паску́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм., груб.).

1. Пакідаць пасля сябе бруд, гадзіць.

Добрая птушка ў сваё гняздо не паскудзіць (прыказка).

2. што. Брудзіць, пэцкаць, псаваць.

П. сцены.

3. перан. Рабіць гадасці, шкодзіць.

|| зак. напаску́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)