на спіне і баках’ (пра жывёлу) (Клім., Сл. Брэс.); укр. пері́стий, пери́стий, пера́стий ’стракаты’, чэш. peřestý ’тс’, славац. perestý ’тс’, балг. пірдопск. пере́ста (коза) ’з белымі палосамі па баках і на жываце’, макед. перјест ’пёрысты’. Прасл. дыял. *perestъjь ’стракаты’, вытворнае ад *pero ’пяро’ (гл. пяро́) з семантычным развіццём ’пёрысты, колеру пер’я’ — ’стракаты’ (Трубачоў, Этимология–1972, 35), параўн. і славен. peresast ’пёрысты, пер’епадобны’. Інакш Махэк₂, 445 (< *pelestъ пад уплывам *pьstrъ ’стракаты, шматколерны’, гл. пялёсы), Бязлай, 3, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пярэ́ста прысл, пярэ́сты разм bunt; bntfarbig, bntscheckig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пярэсты, рабы, плямісты, кроплясты; перапялёсы, перапялясы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

чо́рна-пярэ́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чо́рна-пярэ́сты чо́рна-пярэ́стая чо́рна-пярэ́стае чо́рна-пярэ́стыя
Р. чо́рна-пярэ́стага чо́рна-пярэ́стай
чо́рна-пярэ́стае
чо́рна-пярэ́стага чо́рна-пярэ́стых
Д. чо́рна-пярэ́стаму чо́рна-пярэ́стай чо́рна-пярэ́стаму чо́рна-пярэ́стым
В. чо́рна-пярэ́сты (неадуш.)
чо́рна-пярэ́стага (адуш.)
чо́рна-пярэ́стую чо́рна-пярэ́стае чо́рна-пярэ́стыя (неадуш.)
чо́рна-пярэ́стых (адуш.)
Т. чо́рна-пярэ́стым чо́рна-пярэ́стай
чо́рна-пярэ́стаю
чо́рна-пярэ́стым чо́рна-пярэ́стымі
М. чо́рна-пярэ́стым чо́рна-пярэ́стай чо́рна-пярэ́стым чо́рна-пярэ́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чырво́на-пярэ́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чырво́на-пярэ́сты чырво́на-пярэ́стая чырво́на-пярэ́стае чырво́на-пярэ́стыя
Р. чырво́на-пярэ́стага чырво́на-пярэ́стай
чырво́на-пярэ́стае
чырво́на-пярэ́стага чырво́на-пярэ́стых
Д. чырво́на-пярэ́стаму чырво́на-пярэ́стай чырво́на-пярэ́стаму чырво́на-пярэ́стым
В. чырво́на-пярэ́сты (неадуш.)
чырво́на-пярэ́стага (адуш.)
чырво́на-пярэ́стую чырво́на-пярэ́стае чырво́на-пярэ́стыя (неадуш.)
чырво́на-пярэ́стых (адуш.)
Т. чырво́на-пярэ́стым чырво́на-пярэ́стай
чырво́на-пярэ́стаю
чырво́на-пярэ́стым чырво́на-пярэ́стымі
М. чырво́на-пярэ́стым чырво́на-пярэ́стай чырво́на-пярэ́стым чырво́на-пярэ́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зялёна-пярэ́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зялёна-пярэ́сты зялёна-пярэ́стая зялёна-пярэ́стае зялёна-пярэ́стыя
Р. зялёна-пярэ́стага зялёна-пярэ́стай
зялёна-пярэ́стае
зялёна-пярэ́стага зялёна-пярэ́стых
Д. зялёна-пярэ́стаму зялёна-пярэ́стай зялёна-пярэ́стаму зялёна-пярэ́стым
В. зялёна-пярэ́сты (неадуш.)
зялёна-пярэ́стага (адуш.)
зялёна-пярэ́стую зялёна-пярэ́стае зялёна-пярэ́стыя (неадуш.)
зялёна-пярэ́стых (адуш.)
Т. зялёна-пярэ́стым зялёна-пярэ́стай
зялёна-пярэ́стаю
зялёна-пярэ́стым зялёна-пярэ́стымі
М. зялёна-пярэ́стым зялёна-пярэ́стай зялёна-пярэ́стым зялёна-пярэ́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)