забы́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забыць.

2. у знач. прым. Які не захаваўся ў памяці. Калісь вясной — такой забытай, даўняй — Надсеклі клён, каб сок салодкі даў ён. Чарнушэвіч.

3. у знач. прым. Пакінуты без увагі; закінуты. Цяпер .. [цэркаўка] стаяла адзінокая, закінутая, забытая. Колас.

4. у знач. прым. Незнарок, па няўважлівасці пакінуты дзе‑н. Па падлозе рассыпаны былі падраныя паперы, а на стале ляжаў грудок кніг — можа забытых, а можа наўмысля пакінутых тут. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наапа́шкі, прысл.

Накінуўшы на плечы, не прадзяваючы рук у рукавы. Выйшаў бацька. Пінжак наапашкі, босы. Няхай. Богдан, як толькі ўбачыў Варанецкага, рухам плячэй паправіў пакінуты наапашкі картовы шарачок і пайшоў насустрач. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заваля́шчы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Забыты, пакінуты з-за непрыгоднасці, непатрэбнасці. Мне карцела адно — як .. дайсці да сваіх. Кожны раз, як толькі выходзіў з хаты, шукаў, вывучаў сцежкі. Каб хоць якая заваляшчая карта была. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тво́рнік ’жарабец’ (мазыр., З нар. сл.; Мат. Гом.), ’стаеннік’ (Сцяшк. Сл.). Скарочана з вытворнік ’самец, пакінуты на развод’ (гл.), што ад тварыц1 і калькуе рус. производи́тель ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́сля ‘абарваная нітка ў кудзелі’ (свісл., Шатал.). Ад ⁺свісля < дыял. формы дзеясл. звісаць. Параўн. балг. сисло́ ‘некалькі вінаградных гронак, якія пакінуты на лозах’ з аналагічным фанетычным змяненнем св > с; гл. БЕР, 6, 703.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́суд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.

Гаспадарчае начынне для прыгатавання і падачы ежы, пітва. Дзед быў рамеснікам: ён рабіў медны посуд для навакольных жыхароў і браў папраўляць рэчы. Бядуля. Марыя збірала са сталоў пакінуты ўчора посуд і насіла на кухню. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папа́р, ‑у, м.

Поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых. Узараць папар. Пераворваць папар. □ Пасвіў я на папары. Гэта вялікі клін зямлі, пакінуты дзірваном да самай восені. Грамовіч. І зелянелі вербалозы, А за гарой папар чарнеў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акі́нуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад акінуць.

2. у знач. прым. Пакінуты без увагі, клопату, догляду. Збуцвелы асунуўся вугал Стагодняй акінутай хаты. І свет мой абведзены кругам Акенцаў падслепаватых. Вітка. Жарнавік ідзе праз вялікі Вайткевічаў сад — недагледжаны, абветраны, акінуты сад. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзінокі, адзін, самотны, забыты, пакінуты, занядбаны, бязродны, асірацелы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Сі́ры ‘ціхі, спакойны’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж, відаць, сы́рны ‘ўбогі (пра хату)’ (Нар. Гом.). Параўн. рус. си́рый, ст.-рус. сиръпакінуты, адзінокі’, чэш., славац. sirý ‘сіратлівы, асірацелы’, ст.-слав. сиръ ‘тс’. Гл. сірата. Да семантыкі параўн. вытворныя серб.-харв. сира̑к ‘служка; бедны, няшчасны чалавек’, балг. сира́к ‘бядняк; сірата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)