лётчык, ‑а, м.
Вадзіцель самалёта. Ваенны лётчык. Марскі лётчык. □ Лётчыкі-паляўнічыя парамі ўзнімаюцца з Міхалёў і ідуць туды, дзе іх ніколі не чакаў праціўнік. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супраці́ўнік, ‑а, м.
Разм. Праціўнік, вораг. Ідэйны супраціўнік. □ Сцеражыся, супрацоўнік! Адбівае дні гадзіннік! Купала. Ды не маглі яны [ігракі] адно ўлічыць, Што супраціўнікі не жартавалі. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапернік, праціўнік
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
во́раг, ‑а, м.
1. Той, хто варожа адносіцца да каго‑, чаго‑н., сваімі дзеяннямі шкодзіць каму‑, чаму‑н.; непрыяцель. Класавы вораг. □ Перасварыліся браты за зямлю і сталі адзін аднаму ворагамі. Якімовіч. І ўсё-такі самым небяспечным ворагам чаек на гняздоўі з’яўляецца лісіца. В. Вольскі. // Прынцыповы праціўнік.
2. зб. Процілеглы ваюючы бок; праціўнік. Наткнуўшыся на моцныя сілы ворага, .. атрад зрабіў круты.. паварот на.. усход. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак., што.
1. Прыціснуць, прытрымаць, наступіўшы на што-н.
П. ботам акурак.
2. да каго-чаго. Падысці, падступіць.
Праціўнік прыступіў да крэпасці.
3. да чаго. Пачаць, узяцца за што-н.
П. да будаўніцтва.
П. да сваіх абавязкаў.
|| незак. прыступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. пры́ступ, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасцяпе́навец, ‑наўца, м.
Уст. Прыхільна маруднага, паступовага развіцця, праціўнік рашучых, рэвалюцыйных метадаў. Гэта вельмі непрыемна ўсім пасцяпенаўцам і апартуністам, гэта ўнушае страх нават многім сацыял-дэмакратам з лагера хвасцістаў, але — гэта факт. Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэтрагра́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Праціўнік прагрэсу, рэакцыянер. — У цікавы час мы жывём, — прамовіў Дым. Яму прыемна слухаць разважанні Астахава, што без чалавека авіяцыя не абыдзецца, але ж і рэтраградам нельга быць. Алешка.
[Ад лац. retrogradus — які ідзе назад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёперашко́ды, ‑шкод; адз. радыёперашкода, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Электрамагнітныя ваганні, якія скажаюць карысныя сігналы і перашкаджаюць нармальнай рабоце радыёпрыёмных прыстасаванняў. Ведаючы, што «праціўнік» можа рабіць радыёперашкоды, камандзір загадаў .. перадаваць кожную радыёграму двойчы. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Праціве́нь ’ток у гумне’ (віл., паст., Сл. ПЗБ). Рус. наўг. про́тивень ’свіран насупраць хаты’. Да проціў; семантычная матывацыя паводле прасторавай арыентацыі.
Праці́вень, праці́ўнік ’непрыяцель’ (ТСБМ, Янк. 3.), ’праціўны’ (Касп.). Параўн. рус. проти́вень ’вецер у твар’, проти́вник ’непрыяцель’. Дэрываты ад проціў, праціўны з рознымі суфіксамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Супаста́т старое ’вораг, непрыяцель’, лаянк. ’разбойны, злачынец, ліхадзей’ (ТСБМ), ’упарты чалавек’ (чэрв., Жд. 2), ’тс’, ’варожы воін’ (Бяльк.), ’супраціўнік, нягоднік’ (Рам. 1; рас., Сл. ПЗБ), супуста́тка, лаянк. Укр., рус. супоста́т, ст.-рус. супостатъ ’праціўнік; д’ябал’, ст.-слав. сѫпостатъ ’вораг, непрыяцель, праціўнік’. З *sǫ‑po‑statъ, дзе *sǫ‑ і *po‑ прыстаўкі; *‑statъ утворана з суф. *‑tъ ад *stati, *stanǫ ’стаць’, гл. Слаўскі, SP, 2, 37; ESJSt, 14. 863 (< *sъ‑po‑stati ’паставіць аднаго супраць другога’); параўноўваюць з літ. stótas ’той, які пастаўлены’, авест. stāta ’той, які стаіць’, лац. praestātus ’пастаўлены’; гл. Траўтман, 283; Мее, 302; Фасмер, 3, 805. Паводле Львова (Этимология–1972, 112–113), дакладная калька грэч. ύπ‑εν‑αντίος < ύπο‑ ’з’, έν‑ ’перад, па’, ‑άντίος ’той, які знаходзіцца насупраць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)