Разм. Тое, што і сустрэць. Нас жа стрэнуць у вёсцы, У палескай, у новай, Пасланцоў маладосці Самым ветлівым словам.Нядзведскі.Цяпер жа, пасля гэтага разладу з-за дзічкі, [Платон] стрэў [Марыну] са злосцю: — Га! Прыйшла коза да воза!..Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)