Гарто́ль ’прыстасаванне для тармажэння плыта; плытнік, які тармозіць плыт’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з літ. і параўноўвае з літ. artà ’папярочны брус на мачце для прымацавання паруса’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плуці́ць2 ’звязваць бярвенні ў плыты’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; дняпр.-прыпяц., Нар. сл.). Да плыт (гл.). Параўн. рус. дыял. плотить (плоты) ’ганяць па рацэ плыты’, плотать ’вязаць плыты’, плопшца ’адно бервяно’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вірава́ць, ‑руе; незак.

1. Утвараць віры, круціць; бурліць. Вада плюскоча і віруе аж ля самых дзедавых ног. Крапіва. Плыт перагарадзіў пратоку, і вада клекатала, віравала. Савіцкі.

2. перан. Бурліць; кіпець. Кроў віруе. Жыццё віруе. □ Гнеў віруе. Помсты мора Захлынае берагі. Дзяргай. Дарэмна Грыбок.. спрабаваў сцішыць людзей — гоман, крыкі, абурэнне, злосць, смех віравалі ў хаце. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тар ’паром’ (Байк. і Некр.), ’паром, транспартны плыт з бярвення’ (Нас.): спрадвеку карысталіся тарам праз Дзьвіну (Полымя, 1998, 1), та́ра ’плыток для пераезду’, торо́к ’невялікі плыт для перапраўкі праз возера, праз ваду ў паводку’ (ТС), ’плыт з 4–5 бярвенняў’ (лельч., Жыв. НС), ’від плыта для сплаўкі лесу: на два доўгія бервяны ўкладваюць упоперак кароткія бярвёны і замацоўваюць іх’ (Маслен.), таро́к ’кладка праз рэчку з бярвенняў’: зьвізалі тарок (Бяльк.), ’звязка плыта’: лесу таркі вяжуць (Мат. Гом.), ’адзін рад змацаваных бярвенняў у плыце’ (кіраў., Нар. сл.). Параўн. укр., рус. то́рок ’невялікі плыт’, старое рус. тара ’тс’ (Нас.). Няясна; семантыка слоў сведчыць на карысць сувязі з тара́к, таро́кі ’матуз, шнур’ (гл.) і адсюль ’звязаныя, злучаныя разам бярвенні’. Суадносяць таксама з тор ’дарога, каляіна, след’ (гл.) са зменай значэння (Фасмер, 4, 84; ЕСУМ, 5, 606); гэта дае падставы для рэканструкцыі прасл. *tarъ ад прасл. *toriti ’пракладаць, праводзіць дарогу’ (гл. тарыць), што ўрэшце да *terti (гл. церці), гл. Варбат, Морфон., 40 і наст.; параўн. таксама каш. tar ’пратораная дарога’ (SEK, 5, 132–133). Здзіўляе семантычная блізкасць да разглядаемых слоў роднасных ст.-інд. tárati ’перапраўляць, пераадольваць, падганяць’, авест. tar‑ ’пераадольваць’, ст.-перс. vi‑tar‑ ’перапраўляцца’ (Варбат, Этимология–1982, 27).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прытарнава́ць ’прыгнаць да берага (пра плыт)’; ’дастасаваць, дапасаваць’ (Др.-Падб.; лід., Сл. ПЗБ), прытарнава́цца ’прыпыніцца, прыстаць’ (ТСБМ), ’прыстаць да берага’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. прытарнава́цца ’прыстасавацца’ (Гарэц.; валож., Стан.). Да тарнава́ць, тарнава́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нака́т ’дарога, вымашчаная бярвеннямі’ (Жд. 1), ’рад бярвенняў, якія накладваюцца на ўжо звязаны плыт’ (Нар. сл.), ’след ад колаў, воза’ (Бяльк.). Усё ад накаці́ць, наката́ць, гл. ката́ць у розных значэннях. Сюды ж нака́тнік ’тонкае бервяно’ (Гарэц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́тваплыт’ (З нар. сл.), ‘від плыта для невялікіх рэк’, ‘кладка для мыцця бялізны на рацэ’ (ТС). З польск. tratwa ‘платформа з бярвёнаў для рачнога транспарту’, якое з больш ранняга trafta, trawta ў выніку перастаноўкі зычных ft (wt) > tw, што ад tref з с.-в.-ням. tref ‘звязаны плыт’, trift ‘сплаў бярвенняў’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, піхаць, прыводзіць у рух’ (Вінцэнц; Борысь, 640); метатэза тлумачыцца ўплывам фіналі ‑twa ў словах тыпу brzytwa, dratwa. Семантычна і фармальна палескія словы набліжаны да пратва (гл.). Формы без метатэзы трапта, трапты (гл.) сведчаць аб больш раннім запазычанні спецыфічнай плытніцкай тэрміналогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плышчагі́ (плышчагы) ’агароджа з цесна складзеных жэрдак’ (Клім.). Відаць, першапачаткова гэта была агароджа з бярвенняў, т. зв. ’прасла”, у якім плоскія бярвенні укладаліся ў шулы. У такім выпадку — да плашчак (гл.) < плоскі. Пачатковае плы⇉пад уплывам лексемы плыт = плот ’плот, агароджа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плот м.

1. (для сплава, для переправы) плыт, род. плыта́ м.;

2. (помост около берега) кла́дка, -кі ж.; памо́ст, -ту м.;

полоска́ть бельё на плоту́ паласка́ць бялі́зну на кла́дцы (на памо́сце).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хапо́к, ‑пка, м.

1. Разм. Тое, што і ахапак. Кладзі на плыт хапок атавы, Пад галаву закладвай рукі, — І слухай, як рака каўтае вугроў, нібы вудоўі, пругкіх. Барадулін.

2. Рэзкі, кароткі рух; рывок. За адзін хапок.

•••

На хапок (хапка) — спяшаючыся, не затрачваючы многа часу. Паездка ў лес на хапок канчалася той ці іншай непрыемнасцю. Ермаловіч. Прыпяць не любіць тых, што бяруцца за справу на хапка. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)