Наўме́це, наўмеці ’на прыкмеце’: Была наўмеці добрая сасонка — нехта забраў ужо (бялын., Янк. Мат.). Да ме́тапрыкмета’, меціць ’пазначаць’; структурная паралель наўве́це ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкме́ціць ’убачыць, звярнуць увагу; заўважыць; запомніць; намеціць’ (ТСБМ, Яруш., ТС), таксама з семантычным зрухам прикміэтилося ’здалося, падалося’ (Бес.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкме́та ’адметная рыса, па якой можна пазнаць, вызначыць; у забабонных уяўленнях — рыса, з’ява, што прадвяшчае што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), прыкаме́тапрыкмета’ (Мат. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кме́ціць ’заўважаць, разумець, цяміць’ (гл.), якое ў сваю чаргу працягвае прасл. *kъmětiti < kь‑ + дзеяслоў *mětiti (ЭССЯ, 13, 198; толькі з укр. адпаведнікамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пёрысты ’злосны’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да пер’е, пяро (гл.). Суфікс -ы‑с/л‑ы, як у яршысты ’натапыраны’. Перанос семантыкі паводле падабенства: натапыранае^ птушак ці жыведаў — прыкмета іх раззлаванасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́та ’знак’, прыкме́та (ТСБМ, Ян.), сюды ж дзеяслоў прыме́ціць ’заўважыць’, прыкме́ціць (ТСБМ) ’адзначыць, назначыць’ (Бяльк.), таксама зваротнае прыме́ціцца ’прыцэліцца’ (Бяльк.). Укр. примі́та, примі́тка ’прымета, прыкмета, знак’, примі́тити ’прыкмеціць, заўважыць’, примі́тний ’прыкметам’, примі́тливий ’уважлівы, той, які ўсё пераймае і засвойвае’, рус. приме́та, ’заметка, знак; след’, приме́тить ’заўважыць’, приме́тный, приме́тливый ’прыметны, заўважны’, польск. przymiot ’прымета, адзнака’, чэш. přimět(a) ’пацёртасць каля ранкі’, в.-луж. přimjet, н.-луж. pśimjet, серб.-харв. приме́тити ’прымеціць; зазначыць’. Працягвае прасл. *primětą < *primětiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mětiti, гл. мета. Гл. таксама Махэк₂, 493 (лічыць слова заходнеславянскім); ЕСУМ, 3, 485; 4, 573.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыме́к, прымёк ’заметка’ (Нас., Гарэц.), ня ў прымёк ’неўпрыцям’ (Гарэц.), прыме́капрыкмета, заметка’ (Нас.). Да прымяча́ць/прыме́ціць (< ме́ціць, гл. ме́та) з рэгулярным чаргаваннем у фіналі асновы. Параўн. цікавае рус. пск., цвяр. примека́ться ’навучыцца, набыць вопыт’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыме́та, ‑ы, ДМ ‑меце, ж.

Тое, што і прыкмета. Дзед Талаш і Мартын Рыль былі запісаны ў асобны спісак з пералічэннем прымет, па якіх можна пазнаць іх. Колас. — А ляцяць як нізка! — Зіма блізка, — напамінае Сцяпан вядомую ўсім прымету. Крапіва. Зачарнелі дарогі — добрая прымета на ўраджай. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́вень, пеўня, м.

1. Свойская птушка з чырвоным грэбенем на галаве і шпорамі на нагах; самец курыцы.

2. перан. Разм. Задзірысты чалавек, забіяка.

3. толькі мн. (пе́ўні, ‑яў). Спеў пеўняў як прыкмета пары сутак. Уставаць з пеўнямі. Сядзець пры лямпе да трэціх пеўняў.

•••

Пусціць чырвонага пеўня гл. пусціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уласці́васць, ‑і, ж.

Характэрная асаблівасці рыса, прыкмета каго‑, чаго‑н. Уласцівасць спадчыннасць арганізма. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў. □ Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі могуць векаваць. Корбан. Дзіўныя ўласцівасці мае чалавечы голас. Адно і тое ж слова можна вымавіць з дзесяткамі адценняў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ля́скалка ’скрыпень вузкалісты, Epilobium angustifolium Scop.’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да ля́скаць. Аднак матывацыя застаецца няяснай. У часткі назваў пераважае «гукавая» прыкмета: скрыпень, скрыпнік, скрыпун. Сюды ж і ля́скалка. Магчыма, паводле гука пры ляску, трэску плода-каробачкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предзнаменова́ние ср. (примета) прыме́та, -ты ж., разг. прыкме́та, -ты ж.; (знамение) знак, род. зна́ка м.; (признак) адзна́ка, -кі ж.; (предвестие) прадве́сце, -ця ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)