канфедэра́тка 1, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Польскі мужчынскі галаўны ўбор у выглядзе чатырохвугольнай шапкі без казырка, якую насілі некалі канфедэраты.

2. Польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам. [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі. Скрыган.

[Польск. konfederatka.]

канфедэра́тка 2, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да канфедэрат (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Акуля́ры (БРС, Гарэц., Нас., Касп., Шат.). Запазычанне з польск. okulary (Карскі, Белорусы, 156; Рыхардт, Poln., 85; Кюнэ, Poln., 82) (параўн. укр. окуляри); польская форма на падставе лац. ocularium ’шчыліна для вачэй у шлеме’ (Брукнер, 378).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Круль: тры круле ’назва свята вадохрышча ў католікаў, а таксама тэатралізаванага абходу — калядавання’ (Жыв. сл.). Ст.-бел. круль, кроль ’кароль’ (з 1351 г.). Польская форма і яе вытворныя атрымалі шырокае распаўсюджанне (гл. Булыка, Запазыч., 178).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які даецца за плату, падлягае аплаце. Улічваючы новыя абставіны, у праграму гімназіі былі ўключаны польская мова і літаратура. Навучанне платнае — 15 злотых у месяц. С. Александровіч. Які атрымлівае грашовую ўзнагароду, плату за сваю работу. Платны работнік. // Звязаны з атрыманнем грашовай узнагароды, платы. Платная пасада.

2. Разм. Які карыстаецца чым‑н. за плату, павінен уносіць плату. А вучні з чыгункі былі платныя, складалі, такім чынам, даход настаўніку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Злот, злотыпольская грашовая адзінка’, адкуль ’манета вартасцю 15 кап’ (Нас., Бяльк.) і г. д. З польск. złoty ’грашовая адзінка (< ’залаты’, гл. золата). Злот, відаць, утварэнне назоўніка шляхам усячэння для падвядзення пад тып назвы іншых грашовых адзінак (рубель, дукат, талер і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламанцы́ ’падсмажаныя ў канапляным малацэ піражкі ці кавалкі скавародніка’ (Нас., ТСБМ), ’праснакі з мукі і бульбы’ (Шат.), гродз. ’печыва з мукі на вадзе’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Беларуска-польская ізалекса. Параўн. польск. łamaniec ’печыва з мёдам, макам’. Параўн. таксама ламу́нкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маёнтак, маёнтык, мае́нток, маёнток ’зямельныя ўладанні памешчыка’, ’панскі двор, сядзіба’ (ТСБМ, Шушк., Лекс. і грам., Нас., Шат., Касп., Бяльк., ТС), яшчэ ст.-бел. маетокъ ’тс’ (1648 г.). Аднак пазней была ўспрынята польская форма majątek (Булыка, Запазыч., 195; Пальцаў, Лекс. і грам., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтры́га. Запазычанне з франц. intrigue, якое ўзыходзіць да лац. intricare ’заблытваць’. Для беларускай крыніцай можа быць польская ці руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай (першая фіксацыя 1710 г., Біржакова, Очерки, 364), відаць, праз польскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́му́хна ’маці’ (Нас., Бяльк., Растарг., Нікан.; маг., Шн.). Рус. пск., смал. ма́му́хна ’тс’, цвяр. ’ласкавы зварот бабулі да ўнучкі’, польск. mamuchna ’маці’. Бел.-польская ізалекса. Менавіта ў бел. і польск. мовах пашыраны суфікс ‑ухн‑а (< прасл. ‑ux‑ъna) пры ўтварэнні пяшчотных назваў жанчын (Слаўскі, SP, 1, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Імпера́тар. Ст.-бел. императоръ (з пачатку XVII ст.) запазычана з польск. imperator, дзе з лац. imperator ад imperare ’кіраваць, загадваць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26; SWO, 300). Тым жа шляхам імпе́рыя з лац. imperia. Для рус. импера́тор, импе́рия польская — таксама мова-пасрэднік (Фасмер, 2, 129; Шанскі, 2, I, 58, 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)