Пасце́лкапрасціна’, ’цыноўка з вярбовых прутоў, якой пакрывалі сані’ (Шат.; асіп., Сл. ПЗБ). Рус. постилка ’усё, што падаслана, падкладзена’, укр. херсонск. постилка ’посцілка’. Да па‑слаць. Параўн. таксама посцілка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прасціра́дла, ‑а, н.

Тое, што і прасціна. Ад самай печы да процілеглай сцяны раскінуўся шырокі палок.. У галавах, як горы, высіліся ёмкія падушкі, зложаныя на дзень.. посцілкі і прасцірадлы хатняга вырабу. Колас. У паласе месячнага святла, якое падала праз акно ў пакой, было добра відаць белае, як снег, прасцірадла, якім заслалі канапу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасці́лка ’посцілка’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк.; КЭС, лаг.), ’прасціна’ (Нас., Яруш., Гарэц., Касп., Мат. Маг.), ’подсціл саломы для скаціны’ (Нас.). Да (па)слаць (па‑сцялю́) < прасл. po‑stьlati ’пасыпаць, рассяваць, раскідаць’. Семантычна блізкім да яго будзе лат. tilināt, talināt ’распрасціраць, пашырацца, быць раскладзеным’. Гл. таксама по́сцілка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасціра́длапрасціна’, ’коўдра’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; слуц., Шн. 2; В. В., Сцяшк.), прасціра́дло, прасція́дла ’пакрывала’ (Сл. ПЗБ). З польск. prześcieradło, prześciradło ’тс’ (Кюнэ, Poln., 90), якія ўзводзяць да *prostrati, *prosterti ’разаслаць, праслаць’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. дыял. *prostiradlo, параўн. чэш. prostěradlo, в.-луж. přesćeradło, н.-луж. pśesćeradło (Банькоўскі, 2, 913).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падзо́р ’брыжы, карункі, якімі абшываецца ніжні край чаго-н. (прасціны, пакрывала і г. д.)’ (ТСБМ), падзо́рнік ’тс’ (Сл. ПЗБ, Шатал., Нар. лекс.), ’прасціна з карункамі ці вышыўкай па краі’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), подзо́р, подзо́рнік ’подзор’ (Сл. Брэс.), подзо́рнік ’падзор’ (ТС). Рус. подузо́рник, подзо́рник ’тс’. Да узор (гл.). Параўн. яшчэ рус. подузо́рить ’размаляваць або вышыць узорам'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́сцілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель або якой накрываюцца ці засцілаюць ложак. Гаспадыня зняла з ложка посцілку і завесіла ёю акно. Кулакоўскі. Пасцель была прыбрана, засцелена зверху вясковай посцілкай. Новікаў. // Кавалак тканіны, якой накрываецца або завешваецца што‑н. З-за посцілкі, што завешвала ложак, пачуўся жаночы голас. Пальчэўскі. / у перан. ужыв.; чаго або якая. Лес пасвятлеў, пабялеў і пазбыўся свае хмурай панурасці пад белаю чысцюткаю посцілкаю. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рухо ст.-бел. ’вопратка’ (Ст.-бел. лексікон). Стараж.-рус. рухо ’скарб, манаткі’, рус. ру́хо ’адзенне’, польск. rucho ’тс’, кашуб. rëxë ’старое адзенне’, чэш. roucho ’святочнае адзенне, строй’, славац. rúcho ’тс’, серб.-харв. ру̏хо ’вопратка’, славен. rúho ’палатно, прасціна’, балг. ру́хо ’адзенне, вопратка’, макед. руво ’тс’. Прасл. *ruxo ’рухомая маёмасць, у прыватнасці, адзенне’, утворана ад *rušiti (гл. рушыцца, рухаць), звязана таксама з *rъvati (гл. рваць), гл. Брукнер, 467; Фасмер, 3, 524; Скок, 3, 167; Шустар-Шэўц, 2, 1254; SEK, 4, 190. Сюды ж рухамоцце, рухмаццё ’рухомая маёмасць, манаткі’, рухматло́ ’тс’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павалока1 ’лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.; пялёнка на вачах; памутненне’ (ТСБМ, Нас.), па́валака ’пялёнка (на вадзе)’ (Нас., Касп.), ’пакрывала, прасціна’, ’валакно ад льна або пянькі’ (Нас.). Рус. павало́ка ’каштоўная заморская баваўняная або шаўковая тканіна, пакрывала, накідка’, дыял. поволо́ка ’верх, покрыўка кажуха’, укр. поволо́ка ’рамні, шнуркі на абутку; след ад валачэння нечага’, ст.-рус. паволока ’від каштоўнай тканіны’, серб.-ц.-слав. павлака, польск. powłoka ’накрыўка’, чэш. pavlaka ’каштоўная пурпуровая тканіна’, серб.-харв. па̏влака, по̏влака ’смятанка, пенкі’. Ад валачы́ (гл.). Прэфіксы po‑ і pa‑ (з падаўжэннем) (гл. Фасмер, 3, 182; Махэк, 439).

Павало́ка2 ’прымак’ (Мат. Гом.). Да валачыць, валачыцца, параўн. і валачуга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Панёва ’спадніца з некалькіх нясшытых удаўжыню полак’ (Нас.), ’суконная саматканая спадніца’ (Бяльк.), ’спадніца з саматканай тканіны ў клетку’ (ДАБМ, 934), ’суцэльная сукня без рукавоў’ (Інстр. I), ’жаночы цёплы пінжак’ (Сцяшк. Сл.). Рус. поня́ва ’пакрывала, накідка; павязка на галаву, хустка’, зах. і паўдн. поня́ва, понёва ’саматканая спадніца’, укр. поня́ва ’від спадніцы’, ст.-рус. понѧва, понева ’кавалак тканіны; пакрывала; завеса; ніжняя спадніца’, ст.-слав. понꙗва, серб.-харв. по́њава ’падсцілка, грубая коўдра’, славен. ponjȃva ’палатно, прасціна, коўдра’. Слова праславянскага паходжання; яно было распаўсюджана ў Паноніі, на што ўказвае яго наяўнасць у вянгерскай і румынскай мовах (Скок, 2, 8). Як мяркуюць даследчыкі (Остэн–Сакэн, SF, 33, 238; Фасмер, 3, 326), звязана з апона, пяць2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

натапы́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Падняцца тарчма, наставіцца (пра поўсць, шчацінне, пер’е і пад.). Аўчарка загыр[к]ала, поўсць на хібе натапырылася, заварушылася. Шахавец. Агнёў маўчаў.. Густыя бровы яшчэ больш натапырыліся, вусны моцна сціснуліся, а вочы патухлі. Асіпенка. // Падняць тарчма на сабе поўсць, пер’е і пад., рыхтуючыся да абароны ці нападу. Дзеці кінуліся за ім, паспрабавалі маніць яго.. [з-пад століка], але кацянё натапырылася, зафыркала і выйсці не жадала. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Уздуцца, прыўзняцца. Плашч натапырыўся. □ На грудзях прасціна натапырылася — там былі.. рукі [мужа]. Васілёнак.

3. перан. Надзьмуцца, прыняць ваяўнічы выгляд; ускіпець, раззлавацца. [Ходас:] — Ты працаваць сюды прыйшоў ці забаўляцца? — А што? — адразу натапырыўся Славік. Шамякін. Старога як апяклі яго словы. Ён натапырыўся, пеўнем падскочыў да танкіста. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)