прыстасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак.

1. каго-што. Зрабіць прыгодным, прымяніць для чаго-н.

П. будынак пад клуб.

2. што і да чаго. Прымеркаваць да чаго-н. у часе.

П. паездку да свята.

|| незак. прыстасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыстасава́нне, -я, н. і прыстасо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыстасу́ю прыстасу́ем
2-я ас. прыстасу́еш прыстасу́еце
3-я ас. прыстасу́е прыстасу́юць
Прошлы час
м. прыстасава́ў прыстасава́лі
ж. прыстасава́ла
н. прыстасава́ла
Загадны лад
2-я ас. прыстасу́й прыстасу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыстасава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыстасава́ць сов.

1. (приладить) приспосо́бить, примени́ть;

2. приуро́чить, принорови́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

1. Зрабіць прыгодным для выкарыстання, прымянення ў пэўных мэтах. Прыстасаваць пыласос для пабелкі сцен. □ Для сушэння тытуню Гецольд прыстасаваў усе дахі і навесы сваіх будынкаў, зрабіў спецыяльныя стрэхі, дзе павінна было вянуць свежае лісце. Карпюк. Усё ў самалёце было нязвыклае, чужое. Яго па-ваеннаму прыстасавалі для перавозкі і грузаў і пасажыраў. Новікаў.

2. Прымасціць, прыладзіць з якой‑н. мэтай. Ад поўдня ён калупаўся ў гумне каля сячкарні і меркаваў, як прыстасаваць яе да прывада малатарні, каб нарэзаць сечкі конна. Чарнышэвіч. А Сашка-казак пад лёгкай тужуркай прыстасаваў нават аўтамат. Няхай.

3. Прымеркаваць да чаго‑н. у часе. Параілі Максіму не прыцягваць людской увагі і адмовіцца ад вясельнага банкету. Калі ж яны хочуць адзначыць гэту надзею ў сваім жыцці, дык няхай прыстасуюць да якой-небудзь іншай святочнай даты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыстасава́ць ’зрабіць прыгодным, прымасціць, прыладзіць, прымеркаваць’ (ТСБМ), прыстасова́ты ’тс’ (кам., Жыв. НС). З польск. przystosować (się) ’прыспасобіць, прымяніць’. Гл. яшчэ стасу́нкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

приспосо́бить сов. прыстасава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

принорови́ть сов., разг. прымеркава́ць; прыла́дзіць, прыстасава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адаптава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Зрабіць, правесці адаптацыю; прыстасаваць (прыстасоўваць), спрасціць (спрашчаць).

А. пераклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымайстрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што да чаго (разм.).

Прыладзіць, прыстасаваць.

П. вешалку да сцяны.

|| незак. прымайстро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыстасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыстасаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)