по́ле, -я, мн. палі́ і (з ліч. 2, 3, 4) по́лі, палёў, н.

1. Бязлесная раўніна.

Гуляць па полі.

2. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі.

Кукурузнае п.

Рыхтаваць п. пад бульбу.

3. Вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-н.

Футбольнае п.

4. Работа, даследчая дзейнасць у прыродных умовах (спец.).

Геолагі летам у полі.

5. Прастора дзеяння якіх-н. сіл (спец.).

Магнітнае п.

Сілавое п.

6. перан., чаго і для чаго. Галіна, сфера дзейнасці, ніва.

Вялікае п. дзейнасці.

7. Асноўны колер, фон пад узорам.

Паркаль у белы гарошак на чырвоным полі.

8. звычайна мн. Чыстая палоса ўздоўж краю ліста ў кнізе, сшытку і пад.

Паметкі на палях сшытка.

9. звычайна мн. Шырокі бераг капелюша.

Капялюш з загнутымі палямі.

Поле бітвы (высок.) — месца, дзе адбываецца бой.

Поле зроку — прастора, якую бачыць вока.

|| прым. палявы́, -а́я, -о́е (да 1—5 знач.).

Палявыя далі.

П. ігрок.

Палявая практыка.

Выплаціць палявыя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і зага́рваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. загарэць.

2. перан. Бяздзейнічаць, рабіць вымушаны адпачынак у рабочы час (разм., жарт.).

Насення не падвезлі, сеяльшчыкі загараюць на полі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адцвісці́, -цвіту́, -цвіце́ш, -цвіце́; -цвіцём, -цвіцяце́, -цвіту́ць; -цвіў, -цвіла́, -ло́; -цвіці́; зак.

1. Скончыць цвісці.

Адцвіла ў полі грэчка.

2. перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё).

Адцвіла маладосць.

|| незак. адцвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохпо́лле, -я, н.

Устарэлая сістэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры полі, кожнае з якіх засявалася спачатку азімымі, затым яравымі, а на трэці год заставалася пад папар.

|| прым. трохпо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усма́гнуць, -ну, -неш, -не; усма́г, -гла; -ні́; зак.

1. Дайсці да знямогласці ад смагі.

Усмаг араты за дзень на полі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перасохнуць ад недахопу вільгаці.

Зямля ўсмагла, патрэскалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агрэ́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дрэнна ўзараная або прапушчаная пры ворыве, сяўбе лапіна на полі.

Араць без агрэхаў.

У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі (прыказка).

2. перан. Усякія недаробкі, недагляд.

Агрэхі ў працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палі..., (гл. полі...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «полі...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: палітэхнікум, паліглот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спець², 1 і 2 ас. не ўжыв., спе́е; незак.

1. Рабіцца спелым (пра гародніну, злакі і пад.).

На полі спее ячмень.

2. перан. Прымаць закончаную форму; канчаткова складвацца.

У іх спелі новыя планы.

|| зак. паспе́ць, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыназо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: службовае слова, з дапамогай якога выражаюцца адносіны паміж галоўнымі і залежнымі кампанентамі словазлучэння, напр.: ад (сцяны), па (полі), перад (домам) і пад.

|| прым. прыназо́ўнікавы, -ая, -ае.

Прыназоўнікавае словазлучэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ай, выкл. (разм.).

Выказвае розныя пачуцці: боль, спалох, здзіўленне, папрок, радасць, жаль і пад. (часта вымаўляецца з паўтарэннем)

Ай, баліць!

Ай, страшна!

Ай, як хораша ў полі!

Ай-ай-ай, як непрыгожа!

Ай-ай-ай (разм.) — выказвае неадабрэнне, папрок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)