му́дрый му́дры; (умный) разу́мны;

му́дрый сове́т му́драя (разу́мная) пара́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́д-алле́ театр. пара́д-але́, род. пара́да-але́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дара́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Абл. Парада. Якуб часамі даваў такія гаспадарскія дарады, што дзядзька толькі здзіўляўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́дапарада, павучанне’, ’сход’ (ТСБМ), ’парада, сродак’ (Нас.), ’парада, дапамога, работа’ (Ян., Бяльк.), ’парада’ (астрав., шальч., віл., маст., мядз., шчуч., в.-дзв., Сл. ПЗБ), ’спосаб, змова’ (Юрч.), ’нарада родных і сваякоў’ (ТС), ’сродак, выхад’, ’рада’ (Гарэц.), даць ра́ды ’справіцца з чым-, кім-небудзь’ (Калюга), ст.-бел. радапарада’, радити, радить, укр. ра́да, рус. дыял. ра́да, польск. rada ’рада, парада’. Лічыцца, што ўсходнеславянскія мовы запазычылі гэтую лексему праз польскую з с.-в.-ням. rât ’рада’, параўн. ням. Rath, rathem ’радзіць’, інд. rādh‑noti ’набываць; атрымліваць карысць’, авест. rāda‑ ’дабівацца чаго-небудзь, мець клопат’ (Фасмер, 3, 429; Брукнер, 452). Бязлай (3, 143) выказвае сумненне ў запазычаным характары слова, рэканструюе прасл. *radъ, што да і.-е. *rōdh‑, параўн. ст.-інд. rādha‑ ’блаславенне, поспех, шчодрасць’. Сюды ж адносяцца серб. ра́дити, харв. ràditi ’рабіць’, гл. рад2. Дапускаючы такую магчымасць, нельга выключыць змяшэнне са старым запазычаннем праз польскую з нямецкай (Нававейскі, Zapożyczenia, 10) ра́да ’савет, рада (як орган)’ (Гарэц.), параўн. ст.-бел. рада ’орган пры магістраце, які выконваў функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дара́дца ’дарадца’ (БРС). Запазычанне з польск. doradca ’тс’. Параўн. аналагічнае ўтварэнне ад радапарада’, радити ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 273).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напу́тствие ср. нака́з на даро́гу; пажада́нне на даро́гу, пара́да на даро́гу, сло́ва на даро́гу;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

неде́льныйI недзелавы́; няслу́шны; неразу́мны;

неде́льный разгово́р недзелава́я размо́ва;

неде́льный сове́т няслу́шная (неразу́мная) пара́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да парада, звязаны з парадам. Парадны строй. Парадны марш. // Прызначаны для парада, для ўрачыстых выпадкаў. Парадная форма. □ З рэчавага мяшка.. [Язэп] дастаў пару новенькіх пагонаў, якія яму выдалі ў шпіталі, не палявых, а парадных, а яркімі нашыўкамі. Асіпенка. Сухавараў быў адзеты ў парадны мундзір з бліскучымі гузікамі. Колас. // Святочны. Парадны выгляд.

2. Галоўны (пра лесвіцу, уваход і пад.). Парадныя дзверы. □ [Кандрат] не пайшоў з чорнага ўваходу, каб не падумалі, што хаваючыся да Домны ходзіць, пастукаўся ў парадны. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слу́шны, ‑ая, ‑ае.

Разумны; абгрунтаваны; практычна карысны. Слушная парада. Слушная заўвага. Слушная ідэя. □ Але ж Сямён таксама хоча найлепшага. І прапанова яго слушная. Шыцік. Думка была слушная, і Віктар павінен быў з ёй згадзіцца. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

1. Парада, павучанне, як паступіць, як зрабіць.

Папрасіць рады.

2. Сумеснае абмеркаванне якіх-н. пытанняў; нарада.

Сямейная р.

3. Народны сход, а таксама савет прадстаўнікоў у розныя гістарычныя перыяды ў Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы.

Мясцовая р.

Выбарная р.

Рады няма — не хапае сілы, магчымасці справіцца з кім-, чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)