пераспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаўшы вельмі спелым, пачаць псавацца.

Агрэст пераспеў.

2. перан. Выйсці з узросту, уласцівага якому-н. становішчу; пастарэць (разм., іран.).

Нявеста пераспела.

|| незак. пераспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изла́мываться

1. лама́цца, зло́млівацца;

2. перен. псава́цца; кале́чыцца; няве́чыцца, зняве́чвацца; см. излома́ться;

3. страд. лама́цца, зло́млівацца; псава́цца; кале́чыцца; няве́чыцца; зму́чвацца, знясі́львацца; см. изла́мывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сіро́ка, нескл., м.

Сухі гарачы паўднёвы або паўднёва-ўсходні вецер у Міжземнаморскім басейне. Хутка надвор’е пачало псавацца, моцны сухі сірока загнаў нас на карму. Рамановіч.

[Іт. sirocco.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расстра́иваться

1. расстро́йвацца;

2. разла́джвацца;

3. разла́джвацца;

4. псава́цца, расстро́йвацца;

5. хвалява́цца; засмуча́цца; см. расстро́иться;

6. страд. расстро́йвацца; разла́джвацца; псава́цца; см. расстра́ивать 1—4.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́кнуць, -ну, -неш, -не; мок, -кла; -ні; незак.

1. Станавіцца мокрым, вільготным.

М. пад дажджом.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца ад празмернай вільгаці.

Сена мокне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць у вадзе або іншай вадкасці для набыцця пэўных якасцей.

Лён мокне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глумі́цца, глумлю́ся, глу́мішся, глу́міцца; незак. (разм.).

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Марна траціцца, псавацца.

Цяжка глядзець, як глуміцца дабро.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць, насміхацца.

Г. з дзіцяці.

|| зак. зглумі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зглу́міцца; зглу́млены (да 1 знач.).

|| наз. глум, -у, м. і глумле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глумі́цца, глумлюся, глумішся, глуміцца; незак.

Разм.

1. Марна траціцца, псавацца. Да слёз крыўдна было, што збажына дарэмна глумілася. Гурскі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, насміхацца. Ураднік, старшыня, стражнік, поп, нават дзесяцкія — усе .. глуміліся з бедняка. Гартны.

3. Зал. да глуміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́тхі, про́тхі ’палонкі на возеры, якія прарубаюць для таго, каб рыба не задохлася’ (слаўг., З жыцця). Аддзеяслоўны назоўнік ад прытхну́ццапсавацца ад спёртага паветра’, гл. тхнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нася́двацьпсавацца’: Вочы насядваюць ад курынай слепаты (дзятл., Сл. ПЗБ). Да сядаць, сесці ’аслабнуць, згубіць энергію, вастрыню’, параўн. зрок сеў, сучаснае сеў акаму‑ лятар ’страціў зарад’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыту́хлы 1, ‑ая, ‑ае.

Які зменшыўся, збавіў сваю сілу (пра агонь, святло і пад.). Спяць мае сябры ў ватоўках Ля прытухлага кастра. Матэвушаў.

прыту́хлы 2, ‑ая, ‑ае.

Які пачаў тухнуць, псавацца; нясвежы. Пахла кволай веснавой зелянінай і леташнім прытухлым мурагом. Лобан. Вады ў .. [цэбры] было да краёў, вада была дажджавая, прытухлая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)