прынараві́ць, ‑раўлю, ‑ровіш, ‑ровіць; зак., каго-што.
Прыстасаваць, прыладзіць. Прынаравіць сваю хаду да хады спадарожніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акліматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
Прыстасаваць расліну, жывёліну да новага клімату, да новых жыццёвых умоў.
[Ням. akklimatisieren.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адаптава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
Прыстасаваць (прыстасоўваць), спрасціць (спрашчаць) тэкст для тых, хто пачынае вывучаць замежныя мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ваенізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., каго-што.
1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў, перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб.
В. прамысловасць.
2. Узброіць (узбройваць); арганізаваць (арганізоўваць) на ваенны лад.
|| наз. ваеніза́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыспасо́біць ’працаю нарыхтоўваць запас’; перан. ’зрабіць каму-небудзь што-небудзь дрэннае’ (Нас.), ’набыць; прыдбаць, прыстарацца’ (Бяльк.). Параўн. укр. приспособи́тися ’зрабіцца дагодлівым’, рус. приспосо́бить ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным для чаго-небудзь’, польск. przysposobić, чэш. přizpůsobiti, славац. prisposobiť ’прыстасаваць, зрабіць прыдатным да чаго-небудзь’. Гл. спасо́біць. Гл. таксама Яшкін, Бел.-пол. ізал., 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыло́ўчыць ’прыстасаваць’, прыло́ўчаныя ’прыстасаваныя’ (мядз., Жд. 3). Ад ло́ўкі ’спрытны, умелы, добры, якасны’ (гл.), якое працягвае прасл. *lovъkъ(jь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ваенізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак.
Прыстасаваць (прыстасоўваць) да ваенных умоў; перавесці (пераводзіць) на абслугоўванне ваенных патрэб. // Абучыць (абучаць) ваеннай справе цывільнае насельніцтва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прылажы́цца ’набыць навык’: не магла прылажыцца па‑руску гаварыць (смарг., Сл. ПЗБ). Да прылажы́ць < лажы́ць (гл.) з пашырэннем семантыкі. Параўн. укр. приложи́ти ’прыстасаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інсцэні́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.
1. Прыстасаваць (прыстасоўваць) для пастаноўкі на сцэне тэатра або ў кіно.
І. раман.
2. перан. Прытворна зрабіць (рабіць) што-н.
І. непрытомнасць.
|| наз. інсцэніро́ўка, -і, ДМ -ро́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж.
|| прым. інсцэніро́вачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прымеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак.
1. што. Прыстасаваць да чаго‑н. (у часе, тэрміне). Прымеркаваць выданне кнігі да юбілею. Прымеркаваць адкрыццё клуба да свята.
2. Прыйсці ў патрэбны момант; трапіць у час. Прымеркаваў к самаму абеду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)