гвозд, гвазда, М ‑дзе, м.
Разм. Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што‑н., змацавання чаго‑н. з чым‑н. Павесіць шапку на гвозд. □ Над тапчаном сагнуліся Сцёпка і Раман — гоняць гвазды, цягаюць дратву. Чорны. Ёмкая перакладзіна, прыбітая гваздамі ўпоперак дзвярэй, вартуе.. хатку над балотцам. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перекла́дина ж.
1. перакла́дзіна, -ны ж.; (поперечина) папяро́чка, -кі ж.; (притолока) вяршні́к, род. вершніка́ м.;
2. (через реку) кла́дка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пры́талка 1 ’перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі’ (Нас., Мат. Гродз.), ’бакавы стаяк асады ў вокнах, дзвярах’ (Бяльк.), пры́талака ’перакладзіна паміж вушакамі над дзвярамі’ (Сцяшк., Інстр. 1, Ян.). З рус. при́толка ’драўляная аправа праёма ў сцяне для дзвярэй, вокнаў; дзвярныя вушакі або аконная шуфляда’; ’слуп у сярэдзіне хаты для падтрымання перагародкі’, ’паша, выган’. Звязана з паталок (гл.) (Фасмер, 3, 367; Праабражэнскі, 2, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перакла́д, парэ́клад, перэ́клад, пэрэкла́д, перакра́дзь ’кладзь, верхняя апора страхі “на сохах”’; ’салома на вільчыку пад кароткімі жэрдкамі-козламі’ (палес., Нар. сл.), перэ́клад, пырыкла́д, пэрэ́клад ’падоўжная бэлька’ (зах.-палес., ЛА, 4), пірыкла́дзіна ’падоўжная бэлька на сохах’ (мсцісл., тамсама), перэклад ’тс’, ’два палены пад кладкай дроў у печы’ (ТС), перакла́ды ’жэрдкі, якія кладуцца па перыметру саней пры перавозцы сена, саломы’ (ганц., Сл. ПЗБ), перакла́дзіна ’намарзень’ (лаг., Шатал.), ’жэрдка, якой замацоўвалі лён у сушні’ (пух., Сл. ПЗБ), ’лёстка ў драбінах’ (жлоб., ЛА, 4), ’шапка ў вакне’ (бераст., там жа), перакла́д ’верхні вушак у дзвярах’, (лун., лельч., Нар. сл.), перакладзіна ’паўпрыца ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (гом., ЛА, 4). Укр. перакла́д ’перакладзіна; некалькі пален, падкладзеных у печы пад дровамі’, польск. przekladzina ’перакладзіна ў коміне, на якой віселі і вэндзіліся шынкі і каўбасы’, славац. preklad ’перамычка; верхні вушак у дзвярах, вокнах’. Паўночнаславянскае аддзеяслоўнае ўтварэнне *per‑kladъ < *per‑klasti. Да пера- і кла́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бэ́рва ’кладка, жэрдачка праз рэчку ці праз канаву’ (Сцяшк. МГ), бе́рва ’кладка з бярвенняў ці тоўстых жардзін на гразкім месцы’ (Яшкін). Ст.-рус. бервь ’плыт’, укр. бе́рва ’кладка’, чэш. břev перакладзіна, мосцік’, балг. бръв ’перакладзіна; мосцік; брод’ і г. д. Прасл. *bьrvь, *brьvь, *bьrьvь. Бясспрэчна, звязана з бервяно́ (гл.). Параўн. яшчэ барвя́к ’брод’ (гл.). Сюды адносіцца і бе́рба ’кладка’ (Яшкін). Гэта апошняя форма — вынік асіміляцыі (берва > берба).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вяз, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а; мн. вязы, ‑аў. Лісцевае дрэва сямейства вязавых (ільмовых). / ‑у, у знач. зб. Пасадка вязу.
2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.
3. ‑а; мн. вязы, ‑оў. Драўляная перакладзіна ў санях, зробленая з вязу, дубу і інш. У .. [дзедавай] зямлянцы стаяла печ — парыльня, у якой гнуў ён кляновыя палазы, вязы-папярэчыны. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлагба́ум, ‑а, м.
Рухомая перакладзіна для адкрывання і закрывання шляху на заставах, чыгуначных пераездах, дарогах і пад. — Паравоз выдумаў Стэфенсон, — пазіраючы ў неба, паведамляў Хведзька, калі праз закрыты шлагбаумамі пераезд грукаў таварны састаў. Навуменка. Канец гэтай новай вуліцы ўпіраецца ў гарадскую заставу з паласатым шлагбаумам і такой жа паласатай будкай, ля якой стаіць вартавы. В. Вольскі.
[Ням. Schlagbaum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вяршні́к 1 ’верхні вушак’; ’перакладзіна, папярочка’ (БРС); ’планка ў санях, наезджаная на капылы наверх вязоў’ (дзярж., Нар. сл.), рус. наўг., пенз., с.-урал., сіб. вершник ’верхні вушак (дзвярэй, апон)’, ярасл. ’верхняя перакладзіна ў варотах’. Утворана пры дапамозе суф. ‑нік (< ‑ь‑nikь) ад vьrx‑ьnь. Да верхні (гл.). Параўн. таксама вярхняк 1, вяршняк.
Вяршні́к 2 ’верхні гаршчок у самагонным апараце’ (КТС, І. Пташнікаў), славен. vrhnják ’тс’. Да вяршнік 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Па́каліска ’перакладзіна’ (Сл. ПЗБ, брасл.). Аўтары слоўніка (3, 337) параўноўваюць з літ. pagalis ’шост, кол’, але, відаць, гэтае слова роднаснае пакалак (гл.) з інш. суф.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кураса́дня ’перакладзіна ў куратніку, на якую куры садзяцца на ноч; седала’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Яўс., Жыв. сл., Гарэц.). Да кура (гл.) і садзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)