прычыня́цца I несов.

1. (да чаго) служи́ть причи́ной (чего);

2. (да чаго) ока́зываться прича́стным (к чему);

3. происходи́ть, случа́ться;

1-3 см. прычыні́цца I;

4. страд. причиня́ться; доставля́ться; наноси́ться; см. прычыня́ць I

прычыня́цца II несов., возвр., страд. прикрыва́ться, притворя́ться; см. прычыні́цца II, прычыня́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́вярка ’адтуліна ў венцяры, праз якую заходзіць рыба’ (гродз., Жыв. НС). Няясна. Магчыма, звязана з верая (гл.), параўн. польск. przywierać ’прысланяць, прычыняць’ (што да *verti ’адчыняць, зачыняць’ і пад.), wierzej ’аднастворкавая брамка’ і wierzejа ’двухстворкавая брамка з дошак’, параўн. таксама ст.-польск. wierzejny ’агульны, адкрыты’. Параўн. Антропаў, Супр. чыт. III, 17. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

порожда́ть несов.

1. (рожать) уст., высок. нараджа́ць, параджа́ць;

2. перен. параджа́ць, спараджа́ць; (вызывать) выкліка́ць; (причинять) прычыня́ць;

порожда́ть недоразуме́ния параджа́ць (выкліка́ць) непаразуме́нні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няўдзя́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не праяўляе ўдзячнасці за зробленыя паслугі. [Элінора] гаварыла, гаварыла... Ён і жорсткі чалавек, і няўдзячны сын, колькі турбот мела праз яго маці. Лынькоў. [Сяргей:] — Не магу прычыняць [Еве Аўсееўне].. лішніх клопатаў. Яна, як родная маці, даглядала мяне. Нельга быць няўдзячным. Машара.

2. Які не апраўдвае патрачаных намаганняў, надзей. — Табе трэба кінуць гэтую няўдзячную літаратурную работу, Ігнат, — гаварыла .. [Вікторыя Аркадзеўна]. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Му́чыць, драг. му́чытэпрычыняць пакуты, мукі; непакоіць’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, КЭС). Укр. му́чити, рус. му́чить, польск. męczyć, н.-луж. mucyś, чэш. mučiti, славац. mučiť, славен. múčiti, серб.-харв. му̏чити, макед. мачи, балг. мъча, ст.-слав. мѫчити. Прасл. mǫčiti. Роднаснымі да яго з’яўляюцца літ. mánkyti ’ціснуць’, ’мучыць’, ст.-сакс. mengian ’перашкаджаць’, ст.-грэч. μάσσω ’мяшу (цеста)’ (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 20; Бязлай, 2, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

му́чыць, мучу, мучыш, мучыць; незак., каго.

Прычыняць мукі, пакуты каму‑н. [Мільгун:] — Я сам па сваёй волі ні слова не гаварыў пра вас, нікога з вас не называў.. Але мяне мучылі, мяне катавалі. Колас. «Як гэта я не ўбярог бацькі?!» — мучыў сябе папрокамі Валодзя. Новікаў. // Быць прычынай мукі. У цяжкія дні блакады, калі прадукты ў нас выйшлі зусім, мяне, больш чым каго, пачаў мучыць голад. Карпюк. // (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не даваць спакою, хваляваць, непакоіць. Пустыя дні бяздзейнасці, асабліва на першым пачатку, мучылі Маю. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак. і незак., каго-што.

1. Нанесці (наносіць) рану (раны). Дзед .. падышоў да стала, схапіў нож і глыбока раніў сабе руку. Зуб. — Супрончыку плячо ранілі... — Андрыян уздыхнуў. — Па маёй віне прастрэлілі... Марціновіч. / у безас. ужыв. У апошнія дні вайны Мішу раніла, летам ён выпісаўся са шпіталя, прыехаў у родны горад і не застаў ні бацькоў, ні знаёмых. Карпюк.

2. перан. Прычыніць (прычыняць) каму‑н. душэўны боль, пакуты. У хаце настала тая жалобная хвіліна, якая раніць болем кожнае чулае сэрца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикрыва́ть несов.

1. прыкрыва́ць; (закрывать) разг. закрыва́ць;

не прикрыва́й кастрю́лю кры́шкой не прыкрыва́й кастру́лю на́крыўкай;

де́рево прикрыва́ло нас от со́лнца дрэ́ва прыкрыва́ла нас ад со́нца;

прикрыва́ть ле́вый фланг воен. прыкрыва́ць ле́вы фланг;

2. (притворять) прычыня́ць;

прикрыва́ть дверь прычыня́ць дзве́ры;

3. (скрывать) хава́ць; (утаивать) уто́йваць; (покрывать) пакрыва́ць, прыкрыва́ць;

прикрыва́ть гро́мкими фра́зами хава́ць за гу́чнымі фра́замі, прыкрыва́ць гу́чнымі фра́замі;

прикрыва́ть обма́н уто́йваць (хава́ць, пакрыва́ць, прыкрыва́ць) падма́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скле́ць ‘зябнуць, мерзнуць, стыць’ (ТСБМ; кіраў., Нар. сл.), ‘гібець, чэзнуць’ (ТС). Параўн. укр. дыял. склі́ти ‘чэзнуць, уміраць’, славен. skleti, skeletiпрычыняць востры рэзкі боль’. Паводле Бязлая (Eseji, 106), з прасл. *tъsklěti, рэфлексы якога захаваліся ва ўкр. тоскли́вий, рус. тоскли́вый, польск. ckliwy, н.-луж. tesliwy, чэш. tesklivý. Сюды ж рус. скли́во ‘млосна, моташна’, цкли́во ‘тс’, польск. ckliwo ‘моташна, нудна’, славац. cklivo ‘тс’, што ўзыходзяць да *tъska ‘сум, гора’ (гл. таскаваць). Гл. Фасмер, 4, 642; Слаўскі, 1, 106; ЕСУМ, 5, 276–277. Шывіц–Дулар (Зб. Лекаву, 318–323) мяркуе, што ў аснове славенскага дзеяслова назоўнік *kъlъ ‘расток’ і ‘зуб’ (гл. ікол), ад якога ўтвораны дзеясловы *kъlěti і *kъkiti, што маюць адпаведныя формы з рухомым s‑. Параўн. скліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злосць, ‑і, ж.

1. Пачуццё варожасці, нядобразычлівасці ў адносінах да каго‑н.; жаданне прычыняць зло. Прыгадвалася, як Аніс накінуўся на яго, але злосці ў Макара на Аніса не было. Дуброўскі. У поглядзе Карнейчыка адчувалася ўнутраная злосць да гэтага чалавека. Барашка.

2. Пачуццё гневу, незадаволенасці, раздражнення. Іншы раз Рамана брала злосць, але не надоўга. Так было, калі ён аднойчы прыехаў з лесу стомлены і знямоглы. Чарнышэвіч. Максім адчуваў, як закіпае ў глыбіні грудзей злосць і намагаўся задушыць яе. Шамякін.

•••

Лопнуць ад злосці гл. лопнуць.

На злосць каму — тое, што і на зло (гл. зло).

Як на злосць — тое, што і як на зло (гл. зло).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)