Не́клус ’маленькі вулейчык, які ставіцца для лоўлі раёў’ (Сцяшк.). Няясна, улічваючы геаграфію слова, можна выказаць здагадку аб сувязі з польск. kłusować ’бяспраўна паляваць’, klusanie ’бадзянне’ і пад.; параўн., аднак, рус. неклеус ’маленькі вулей’ (іван., СРНГ). Гл. таксама навуз, навузнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сна́йпер ‘меткі стралок, майстар меткай стральбы’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. сна́йпер ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 82); у апошнім з англ. sniper < snipe ‘страляць з укрыцця, паляваць на бакасаў’, што звязана з snipe ‘бакас’ (Чарных, 2, 182; ЕСУМ, 5, 332).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пальгі́ваць, пальгуваць ’быць у стане цечкі’ (Касп.), пільгувацьпаляваць на дзічыну’ (Мядзв.). Няясна. З фармальнага боку можна параўнаць з укр. пільгувати ’аблягчаць, паслабляць’ і рус. дыял. пелеговать ’біць; даглядаць, клапаціцца’. Апошняе, магчыма, роднаснае польск. pielęgować, ріеіе‑ gować ’даглядаць, клапаціцца’ (Фасмер, 3, 228) < ням. pflegen (Брукнер, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пажы́ва, ‑ы, ж.

1. Ежа, корм; тое, чым жывіцца арганізм. Пажыва для раслін. Пажыва для рыб. □ Прыйшла вясна. Яна адчувалася ўсюды: нават вераб’і і тыя аджылі і весела скакалі на чорных вуліцах, шукаючы сабе пажывы. Чарнышэвіч.

2. Здабыча, нажыва. Асабліва ўдала Лукаш умеў паляваць на каўбасы або сыры. Агледзеўшы пажыву, ён.. адломліваў кавалак як пад’есці і ўцякаў. Лобан.

3. перан. Тое, што дае матэрыял, служыць крыніцай для думак, размоў і пад. Духоўная пажыва. Пажыва для плётак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трави́тьI несов.

1. (отравлять) труці́ць; атру́чваць; (истреблять — ещё) выво́дзіць;

2. охотн. гнаць, цкава́ць; (охотиться) палява́ць (на каго, на што; без дополнения);

3. перен. цкава́ць; (преследовать) не дава́ць спако́ю (каму, чаму); (мучить) му́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маста́к, ‑а, м.

1. Творчы работнік у галіне выяўленчага мастацтва (жывапісец, графік, скульптар). Мастак-дэкаратар. Мастак-карыкатурыст. □ Пакуль мастак піша партрэт Роліча, я размаўляю з старым рыбаком. В. Вольскі.

2. Чалавек, які творыць у галіне мастацтва, літаратуры. Мастак слова. □ Чорны — раманіст-эпік, мастак-мысліцель, мастак-інтэлектуаліст. Для яго адным з важнейшых прынцыпаў быў прынцып гістарызму. Дзюбайла.

3. Пра таго, хто дасягнуў высокай дасканаласці ў якой‑н. справе. [Сушылаў] не толькі ўмеў паляваць і рыбачыць, але і гатаваць быў мастак. Шамякін. [Глеб:] — Гаварыць ты не мастак, гэта я ведаю, а думаць над сваім жыцыём кожны павінен. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шрот, ‑у, М шроце, м.

1. зб. Дробныя свінцовыя шарыкі, якія разам з порахам служаць зарадам для паляўнічых стрэльб. Дазвол далі Грыгору паляваць у графскіх лясах, яшчэ і пораху і шроту выдалі. Колас. У стрэльбе быў добры зарад шроту. Корбан.

2. зб. Спец. Адходы пасля выціскання алею з насення алейных раслін, якія ідуць на корм жывёле.

3. перан. Пра тое, што сваім знешнім выглядам і ўласцівасцямі нагадвае такія шарыкі. Вадзяны шрот сыпаўся нам на шапкі, на целагрэйкі, сек па каленях. Ермаловіч. Нясуць калгаснікі на рынак Лясоў багатыя дары — Маліну, зорныя суніцы, Тугіх парэчак шрот буйны. Жычка.

[Ням. Schrot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ма́рац, ма́рыц, ма́ріц, ма́рэць, марц ’сакавік’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сцяц., Сцяшк. Сл., Жд. 1, Бяльк., Бес., Яруш., Нар. Гом., Сл. ПЗБ; браг., в.-дзв., Шатал.), ’перыяд цечкі ў катоў’, ’юр’ (Сцяц.; карэліц., Жыв. сл.), марцовы ’сакавіцкі’, ’стары паводле год (чалавек)’, ст.-бел. марецъ ’сакавік’ (XV ст.) запазычана са ст.-польск. marzec, якое са ст.-чэш. marec, mařec < ням. März ’тс’ (Кюнэ, 76; Булыка, Лекс. запазыч., 157). Сюды ж марцава́ць, марцова́ты, марцова́цца ’спарвацца, паляваць (аб катах, ваўках, знаходзіцца ў стане цечкі’ (Некр., Шат., Сл. ПЗБ, ТС; бяроз., Шатал.; зэльв., Жыв. сл.). Аналагічна рус. цвяр. ма́ртиться ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́ін (БРС, КТС). Рус. во́ин, укр. воїн, ст.-рус. воинъ, ст.-слав. воинъ, балг. паэт. воин, серб.-харв. во̀јни̑к, славен. vojník, чэш., славац. vojín, voják. Утворана пры дапамозе суф. адзінкавасці ‑inъ ад прасл. *vojь з магчымым значэннем ’група войска’ (Махэк₂, 696; БЕР, 172). Іншая ступень чаргавання ў ст.-слав. повинѫти ’пакарыць, заваяваць’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. vejù, výti ’гнаць(ца), праследаваць’, vajóti імперф., ст.-інд. vḕti ’праследуе, імкнецца да’, авест. vayeiti ’гоніць, праследуе’, лац. vēnor, ‑āriпаляваць’, ст.-ісл. veiðr ’паляванне’, ст.-в.-ням. weida ’тс’, грэч. ἵεμαι ’імкнуся, жадаю’, ірл. fíad ’дзічына’, лац. proelium*provoiliom) (Фасмер, 1, 334; Траўтман, 345 і наст.; Шанскі, 1, В, 141 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меркята́ць, меркета́ць, міркіта́ць ’знаходзіцца (пра авечку) у стане цечкі, паляваць’ (мазыр., З нар. сл.; слонім., Нар. словатв.), меркітаваць, міркітаваць, мяркітаваць ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), сюды ж меркятаць ’крычаць, як малы балотны бакас’ (Шат.), зах. і ц.-укр. палес. миркота́ти ’тс’, укр. мирко́ти ’пах авечак у час цечкі’; слав. адпаведнікі прасл. mъrkotajet () ’мяркоча’ зафіксаваны на карце АЛА у 2 нас. пунктах на поўначы ПНР, у макед., серб.-харв. і балг. гаворках; ст.-слав. мръкати Архаічнае гукапераймальнае ўтварэнне як тэрмін для абазначэння coitus авечак і коз (Скок, 2, 467; Бязлай, 2, 202). Сюды ж лун. мэркіцу́н ’маркач’ (Шатал.), мядз. мярката́ць ’бляяць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)