баразні́ць, -разню́, -ро́зніш, -ро́зніць; незак., што.

1. Рабіць барозны чым-н.

Плугам б. зямлю.

2. Пакідаць пасля сябе сляды, падобныя на барозны.

Б. затоку.

3. перан. Утвараць складкі, маршчыны.

Маршчыны баразнілі лоб.

|| зак. збаразні́ць, -разню́, -ро́зніш, -ро́зніць; -ро́знены і -разнёны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пошвыря́ть сов., разг. пашпурля́ць, пакіда́ць, (долго, много, неоднократно) папакіда́ць, папакі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паску́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм., груб.).

1. Пакідаць пасля сябе бруд, гадзіць.

Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць (прыказка).

2. што. Брудзіць, пэцкаць, псаваць.

П. сцены.

3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць.

|| зак. напаску́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трасі́раваць¹, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

1. Абазначыць (абазначаць) трасу (у 1 знач.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакінуць (пакідаць) след пры палёце (пра кулю, снарад).

|| наз. трасі́раванне, -я, н. і трасіро́ўка, -і, ДМ -о́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поброса́ть сов., в разн. знач. пакі́даць, (долго, много, неоднократно) папакі́даць, папакі́дваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покида́тьI сов., разг. (побросать) пакі́даць, (долго, много, неоднократно) папакіда́ць, папакі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што.

1. Разрыхляць глебу бараной.

2. Пакідаць баразну, след на чым-н. (разм.).

Жэрдка баранавала зямлю.

|| зак. узбаранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны, забаранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны і пабаранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны.

|| наз. баранава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Акі́дацьпакідаць у забыцці’ (Нас.), акідацца ’зняважаць, нападаць’ (Нас.) да кідаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лішата́ ’лішняе, непатрэбнае’ (Ян.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ат‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 31). Да ⁺ліша́цьпакідаць’, ліха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

баразні́ць, ‑разню, ‑розніш, ‑розніць; незак., што.

1. Пракладаць барозны. // Пакідаць пасля сябе сляды, падобныя на барозны. Мора баразнілі рыбацкія шхуны, баркасы. Карпаў.

2. перан. Утвараць складкі, маршчыны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)