Палаве́ць ’паспяваць (аб жыце, аўсе і пад.)’ (Ант. бел. нар. песні, 170), полове́ты ’тс’ (Выг.). Рус. полове́ть ’тс’. Да палавы 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пашу́піцца ’пашанцаваць, удацца’ (Чач.). Да na- і шу́піць ’разумець’, зшу́піць ’скеміць’, шу́пкі ’кемлівы’, якія Насовіч (719) генетычна супастаўляе з літ. spbti ’паспяваць’, лац. sapere ’быць памяркоўным, разумным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спаро́міць ‘падганяць, прыскорваць’, спаро́міцца ‘спяшацца’, ‘паспяваць, упраўляцца’ (Нас.), ‘назапашваць, збіраць; запасіць’, спо́рам ‘назапашванне’ (Ласт.). Відаць, да спор 1, у аснове дзеепрыметнік на ‑ом ад спары́ць ‘памнажаць, прыбываць’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няўце́йкам (невцёйком) ’нечакана; ненарокам’ (Нас.), ’ненарошна, выпадкова’ (Грыг.). Ад пяў цесць ’не паспяваць’ (Нас.), паводле Насовіча (там жа), ад «неўжывальн. цесць ’чакаць, мець надзею’, што выступае толькі ў саставе складаных дзеясловаў». Гл. зацей.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
праны́рлівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны ўсюды паспяваць, пранікаць, прабірацца, дзякуючы спрыту, хітрасці. Гэта было такое пранырлівае дзяўчо, што магло з-пад курыцы яйкі ўкрасці. Чарнышэвіч. Побач з .. [Ваўчком] відаць была камлюкаватая постаць Андрэя Вабейкі — пранырлівага камандзіра гаспадарчага ўзвода атрада, чалавека, пра якога партызаны гаварылі, што калі ён захоча, дык з-пад зямлі дастане. Хадкевіч. // Праніклівы, хітры (пра вочы). Пранырлівыя вочы Сімона.. кінуліся ўправа, улева. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пе́сельнік ’спеўнік’ (Ян., Варл.), песіпьнік ’тс’ (Бяльк.), песільпік ’ахвотнік паспяваць’ (Юрч. СНЛ), песельнік ’выканаўца песень’ (Нар. Гом., Янк. Мат.), песельніца, песяльніца ’спявачка’ (калінк., Сл. ПЗБ; светлаг., Мат. Гом.; валож., Жыв. сл.), песільніца ’жанчына, якая мае добры голас і ахвоту спяваць’ (Варл.). З песеннік, песенніца < усх.-слав. тсенный ’які адносіцца да песні, музыкі’ < песня (гл.); распадабненне ‑нʼнʼ∼ пад уплывам распаўсюджанага суф. -ль//-, параўн. вясельны, пякельны і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бро́нец (дакладней бране́ц, параўн. рус. смал. броне́ц) ’дзераза гадавая, Lycopodium annotinum L.’ (Кіс.). Рус. броне́ц ’тс’. Наўрад ці ёсць сувязь з дзеясловам броне́ть ’паспяваць, рабіцца колеру спеласці’. Ва ўкр. мове толькі форма баране́ць; таксама ў бел. мове баране́ц ’Lycopodium selago L.’ (Кіс., 78). Можна лічыць, што рус. броне́ц (праўдзівей было б бране́ц) і бел. слова паходзяць з б(а)ране́ц (да бара́н). Расліна так названа за яе касматыя, кучаравыя галінкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жаўце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім жоўтым колерам, віднецца (пра што‑н. жоўтае). На дрэвах у садзе золата жаўцелі адны толькі антонаўкі. Сабаленка. Убаку, дзе дарога падступала к зарасніку, нібы падфарбаваны, жаўцеў яшчэ новы масток. Мележ.
2. Станавіцца жоўтым, набываць жоўты колер. Жаўцець ад часу. // Паспяваць (пра плады, злакі). Лён на ўчастку пачаў жаўцець. // Вянуць, адміраць (пра лісце раслін). Стала восень, толькі пачыналі жаўцець і ападаць лісты. Скрыган. // Набываць нездаровы колер твару, цела. Жаўцець ад хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бры́на ’вільгаць, вада’ (У склепе адна бры́на — Сцяшк. МГ). Цёмнае слова. Можа, мае нейкія адносіны да рус.-ц.-слав. брение гліна, гразь’, ст.-серб.-харв. брна ’гразь’, славен. bȓn ’рачны іл’ (аб гэтых словах гл. Фасмер, 1, 212). Але хутчэй за ўсё да слав. *brьněti ’налівацца, паспяваць’ (гл. брыня́ць), асабліва параўн. яго значэнне разбухаць’. З гэтага апошняга, відаць, і трэба зыходзіць: ’разбухаць (ад вільгаці)’ → ’рабіцца вільготным’ → ’вільгаць’. Пра сувязь дзеяслова набрыня́ць ’набухнуць’ з бры́на думаюць Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 80.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыпра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.
1. Пакласці ў што‑н. прыправу. Прыправіць суп. □ Прыправілі малінай Грузінскі смачны чай. Агняцвет. // перан. Разм. Дапоўніць чым‑н., дадаць што‑н. як суправаджэнне да чаго‑н. Любіў ён і паспяваць, і пасмяяцца, і прыправіць жартамі сваю бойкую гутарку. Колас.
2. Спец. Змяніць сілу ціску на асобныя ўчасткі друкарскай формы для атрымання правільнага адбітка.
3. Прыладзіць, прымацаваць. Маці дапамагала .. [Васілю] запрэгчы ў плуг кабылу,.. прыправіла пастронкі. Кулакоўскі. Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка), .. латак прыправіў, А пад латак гаршчок паставіў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)