Пія́тніца ’жніво’ (паст., ЛА, 2). Відаць, генетычна звязана з пі явыпрацавіты’: жніво — вельмі пільны ў сэнсе працы перыяд, пара; ‑н⇉пазнейшае, пад уплывам слова пятніца, параўн. пілыніца ’прыпар’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змарнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Марна страціць, загубіць. Маці казала, быў.. [Сузан] настойлівы і працавіты, ніколі не змарнаваў ніводнага дня. Лынькоў. Лісток завялы ён [бацька] сарваў і кінуў злосна ўбок: — Такое дрэўца змарнаваў дарэмна, галубок! Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзі́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і задзірысты. Бадай усе [сведкі] ў адзін голас: хлопец так сабе, працавіты, але ж дужа ўжо непаслухмяны, задзірлівы. Лынькоў. [Янка] бачыў .. блішчасты круглы твар [суседкі] з задзірлівымі вачамі, бачыў, што смяецца яна хціва, з назолаю. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабо́тнік ’рабочы, працаўнік’ (Гарэц., Шат., Стан.). Вытворнае ад работа (гл.), параўн. робо́тныпрацавіты, старанны’ (ТС). Не выключана запазычанне праз польск. robotnik ’наёмны працаўнік’ (Віткоўскі, Зб. Русэку, 247) з чэш. robotník ’тс’ (параўн. Басай, Сяткоўскі, SFPS, 14, 5). Гл. таксама Станкевіч, Зб. тв., 1, 32.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паду́мваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Зрэдку, час ад часу думаць, раздумваць аб чым‑н. Сёй-той з.. [рэзервістаў] падумваў ужо аб узнагародах. Чорны.

2. Мець намер зрабіць, ажыццявіць што‑н. Гарачы хлопец, праўда, але сумленны, працавіты. Стаеў падумвае нават даць яму рэкамендацыю ў партыю. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лабаво́з, лыбавдзпрацавіты чалавек’ (Яўс.). Да лобі, з (гл.), ’пярэдняя частка чаго-небудзь’ і везці (гл.), ’быць спераду’, ’дзякуючы добрай, стараннай працы быць наперадзе’. Адсюль дзеясловы лыбавозіцца, лыбавозіць ’шчыра працаваць, завіхацца на працы’ (Яўс.). Параўн. яшчэ рус. лобовой ’у першай чарзе, у першым радзе сярод рэкрутаў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабаця́га ’старанны, шчыры працаўнік’ (ТСБМ, Нас.; шальч., Сл. ПЗБ), робогця́га ’тс’ (ТС), рабацяќа ’працаўнік’ (Ян.), ст.-бел. (склонавыя формы) роботягу, роботягомъ (Сл. Скар.), роботяговъ, укр. роботя́гапрацавіты чалавек’. Утворана ад рабо́та (гл.) з экспр. суф. ‑аг‑а, параўн. Карскі (2–3, 34) адносна роботѧга (XVI ст., Скарына).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цягаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Валы — цягавітая, пакорлівая скаціна, корму ёй дабіраць не трэба, а работы адзін вол зробіць за трое коней. Пестрак. [Дырэктар:] — Цяжкі цэх, ясна. Там не кожны падніме. Туды трэба чалавека цягавітага, з галавой, такога, што можа любую справу на ногі паставіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пія́выпрацавіты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Параўноўваюць літ. pyti ’размакаць (пра зямлю), станавіцца мяккім (пра характар)’; papijęs ’добры, мяккі, які ўвесь аддаецца працы, дабрыні і г. д.’ (Грынавяцкене, тамсама, 3, 527), што не пераконвае; хутчэй, з пілявы ’рухавы’ (гл.), да піліць2, параўн. польск. pilać ’дбаць’, варыянт pilić ’старацца, дбаць’, што звязана з pilny ’старанны’ (Банькоўскі, 2, 579), гл. пільны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глу́пства, ‑а, н.

1. Дурны ўчынак, дурная думка; недарэчнасць, бяссэнсіца. А Казімір гаварыў: — Да чаго ж яшчэ дурныя людзі. Маліцца каменю? Цьфу! Каб ты, Марта, больш гэтага глупства не рабіла. Пестрак. Усе ведалі, што Дзям’ян, працавіты і сумленны чалавек, глупства не скажа, бо мае розум і любіць справядлівасць. Кавалёў.

2. Пра што‑н. нязначнае, дробязнае. З-за глупства не спрачайся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)