высакаро́дны, -ая, -ае.
1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны.
В. чалавек.
2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай.
В. ўчынак.
Высакародныя мэты.
3. Выключны па сваіх якасцях, прыгажосці.
Высакародная прастата ліній.
Высакародныя манеры.
4. Ужыв. ў складзе розных тэрмінаў для абазначэння парод, разрадаў, якія чым-н. выдзяляюцца.
В. алень.
Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).
|| наз. высакаро́днасць, -і, ж. (да 1—3 знач.) і высакаро́дства, -а, н. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арнаме́нтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Тое, што і арнаментацыя (у 2 знач.). Адной з асаблівасцей беларускай арнаментыкі ў разьбе выяўляецца прастата і выразнасць ліній, што выклікана перавагай геаметрычных узораў разьбы. «Беларусь».
2. Сукупнасць гукаў, якія аздабляць асноўную меладычную лінію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незате́йливость няхі́трасць, -ці ж.; немудраге́лістасць, -ці ж.; прастата́, -ты́ ж.; прыміты́ўнасць, -ці ж.; несклада́насць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пасаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца; зак.
1. Адчуць сорам за свае паводзіны, дзеянні. [Анісім:] — Пасаромелася б людзей. Адна ў калгасе засталася такой [непісьменнай]. Гурскі.
2. з інф. Праявіць сарамлівасць у чым‑н., не адважыцца зрабіць што‑н. Увечары... [Кастусь] пасаромеўся ісці да Ракіцкіх, а Скобаліха не прыйшла. Прокша. — Рукі яе не пацалаваў. Гэта мая цемната, прастата вясковая. Пасаромеўся. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
невзыска́тельность
1. непатрабава́льнасць, -ці ж.; неперабо́рлівасць, -ці ж.;
2. звыча́йнасць, -ці ж.; прастата́, -ты́ ж.; сці́пласць, -ці ж.; см. невзыска́тельный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неприхотли́вость
1. неперабо́рлівасць, -ці ж.; непатрабава́льнасць, -ці ж.;
2. прастата́, -ты́ ж.; нявы́чварнасць, -ці ж.; немудраге́лістасць, -ці ж.; см. неприхотли́вый;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
непринуждённость
1. натура́льнасць, -ці ж.; прастата́, -ты́ ж.; нязму́шанасць, -ці ж.;
2. (празме́рная) во́льнасць, -ці ж.; бесцырымо́ннасць, -ці ж.; см. непринуждённый;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
штодзённасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць штодзённага. Прастата і штодзённасць спраў падпольшчыкаў падаюцца ў рамане [«Вайна пад стрэхамі» А. Адамовіча] праз светлае і адначасова некалькі наіўнае ўспрыманне юнага героя Толіка. Дзюбайла.
2. Штодзённае жыццё, праца і пад.; звычайная, штодзённая з’ява, рэч. Вестка [аб забойстве Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці. Мурашка. [Дзед] гаварыў занадта нейк проста пра самыя таемныя рэчы і гаварыў так, як быццам бы гэта была нецікавая штодзённасць. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́за, ‑ы, ж.
1. Невершаваная мова. Пісаць прозай. □ [Васіль:] — Пішы летапіс нашага калгаса — і стары, і новы. Вершамі ці прозай — усё роўна. Якімовіч. // Невершаваная літаратура, сукупнасць невершаваных мастацкіх твораў. Беларуская савецкая праза. Асаблівасці прозы Я. Коласа. □ Проза К. Чорнага ў канцы 20‑х гадоў набывала эпічны характар. Луфераў.
2. перан. Будзённасць, штодзённасць; звычайнасць. Проза жыцця. □ Прызнацца, мяне спачатку здзівіла і нават расчаравала ажно такая прастата і проза. Брыль. Гэта проза сялянскай сям’і, але адначасна гэта яе найглыбейшая паэзія. Клімковіч.
•••
Верш у прозе гл. верш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкра́са, ‑ы, ж.
1. часцей мн. (прыкра́сы, ‑рас). Аздоба, упрыгожанне. У архітэктуры будынкаў, што ўзведзены каля станцыі, нам падабаецца прастата, — ніякіх непатрэбных прыкрас. Мележ. Яны [старэйшыя] за працай грамадзянскай самі, Яны ўмеюць бачыць не прыкрасы, А прыгажосць сапраўднейшую часу. Лось. // перан. Перабольшанне, выдумка ў апавяданні, пераказванні. [Косцік] расказваў без лішняй прыкрасы, Як мост узрывалі яны, Як з копкаю разам прыпасы Стаўлялі на плыт патайны. Колас. — Пра бізун я так, для прыкрасы, — кінуў Збан. Шашкоў.
2. Тое, што дабаўляецца ў ежу для каларыйнасці або смаку (мяса, тлушч, пахучыя прыправы і пад.); закраса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)