Партыкуля́рныпрыватны, неафіцыйны; цывільны, не форменны (пра вопратку, адзенне)’ (ТСБМ). Ст.-бел. партикулярный, партыкулярный < польск. partykularny < лац. particulāris (Булыка, Даўн. запазыч., 238). Суч. бел. з польск. partykularny або з рус. партикуля́рный, якое праз польск. або ням. partikular ’тс’ з лац. particulāris (гл. Фасмер, 3, 209).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разнаві́днасць, ‑і, ж.

1. Прыватны від якой‑н. агульнай катэгорыі, якога‑н. тыпу, з’явы. Пісьмовая разнавіднаць мовы. □ Як жанр, як эпічная разнавіднасць .. [фальклорна-рамантычная] паэма знікае недзе ў канцы 20‑х гадоў. Бярозкін.

2. Група асобных індывідаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў) унутры віду, якія вылучаюцца некаторымі асаблівасцямі сярод іншых індывідаў таго ж віду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сукро́мна ’скрытна, хаваючыся’ (Сцяшк.), ’тайком’ (Адм.). Укр. сукро́мий ’асобны’, чэш. soukromýпрыватны, адасоблены’, славац. súkromný ’тс’. З іншай прыст. рус. укро́мно, укро́мный, рус.-ц.-слав. укромъ ’край, рубеж’, укромьнъ ’крайні’ (Кірыла Тураўскі). Дэрываты ад прасл. *kroma ’частка, край’ (гл. кром2); гл. яшчэ Фасмер, 4, 157. Інакш Борысь (Prefiks., 120), які прасл. *sǫkromъ разглядае як дэрыват, суадносны з дзеясловам *sǫkromiti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

га́ндаль, -длю м. торго́вля ж.;

ро́знічны г. — ро́зничная торго́вля;

апто́вы г. — опто́вая торго́вля;

уну́траны г. — вну́тренняя торго́вля;

дзяржа́ўны г. — госуда́рственная торго́вля;

прыва́тны г. — ча́стная торго́вля;

до́бры г.! — хоро́шенькое де́ло!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

торго́вля ж. га́ндаль, -длю м.;

ро́зничная торго́вля ро́знічны га́ндаль;

опто́вая торго́вля апто́вы га́ндаль;

вну́тренняя торго́вля уну́траны га́ндаль;

вне́шняя торго́вля заме́жны га́ндаль;

госуда́рственная торго́вля дзяржа́ўны га́ндаль;

ча́стная торго́вля прыва́тны га́ндаль.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

агульна...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) агульнаадзіны, абавязковы для ўсіх і ўсяго ў меж. вызначаных другой часткай слова, напрыклад: агульнагарадскі, агульнавайсковы, агульнаславянскі; 2) уласцівы ўсім тым, хто названы або ўсяму таму, што названа ў друг частцы слова, напрыклад: агульначалавечы, агульнадэмакратычны; 3) які датычыцца усіх і пашыраецца на ўсіх; уласцівы ўсім (пр; якасць, уласцівасць, названую ў другой частцы складанага слова), напрыклад: агульнаабавязковы, агульнавядомы, агульнакарысны; 4) які закранае самае галоўнае, істотнае, не прыватны, не спецыяльны, напрыклад: агульнаадукацыйны, агульнатэарэтычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

база́р, ‑у, м.

1. Гандаль (пераважна прыватны) прадуктамі і іншымі таварамі шырокага ўжытку ў пэўныя дні на спецыяльна адведзеных плошчах. Базар пачаўся рана. // Вялікі перадсвяточны або сезонны гандаль спецыяльнымі таварамі, звычайна на адкрытым месцы. Кніжны базар. Навагодні базар. // Людзі, што знаходзяцца на базары. Базар ужо раз’язджаўся. Збегся ўвесь базар.

2. Спецыяльна адведзенае месца з адпаведнымі прыстасаваннямі і будынкамі для гандлю. Маўчаць спусцела голыя базары. Сіпакоў.

3. перан. Разм. Бязладная гаворка, крык, тлум. — Дык рабіць жа што будзем? Чаго ж гэта мы базар адкрылі тут? Галавач.

•••

Птушыны базар — месцы на берагах мора, дзе гняздзяцца вялікія масы птушак.

[Перс. bāsar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дама́шні, ‑яя, ‑яе.

1. Прызначаны для задавальнення бытавых патрэб у доме. Дамашні тэлефон. Дамашнія туфлі. □ Убачыўшы паважную жанчыну ў багатым дамашнім халаце, чалавек у цывільнай вопратцы памякчэў, зняў капялюш. Машара. // Звязаны з доглядам дома, сям’і і пад. Справіць дамашнюю работу.

2. Зроблены, прыгатаваны дома, у сваёй гаспадарцы; не куплены. Дамашні хлеб. □ Злева перад сцэнаю, якая была збіта з новых смалістых дошак і завешана заслонаю з дамашніх тканін, сядзелі музыкі. Гартны. // Прызначаны для выканання дома. Дамашняе заданне.

3. Сямейны, прыватны. Дамашні настаўнік. Дамашняе выхаванне. Дамашнія абставіны. □ Дзядзька Марцін паехаў араць, а Лабановіч некаторы час сядзеў і слухаў навіны дамашняга жыцця. Колас.

4. у знач. наз. дама́шнія, ‑іх. Члены сям’і; асобы, якія жывуць з кім‑н. разам. Надышла цішыня: дамашнія вячэралі. Мележ.

5. Свойскі, не дзікі (пра жывёл, птушак). Валяліся пярыны, падушкі, самакаты, труны розных дамашніх жывёл. Шамякін.

•••

Дамашні арышт гл. арышт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ча́стный

1. (личный, индивидуальный, не государственный, не общественный) прыва́тны;

ча́стная со́бственность прыва́тная ўла́снасць;

в ча́стном по́льзовании у прыва́тным карыста́нні;

ча́стное лицо́ прыва́тная асо́ба;

ча́стным о́бразом прыва́тна;

по ча́стному де́лу па прыва́тнай спра́ве;

2. (отдельный, исключительный) асо́бны; выклю́чны;

заключе́ние от ча́стного к о́бщему заключэ́нне ад асо́бнага да агу́льнага;

ча́стный слу́чай асо́бны (выклю́чны) вы́падак;

ча́стное явле́ние асо́бная (выпадко́вая) з’я́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаспада́р, ‑а, м.

1. Уласнік, уладальнік каго‑, чаго‑н. Гаспадар кнігі. Гаспадар кватэры. Гаспадар фабрыкі. // Прыватны наймальнік. Гаспадар не хацеў задавольваць патрабаванні рабочых, пагражаў абвясціць лакаут. Лынькоў. // Селянін, уладальнік сялянскага двара, надзелу. Ніхто.. [Лаўрэна] не лічыў за гаспадара, а яго хату — за гаспадарку. Якімовіч. Пад самы лес бягуць шнуры, І брыюць спрытна, без заганы, Зялёны дол гаспадары. Колас.

2. (звычайна з азначэннем). Чалавек, які вядзе гаспадарку, займаецца гаспадарчымі справамі. Дбайны гаспадар. □ Навучыліся тут людзі працаваць.., адчуваць сябе добрымі, руплівымі гаспадарамі. Кулакоўскі.

3. Галава сям’і, дома. Мужчыны падалі адзін аднаму рукі, гаспадар — цвёрда і самаўпэўнена, госць — .. нясмела. Чорны.

4. Той, хто мае ўладу над кім‑, чым‑н.; паўнаўладны распарадчык. Гаспадар становішча. □ Кандрат Гуга быў больш-менш незалежным гаспадаром у сваім доме. Колас.

5. Разм. Муж. Вестка пра падзенне самаўладства ўсімі ўспрымалася як вестка пра канец вайны, пра тое, што да дзяцей вернуцца бацькі, да маці — сыны, да жонак — гаспадары. Лобан.

•••

Гаспадар свайго слова — пра чалавека, у якога слова не разыходзіцца са справай.

Сам сабе гаспадар гл. сам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)