бар’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Перагародка, якая ставіцца як перашкода на бегавой дарожцы, арэне цырка і інш.
2. Наогул перашкода для чаго-н.
Супрацьапоўзневы б.
3. Рыса перад кожным з удзельнікаў дуэлі, якую яны не павінны пераступаць пры стральбе (уст.).
4. перан. Тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго-н., затрымлівае развіццё адпаведнай дзейнасці.
Гукавы б.
|| прым. бар’е́рны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Жэ́рґаць, жа́рґаць, жы́рґаць ’пераступаць, пералазіць, скакаць, крочыць’ (Сл. паўн.-зах., мядз., Нар. словатв.). Зважаючы на выбухное ґ і распаўсюджанне, з літ. žer̃gti, žir̃gti ’расставіць ногі; сесці на каня’, аб якіх гл. Фрэнкель, 1301, 1303, 1291. Гл. Сл. паўн.-зах., 2, 173.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уступа́ть несов.
1. (кого, что, кому, чему) уступа́ць;
2. (поддаваться) паддава́цца (каму, чаму);
3. (кому, чему в чём) уступа́ць; саступа́ць; пераступа́ць;
никому́ не уступа́ть в зна́ниях ніко́му не ўступа́ць у ве́дах;
4. (продавать) разг. прадава́ць; (отдавать дешевле) уступа́ць, саступа́ць, пераступа́ць; см. уступи́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тупкаць, ст.-бел. тупкати ‘тачыць, кляпаць’ (ГСБМ), сюды ж ту́пко — пра нерашучага чалавека (навагр., Нар. словатв.), параўн. літ. tùpkus ‘павольны чалавек’; ту́пканнік ‘той, хто тупае’, ту́пкыньня ‘таптанне, топанне’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр. ту́пкати ‘пераступаць з нагі на нагу на адным месцы’, серб. ту̏пкати, харв. tȕpkati ‘прытоптваць’, ‘таптацца’, макед. тупка ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’. Утварэнне на базе гукапераймальнага туп, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́пча непахв. ‘стамляльная праца’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.), ‘тупаніна (напрыклад, каня печы)’ (зэльв., Нар. словатв.). Утворана ад ту́пчаць ‘бясконца пераступаць з нагі на нагу, тупаць, таптацца’ (ТС), якое з ту́пкаць (гл.), параўн. kruhom chaty czorny kazioł tupcze (Пятк. 2, 207), у выніку абагульнення асновы асабовых форм дзеяслова. Меркаванні Грынавяцкене пра запазычанне дзеяслова з літ. tupčioti ‘прысядаць’ (LKK, 22, 196) не маюць падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стры́баць ‘скакаць’ (Ласт.), стрыбуля́ць ‘ісці падскокваючы’ (хойн., Шатал.); сюды ж стрыбо́к ‘скок, скачок’, стры́баўка, стры́бля ‘страказа’ (Ласт.), стрыбутне́йшы ‘здаравейшы, мацнейшы’ (Ян.). Параўн. укр. стриба́ти ‘скакаць’, стрибо́к ‘скачок’. Прасл. дыял. *stribati ‘скакаць’, роднаснае літ. stribuliúoti ‘падскокваць, скакаць’ (ЕСУМ, 5, 439), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 132) лічыць крыніцай запазычання аднаго з дзеясловаў. Параўн. таксама літ. stripuliúoti, strãpaliuoti ‘тс’, звязаныя з strapulnė́ti ‘стукаць нагамі’ (Куркіна, Этимология–1974, 52), што дазваляе ў аснове названых слоў бачыць гукаперайманне, параўн. стропаць, тро́паць ‘стукаць нагамі’ (гл.), дры́паць ‘часта пераступаць нагамі’ (Скарбы) і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́сыртухі, посыртухі ’блочкі, чапёлкі для падвешвання нітоў’ (Уладз.). Паводле Петлевай (Этимология–1985, 18), рэканструюецца як прасла (po) ‑sъrt‑uxa < sъrt‑, якое абазначае рух і паходзіць з і.-е. *ser‑ ’цячы, рухацца’, параўн. серб. -харв. sftałi ’несціся, імкнуцца’, ’нападаць’, ’бадзяцца’, балг. присрътам ’марудна і карпатліва рабіць нешта’, макед. сртам ’углядвацца, чакаць’, польск. siertać się ’кідацца’, каш. sarnęc ’уцячы’, рус. сёртать ’пераступаць з адной нагі на другую’ (Варбат, Этимология–1975, 32–34). Сюды ж і ушацк. сяр‑ толіцца ’выконваць доўга цяжкую работу’ (Нар. лекс.). Бел. лексема посыртухі адлюстроўвае ідэю руху — ’абарачальныя колцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сёртаць ‘бадзяцца, мазоліць вочы’ (полац., Нар. лекс.), ‘мітусіцца, снаваць’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘прыглядацца, шукаць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле Варбат (Этимология–1975, 32 і наст.), да прасл. *sьrtati, якое ўзнаўляецца на аснове рус. зах. сёртать ‘хадзіць без справы, бадзяцца’, алан. се́ртать ‘чакаць’, цвяр. серта́ть ‘пераступаць з нагі на нагу’, польск. дыял. siertać się ‘мітусіцца, кідацца’, серб.-харв. sȑtati ‘ісці, хадзіць, як сляпы, бадзяцца’, балг. дыял. сръ́та ‘углядацца’, макед. сртам ‘углядацца; чакаць’, якія далей да і.-е. кораня *ser‑ ‘цячы’ з ‑t‑ пашыральнікам. Па-за славянскімі мовамі адпаведнікі ў ст.-інд. sísarti, sárati ‘цячы, спяшацца, імкнуцца’, с.-ірл. sirid ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’, літ. apsìrti ‘акружваць’, лат. sirt ‘бадзяцца, нападаць, рабаваць’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
танцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што і без дап.
1. Выконваць які‑н. танец; прымаць удзел у танцы (танцах). Танцаваць вальс. □ Пайшоў танцаваць і пан падлоўчы са сваёю жонкаю. Колас. У калгасным клубе грымела радыёла, моладзь танцавала. Ваданосаў. // Умець выконваць які‑н. танец (танцы). [Пятро:] — Але лепш за ўсіх танцавалі Максім наш і Ліда доктарава. Шамякін. // Выконваць якую‑н. партыю ў балоце. Танцаваць Анежку.
2. перан. Не стаяць на месцы, пераступаць з нагі на нагу; ісці, падскакваючы (пра коней). Чорны конь пад .. [Лук’янскім] танцаваў у лёгкай хадзе. Чорны. // Рухацца (пра розныя прадметы). Бачыць [Тараска], паплавок танцуе неяк надта дробненька. Узяўся за вудзільна, падсек. Юрэвіч.
•••
Танцаваць ад печкі — пачынаць з прывычнага, простага, паўтараючы ўсе дзеянні з самага пачатку.
Танцаваць пад чыю дудку — тое, што і скакаць пад чыю дудку (гл. скакаць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перемина́ться
1. (становиться измятым) мя́цца; камячы́цца; см. перемя́ться;
2. перен., уст. (мяться, смущаться) бянтэ́жыцца, саро́мецца; (колебаться) хіста́цца, вага́цца;
3. страд. мя́цца; камячы́цца; ці́скацца, душы́цца; пераціра́цца, ператаўка́цца; пераме́швацца, мясі́цца; тапта́цца, выто́птвацца; перабіра́цца; см. перемина́ть;
◊
перемина́ться с ноги́ на́ ногу пераступа́ць з нагі́ на нагу́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)