падсу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
1. Сунучы, наблізіць да каго‑, чаго‑н.; прысунуць. Ложак стаяў не там, дзе стаіць у хаце звычайна, — яго падсунулі да самага стала. Шамякін.
2. Засунуць пад што‑н. Маці выгнала з хаты парсюка, памыла рукі і падсунула нагою карыта пад лаўку. Галавач.
3. Непрыкметна падлажыць што‑н. Хмара выбраў некалькі паперак і працягнуў Крамнёву.. — Зможаш усё гэта ўмела падсунуць немцам? — спытаў Хмара, калі Крамнёў дачытаў усё да канца. — Пастараюся. Шашкоў. // Разм. Карыстаючыся чыёй‑н. няўважлівасцю, даць што‑н. фальшывае, непатрэбнае, непрыдатнае. — Вы падпісалі пратакол агляду месца здарэння. А там напісана, што пыл не патрывожаны. — Падсунулі, дык і падпісаў не чытаючы, — буркнуў Арэшка. Капусцін. [Упраўляючы:] — Адмаўляйся ад дошак. Там хітрыя ўсе: падсунуць абы-што, а тады скажуць — фонды вы свае выбралі. Беразняк.
4. Разм. Даць хабар. Сёй-той гаварыў, што не хвароба выратавала Драча ад акопаў, а грошы, якія той падсунуў пану доктару. П. Ткачоў.
•••
Камар носа не падсуне гл. камар.
Падсунуць свінню — тое, што і падлажыць свінню (гл. падлажыць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыблі́зіць, ‑бліжу, ‑блізіш, ‑блізіць; зак.
1. каго-што. Прысунуць, перамясціць блізка да каго‑, чаго‑н. — У цябе тут нічога няма?.. [Сіла Прохаравіч] прыблізіў свой твар да самага твару Пеціка. Навуменка. // перан. Зрабіць адпаведным інтарэсам, патрабаванням каго‑, чаго‑н.; непасрэдна звязаць з кім‑, чым‑н. Прыблізіць літаратуру да жыцця. Прыблізіць навучанне студэнтаў да практыкі камуністычнага будаўніцтва.
2. што. Зрабіць больш блізкім у часе, паскорыць наступленне чаго‑н. І Вадап’ян усімі сродкамі стараецца баржджэй прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы. Колас. Думаць прымусіць аб заўтрашнім дні, каб камунізма прыблізіць пару. Чарнушэвіч.
3. каго-што. Дапусціць блізкія адносіны з сабой; уключыць у лік прыбліжаных. Не, Гарбачоў не баяўся, што яму не ўдасца зноў прыблізіць да сябе Люсю. Шашкоў. [Пілсудскі] прыкмеціў беглага паручніка і прыблізіў да сябе. Новікаў.
4. каго-што. Зрабіць больш блізкімі, зразумелымі адзін аднаму. Просьба, асабліва такі зварот, нібы прыблізілі Косцю да Марынкі. Шыцік.
5. што. Зрабіць падобным да чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак.
1. што. Паставіць, прысунуць блізка да чаго‑н. — Сядай тут, — сказала гаспадыня Ванюі прыставіла к ложку зэдлік. Кулакоўскі. Мы з Лёнем ўсталі, узялі яшчэ тры крэслы і прыставілі да свайго століка. Сабаленка.
2. што. Прыхіліць да чаго‑н., прыперці. Міканор вынес з гумна загадзя падрыхтаваную лесвіцу. Прыставіў да страхі, на самы рог гумна. Мележ. [Люда і Аржанец] прыставілі веласіпеды да сцяны і ўжо ішлі сюды. Брыль. // Вельмі наблізіць, прыкласці да чаго‑н. Клара прыставіла сціснутыя кулачкі да грудзей, і яе ўзбуджаны твар пачаў чырванець. Б. Стральцоў. Бацька прыставіў «буржую» рэвальвер да ілба. Лынькоў.
3. што. Далучыць, дадаць што‑н. новае да чаго‑н., ужо зробленага; паставіць дадаткова. Алік затрымаў на .. [сказах] свой удумлівы пагляд, затым абмакнуў .. пяро і прыставіў яшчэ па клічніку. Кулакоўскі. — Патрэбен план?! А ўзяць жа скуль?.. — Прыставіў к лічбе справа нуль. Маеўскі. // Прыбудаваць. Увішныя цімкаўцы грукалі сякерамі, складаючы зруб. Яны далі пару новых вянцоў і прыставілі тры сценкі да сянец старой Фэлькавай хаты. С. Александровіч.
4. каго-што. Прызначыць для нагляду, назірання, для аказання якіх‑н. паслуг. Прыбавіць няньку. □ Сабралі мы гэтых паноў, сагналі ў адно месца, варту прыставілі. Якімовіч. Хлопцы замкнулі Клышэўскага ў свіран і прыставілі вартаваць Петэра. Броўка. // Даручыць каму‑н. якую‑н. справу, работу. Спачатку прыставілі мяне падручным да каваля, у кузню. Пянкрат. — Марнее наш Стасік, — не раз гаварыла маці. — Хоць бы яго да якой работы прыставіць. Няхай.
5. каго-што. Разм. Прывесці, даставіць каго‑, што‑н. як доказ, для доказу. — Я поўнае сяло сведак прыстаўлю, што я з мужыкоў, сын наймічкі і нават не ведаю, хто мой бацька. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)