организацио́нно-практи́ческий арганізацы́йна-практы́чны;

организацио́нно-практи́ческое руково́дство арганізацы́йна-практы́чнае кіраўні́цтва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матэрыялісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які грунтуецца на ідэях матэрыялізму. Матэрыялістычнае разуменне гісторыі.

2. Прасякнуты матэрыялізмам (у 2 знач.); вузка практычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэрыялі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Паслядоўнік матэрыялізму.

2. Чалавек, вельмі практычны па сваіх інтарэсах, які падыходзіць да ўсяго з пункту гледжання матэрыяльных выгад для сябе (разм.).

|| ж. матэрыялі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. матэрыялі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старшынёўства, ‑а, н.

Выкананне абавязкаў старшыні; пасада старшыні. У тыя часы райкалгассаюзы праводзілі вялікую работу па калектывізацыі, і Івану Міхайлавічу вельмі спатрэбіўся практычны вопыт, набыты за час старшынёўства ў камуне. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ктык, ‑а, м.

1. Той, хто добра вывучыў сваю справу на практыцы. Цяпер прыйшлі ў калгас людзі з адукацыяй, практыкі, спецыялісты. Сергіевіч.

2. Практычны, дзелавы чалавек. У нас усе Ладымера Стальмаховіча любяць і шануюць. Ён практык, увішны ў рабоце. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Імча́цца, імча́ць ’вельмі хутка перамяшчацца, ехаць, бегчы; несціся’ (ТСБМ). Рус. мчать, мча́ться, укр. мча́ти, мча́тися ’тс’, ст.-чэш. mčieti ’несці, цягнуць’, ст.-слав. мъчати ’кідаць’. Прасл. дзеяслоў *mъkěti, суадносны з *mъknǫti (гл. імкнуцца), Фасмер, 3, 22; КЭСРЯ, 277. Пачатковае і‑ мае практычны характар (Карскі, 1, 262).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

юры́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спецыяліст у галіне юрыспрудэнцыі; практычны дзеяч у галіне права. Членамі камітэта былі, галоўным чынам, юрысты, якія добра разбіраліся ва ўсіх тонкасцях сваёй навукі. Лынькоў. [Бабка:] — Закон і права за мной. Так і казаў юрыст мне, калі я неяк ездзіла да яго ў горад. Вышынскі.

[Ням. Jurist ад лац. jus, juris — права.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэа́льны, -ая, -ае.

1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.

Р. факт.

2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.

Рэальныя планы.

Р. тэрмін.

3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.

Рэальная палітыка.

Р. погляд на жыццё.

Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.

Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.

|| наз. рэа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́ктыка ’жыццё, рэчаіснасць як галіна прымянення і праверкі ведаў, палажэнняў; скарыстанне ведаў, навыкаў на справе; дзейнасць урача або юрыста’ (ТСБМ), ’нечаканы выпадак, абставіны’ (Нас.), пра́хтыка ’практыка’ (Шат.), пра́ктык, практыкава́ць, практы́чны. Ст.-бел. практика, практыка ’інтрыгі; прароцтва’ < ст.-польск. praktyka < лац. practica (Булыка, Запазыч., 257). Сучаснае пра́ктыка праз рус. пра́ктика (гл. Крукоўскі, Уплыў, 78) узыходзіць да той жа лацінскай крыніцы і, далей, да грэч. πρακτική (Фасмер, 3, 353).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

утыліта́рны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на імкненні да практычнага выкарыстання, прымянення чаго‑н.; практычны. Максім Багдановіч ставіць і вырашае праблему ідэйна-мастацкай вартасці паэтычных твораў і іх утылітарнай ролі для грамадства. Майхровіч. Замак меў чыста утылітарнае прызначэнне і быў месцам, дзе насельніцтва хавалася на перыяд ваеннай небяспекі. «Помнікі». // Які мае практычнае прымяненне; прыкладны. Утылітарныя веды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)