прывя́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прывязваць — прывязаць (у 1 знач.) і прывязвацца — прывязацца (у 1, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надвяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак., што.

1. Падоўжыць вязаннем.

Н. кофту.

2. Прывязаць да чаго-н. дадатковы кавалак.

Н. шнурок.

|| незак. надвя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. надвя́званне, -я, н. і надвя́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панавя́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. чаго. Зрабіць шляхам вязання многа чаго-н.

П. пальчатак.

2. што. Пачапіць што-н. усім, многім.

П. званкі на шыю жывёле.

3. каго. Прывязаць, каб не разыходзіліся (пра жывёлу).

П. коней на ланцугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

примота́ть сов., в разн. знач. прымата́ць, мног. папрымо́тваць; (привязать — ещё) прывяза́ць, мног. папрывя́зваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыкруці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны; зак., што.

1. Прышрубаваць, прымацаваць пры дапамозе шрубы, балта і пад.

П. гайку. П. засаўку да дзвярэй.

2. Закручваючы, прымацаваць, прывязаць.

П. рукі да спіны.

3. Круцячы, убавіць, укараціць.

П. кнот у лямпе.

|| незак. прыкру́чваць, -аю -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

привяза́ть сов.

1. прывяза́ць, мног. папрывя́зваць;

2. стр., архит. прывяза́ць;

3. перен. (расположить, склонить к себе) схілі́ць; (вызвать, внушить чувство привязанности) вы́клікаць прыхі́льнасць (сімпа́тыю, лю́басць, любо́ў, замілава́нне, адда́насць); (привлечь) прыва́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; зак., што.

1. Дабавіць вязаннем дадатковыя рады петляў. Надвязаць панчоху. Надвязаць кофту.

2. Прывязаць да чаго‑н. дадатковы кавалак. Надвязаць шнурок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыстэ́рнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цыстэрны, належыць ёй. Дубок браў гэтыя посцілкі.., каб прывязаць на цыстэрнавыя краны, калі адкруцяць на іх пробкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прича́лить сов.

1. (привязать) прыча́ліць, прывяза́ць, мног. папрывя́зваць;

2. (пристать) прыча́ліць, прыста́ць; см. прича́ливать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прысі́ліць1прывязаць, зрабіўшы зашмаргу (па тыпу сіла)’ (Мат. Гом.). Укр. приси́литипрывязаць’. Да сіло́ (гл.).

Прысі́ліць2 ’прымусіць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прісі́ліць ’прымусіць’, прісі́л ’гвалт; насілле, прымус’, прысі́ле́ньня ’прымус’ (Бяльк.). Рус. паўд.-зах. приси́лить ’прымусіць’, укр. приси́лувати, славац. prisiliť, серб.-харв. прѝсилити, славен. prisíliti. Да сі́ла, сіліцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)