Кны́кацьперажываць, саромецца’ (Сцяшк. Сл.). Ці не да польск. knychač ’вішчаць, скавытаць’ і рус. хныкать (гукапераймальнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скны́га ‘дакучліва хныкаючы, плачучы’ (Пан. дыс.), скныгата́, скныго́цце ‘кволы, слабы чалавек’, скны́гаць ‘дакучліва хныкаць, пішчаць’ (там жа). Магчыма, ад кныкацьперажываць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыма́ццаперажываць’ (слонім., Нар. словатв.). Да прыма́ць1 з пераносам значэння. Параўн. укр. прийма́ти ’успрымаючы што-небудзь, рэагаваць пэўным чынам; выяўляць сваё стаўленне да чаго-, каго-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паперажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Перажыць усіх, многіх або ўсё, многае. Даўгавечны род. Гадоў па восемдзесят пяць, па дзевяноста, а ўсе жывуць. І ўсе жонак сваіх паперажывалі. Ермаловіч.

2. Перажываць, хвалявацца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць у хваляванні (у 1 знач.).

Мора хвалюецца.

2. перан. Перажываць хваляванне (у 2 знач.), знаходзіцца ў трывожным стане.

Х. перад экзаменамі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Выказваць пратэст супраць чаго-н., масавую незадаволенасць чым-н.

Натоўп хваляваўся.

|| зак. усхвалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зайздро́сціць, ‑рошчу, ‑росціш, ‑росціць; заг. зайздросць; незак., каму-чаму.

Зведваць, перажываць пачуццё зайздрасці да каго‑, чаго‑н. Грузчыкі моўчкі паглядалі на Сяргея, моўчкі зайздросцілі яго спрыту і сіле. Адамчык. Ігнась зайздросціць Кольку: у яго ёсць дзед, а Ігнась свайго дзеда не помніць. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́ціна ’саломенная мата’ (Касп.). Да ма́та (гл.).

Маціна1 ’агідна, непрыемна’ (паўн.-усх., КЭС), смал. мати́но ’тс’. З рус. мовы, параўн. мати́ть перм. ’цягнуць на ваніты’, ’набрыдаць’, ’дакучаць’, казан. ’мучыць’, свярдл. ’хвалявацца, перажываць’.

Маці́на2 ’мантач, марнатравец’. Да мот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сцішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра гукі, шумы: перастаць чуцца, стаць нячутным.

Рыканне кароў сцішэла.

У лесе сцішэла (безас.).

2. Супакоіцца, перастаць перажываць, хвалявацца і пад.

Вярнуўся сын, і маці сцішэла.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле, аслабець.

Снег сцішэў.

Мора сцішэла (супакоілася).

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Крыху ўціхнуць, перастаць балець.

Боль зубоў сцішэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суперажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, з кім.

Перажываць разам з кім‑н., дзяліць чые‑н. перажыванні. Сілай слова паэт .. прымушае чытача суперажываць «скруху за шчасце людское». Лойка. Дзённік Максіма Танка не толькі ўзнаўляе шырокую панараму .. падзей, але прымушае нас разам з паэтам суперажываць за ўсё. Арочка. // У сцэнічным мастацтве — прасякацца пачуццямі і думкамі персанажаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непакоіцца, трывожыцца, турбавацца, хвалявацца, перажываць, бедаваць, нервавацца; баяцца, дрыжаць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)