Пасня́к (збор.) ’хрушчы’ (жлоб., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем посны і праснак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́дадапраснак з кіслага цеста’ (воран., Сл. паўн.-зах.). Відаць, да аладка (гл.) пад уплывам дзіцячай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапу́н1, лапуны ’перапечка, праснак з хлебнага цеста велічынёю з блін’ (віц., Шн. 3; полац., Нар. лекс.; віц., Малч. Мат. культ.), ’бульбяны з мукою праснак, скавароднік’ (Бяльк., Касп.; слаўг., Мат. Маг.), ’тоўсты, шурпаты блін’ (КЭС, лаг.; круп., Нар. сл.; в.-дзв., Шатал.), ’тоўсты, пульхны блін’ (Сл. иаун.-зах.), рус. смал. лапунпраснак, блін’. Да лапаць ’хапаць’, параўн. аналагічна бел. выхвацень, вухвацень, польск. wychopień. Словаўтварэнне (з суф. -ί/н), як таўкучы, дзеручы. Грынавецкене (Сл. паўн.-зах., 2, 673) параўноўвае з літ. lapūnas ’ліст папаратніка’, lapunis ’такі, як ліст’. Магчыма, сюды ж лапу́ч ’мёрзлая бульба, якая перазімавала на полі’ (докш., Янк. Мат.).

Лапу́н2 ’вочап’ (брэсц., Нар. сл.). Да лапаць ’ахопліваць’ (гл.), ’класці зверху, пакрываць’ (семантычна, як ачэп© (гл.)).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпёшка1 ’перапечка, праснак, скавароднік’ (Нас., Бяльк.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’няўдалая булка хлеба’ (Ян.). Рус. лепёшка ’блін’, ’аладка’, ’дранік’, ’пірог’, ’круглая буханка’. Да ляпі́ць (Міклашыч, 178; Праабражэнскі, 1, 448; Младэнаў, 273). Сюды ж звычайна адносяць і рус. ле́пех, лепехи́, бел. ляпёшка (прастамоўн.) і балг. ле́пешка ’каравячы памёт’, ’кізяк’ (Фасмер, 2, 484; БЕР, 3, 363). Бернекер (1, 701) дапускае роднаснасць з рус. лепе́нь ’акравак’, лепест. Буга (Rinkt., 1, 452) супастаўляе рус. лепёшка з літ. lepaĩšisпраснак з бульбы і ячменнай мукі’, lepatur̃šisпраснак’.

Ляпёшка2 ’ўдар далоняй па мякаці цела’, ляпёшку падняць (зʼесці) ’упасці задняй часткай цела’ (Нас.). Да ля́паць1 (гл.).

Ляпёшка ’лісічка, Cantharellus cibarius’ (воран., Сл. ПЗБ). Відазмененае ля́пушкі (гл.) паводле ляпёшка пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пеляні́ца ’цеста (з пшанічнае мукі)’ (рэч., Мат. Гом.). Відаць, няправільнае тлумачэнне ў арыгінале: Што мы захацелі, тое і зрабілі: із мукі пеляніцу, а із дзеўкі — маладзіцу. У такім выпадку — да паляніца (гл.). Пе‑ замест па‑, магчыма, пад уплывам пеклява́ная мука ’мука дробнага памолу’. Пелені́цапраснак’ (ТС). З пале́ніцапраснак з кіслага цеста’, спечаны перад полымем (там жа). Параўн. пале́нік ’тоўсты блін’ (Касп.), паляні́цапраснак’ (Касп.), пазней — ’булка з пшанічнай мукі’ (Бяльк.), подполо́нык, пудполо́нэк ’тоўсты блін з хлебнага цеста (Сл. Брэс.), подпа́ленік, подпа́льнік (ТС), ополонык ’корж з хлебнага цеста, які пяклі ў печы пры полымі’ (драг., Вешт.), параўн. подпалок: напэкла подпалків пэрэд полумнем на сніданне (малар., Сл. Брэс.). Усе — да по́лымя (⁺поломніца/пламеніца, ⁺подпламеннік, о‑поломнык, подполомнік > подпаленік) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

унь, часціца.

Разм. Тое, што і вунь. Даль агорнута смугою, і ў смузе нізіны. Унь замерлі на кургане ў полі дзве хваіны. Трус. Унь на тым тыдні з Ланска сто кубаметраў напілавалі. Пальчэўскі. [Сёмка:] — Капейка нам тады унь як трэба была. Кандрусевіч. — Унь праснак праз вас, неслухаў, згарэў! — Бабка выхапіла з печы патэльню. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палю́шка1 ’віка’ (Сл. ПЗБ). Ад поле з суф. -ушка па месцу вырастання.

Палю́шка2 ’булка’ (Мат. Гом.), палюшка, полюшкапраснак’ (ТС). Да паліць (гл. паляніца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́зікпраснак’ (Сцяшк. Сл.), сле́дзікі, слі́зікі ‘піражкі; варэнікі’, ‘крухмальныя локшыны’, ‘кусочкі пшанічнага цеста, адвараныя ў вадзе і залітыя салодкай сумессю’ (Скарбы, Сл. ПЗБ). Гл. сліж2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макаўнік2 ’пірог з макам’ (Мат. Гом.), макоўнік ’тс’ (Ян.), укр. маківни́кпраснак з мёду і маку’. Рус. ма́ковник, польск. makownik, чэш. makovník ’тс’. Да мак, макавы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́ньпраснак’ (Гарэц., шкл., Мат. Маг.), ля́пінь (Нік., Оч. 1, Шн. 3), чэш. lepeň, серб.-харв. лѐпиња ’тс’. Да ляпі́ць (гл.). Сюды ж пераноснае ляпе́нь ’няздатная, нязграбная асоба’ (Юрч. Вытв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)