стрэць, стрэ́ну, стрэ́неш, стрэ́не; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і сустрэць. Нас жа стрэнуць у вёсцы, У палескай, у новай, Пасланцоў маладосці Самым ветлівым словам. Нядзведскі. Цяпер жа, пасля гэтага разладу з-за дзічкі, [Платон] стрэў [Марыну] са злосцю: — Га! Прыйшла коза да воза!.. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змата́цца сов.
1. (о пряже и т.п.) смота́ться;
2. перен. измота́ться;
3. перен., прост. (исчезнуть) смота́ться;
пасля́ гэ́тага ён адра́зу ~та́ўся — по́сле э́того он сра́зу смота́лся;
4. прост. (быстро сходить, съездить куда-л.) смота́ться;
з. ў го́рад — смота́ться в го́род
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
трэ́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак., чым і без дап.
Разм. Моцна стукнуцца, ударыцца. Той [швед] трэснуўся ў калідоры галавой аб сценку ды неўзабаве пасля гэтага кінуў хадзіць у школу. Кулакоўскі. [Мужчына] падчапіў нагой тачку і з сілай, разлічана шпурнуў яе ў дуб, аб які яна трэснулася і развалілася на часткі. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́тка, мётка ’тонкі пруток, на які нанізаны жывыя ўюны, засмажаныя пасля гэтага перад чалеснікамі печы’, ’нізка дробнай рыбы’ (Эр., Маш., ТС, Нар. Гом., Крыв., Янк. 1; глус., КЭС), мёдка ’тс’ (Сержп. Грам.). У выніку кантамінацыі лексем мята́ць ’надзяваць’ (параўн. рус. намётка ’фастрыгаванне’, серб.-харв. мѐтати ’надзяваць’) і ве́тка, вець ’пруток’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
урукапа́шную, прысл.
Змагаючыся з праціўнікам ручной зброяй, рукамі. Гвардзейцы другой роты, на якую была накіравана нямецкая атака, прапусцілі ўсіх у сваё размяшчэнне, далі жанчынам магчымасць разбегчыся і толькі пасля гэтага кінуліся ўрукапашную. «Маладосць». З мядзведзем тады біліся ўрукапашную: камень пад рукою — дык каменем, дубіна — дык дубінаю, рагаціна — дык рагацінаю. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераапрану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. у што і без дап. Зняўшы адну вопратку, надзець другую. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку. Колас. Пасля гэтага камбрыг падаўся ў свой будан, пераапрануцца з дарогі. Мележ.
2. кім або ў каго. Апрануцца так, каб замаскіраваць сябе. Міколкаў план патрабаваў, каб усе пераапрануліся немцамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турнэ́, нескл., н.
1. Падарожжа па кругавому маршруту. Студэнты розных маскоўскіх вышэйшых навучальных устаноў робяць турнэ па Савецкай краіне. «Звязда». // Разм. Паход, паездка. Пасля гэтага турнэ ляснічага па ўсіх кварталах многія леснікі былі выкліканы ў канцылярыю. Сіняўскі.
2. Паездка артыстаў, спартсменаў на гастрольныя выступленні, спаборніцтвы і пад. Вядомы імпрэсарыо італьянец Латуза запрапанаваў мне гастрольнае турнэ па Еўропе. Рамановіч.
[Фр. tournee.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́чаха, ‑і, ДМ ‑часе і ма́чыха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.
Жонка бацькі ў адносінах да дзяцей ад папярэдняга шлюбу; няродная маці. Іна бліснула на мачаху злоснымі вачамі, але тая не заўважыла гэтага позірку, бо ўся яе ўвага была аддадзена Анатолю. Ваданосаў. Маці ў нас даўно ўжо няма, .. [бацька] гадаваў нас адзін, не пажадаўшы пасля яе смерці прывесці ў хату мачыху. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыміты́ў, ‑тыву, м.
1. Неразвітая, простая з’ява ў параўнанні з наступнымі, пазнейшымі з’явамі гэтага ж роду. // Пра што‑н. спрошчанае, невысокае па тэхніцы выканання. Пасля трох частак усім стала ясна, што гэта фільм у духу «старога Джона Форда»: не добры, але і не прымітыў. «Маладосць».
2. Твор мастацтва, які належыць да ранніх стадый развіцця культуры, з параўнальна невысокай тэхнікай выканання.
[Ад лац. primitivus — першапачатковы, першабытны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распластава́нне, ‑я. н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. распластаваць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. распластавацца.
2. перан. Падзел на сацыяльныя групы, класы і пад. Ідэйна-класавае распластаванне беларускай дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі, класавую дыферэнцыяцыю беларускага дарэвалюцыйнага сялянства — усяго гэтага, так яснага нам сёння, паэт у сваім часе не разглядзеў. Лойка. [Андрэй:] — Пасля спынення партызанскай барацьбы адбылося пэўнае класавае распластаванне ў вёсцы. Падняло галаву кулацтва. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)